Анамалія (зборнік)

Анамалія (зборнік)
Автор книги: id книги: 998154     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 140 руб.     (1,54$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Героическая фантастика Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2012 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-6906-59-9 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы “Ён прыйдзе апоўначы” і “Муары Лідлу”. А разам з імі – захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам – “Хвалі. Бязмежная плынь” – для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.

Отрывок из книги

Два серабрыстыя “Су” ўзарвалі нябесную цішыню і з ровам праплылі на нізкай вышыні, ледзь не ломячы сасновыя макаўкі. Мінуючы маршрутны пункт над сакрэтнай вайсковай часткаю, эскадрылля заклала віраж і знікла гэтак жа хутка, як і з’явілася, толькі згуртовішча варон спалохана сарвалося з дрэваў, пакружыла і праз нейкі час вярнулася ў лес.

Унізе салдаты-тэрміноўшчыкі здавалі фізпадрыхтоўку. Новая партыя маладняка прыехала літаральна днямі, і зараз зусім зялёныя юнакі праходзілі інтэнсіўную “абкатку”. Хтосьці трушком наразаў кругі вакол базы, хтосьці адціскаўся на руках да сёмага поту. А вось радавы Карусь Яблонскі вісеў торбай на перакладзіне, закінуўшы голаў уверх, маліўся пра сябе ўсім вядомым святым і ў думках развітваўся з жыццём.

.....

– Партызана вы дапытвалі? – пацікавіўся Лутцэ.

– Не паспелі. Думаеце, ён скажа путнае? Я ўжо прыгадваў унутраную моц тутэйшых жыхароў. З любога скуру дзяры – будуць стаяць да апошняга. Шчыра скажу, каб не ведаў бы іх дзікунскую сутнасць, прыняў бы за сапраўдных арыйцаў.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Анамалія (зборнік)
Подняться наверх