Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Алесь Карлюкевiч. Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Мясціны
Ашмяны
Бабруйск
Браслаў
Брэст
Радзіма вайскоўцаў і вучоных
Выпрабаванне Картуз-Бярозай
На радзіме Шымона Перэса: Валожын
Ваўкавыскія зоркі
3 Віліі – вытокі
Святло Шагала і Пэна
3 горада на Сожы
У пошуках гарадзенскіх знакамітасцяў
Горад пісьменнікаў і кветак
3 магдэбургскай Дзісны
Драгічыншчына – салаўіны куток
Ад старажытнай Дрысы – да Верхнядзвінска
На радзіме лабараў
На Івацэвіцкай зямлі
Сцежкамі Ігуменшчыны
“…Дзе і раку завуць Лясною”
Ад каралевы Боны – да Сяргея Малібожкі
…Пад музыку руплівай залатой пчалы
На беразе Гайны
Мы жывём, каб вяртацца
…Асобы, важкія па справах і здзяйсненнях сваіх
Лынтупы і ваколіцы
Сады Флер’янова
Выхаваны ў горадзе на Дняпры
Радзіма – Мазыршчына
Мінск – горад мастакоў
Зоркавы край!
“Калыска сноў дзіцячых, Мядзел
Сталіца Вялікага Княства Літоўскага
У промнях славы Радзівілаў
Пінск мастацкі, літаратурны…
Горад крывічоў
У ваколіцах Белавежжа
На радзіме Капеляна і Сыса
Свіслач, Поразава, Шамятоўка
3 цікаўнасцю да Слоніма
Са Слуцка відаць і Кітай…
“Кузня” кампазітараў і акцёраў
Святло Коласа
Краскі Радзімы
Беларуская экскурсія па Адэскім літаратурным музеі
Асобы
Мемуары военачальніка з Пінска
Батанік з Лепеля
Карояь Лір паміраў у Мінску…
Беларусь пакінуць ужо не магла…
Генерал з Клятнога
У міры і згодзе
Повязь з Мыцішчамі
Адкрыццё Паплаваў
3 сям’і баталістаў
Святло Светлага Бору
Руплівы збіральнік памятак зямлі беларускай
На службе ў мастацтва
Краязнаўчы пісьменнік Сяргей Чыгрын
Ад БярозыКартузскай да Полацка і Скідаля
У Мікіцк па фальклор
3 палескай вёскі Бездзеж
Кнігавыдаўцы Сабашнікавы на Беларусі
3 цікавасцю да Яўгеніі Таратуты
Міхаіл Мукасей: “Я і зараз памятаю кузню ў Замосці”
Ваяваў у Беларусі
Белавежская пушча: Каракумскі след
Грыбнік Якуб Колас
Час салдата Даржо
3 Віцебска – у Ашгабат
Інстытут Мальдзіса
Спасціжэнне галоўнага
3 клецкай Сіняўкі – у Лапландыю
Аўтографы Віталя Скалабана
Вуліца акадэміка Бакулева
Вяртанне да бацькоўскага поля
Пачуцці і думка ў прыгожай форме
Сяргей Новік-Пяюн: “Маю напісанага шмат матэрыялу.. ”
Расказаў туркменскі дыван
…Фестывальная, дом 53
Отрывок из книги
Часам у вызначэнні значнасці той ці іншай асобы здараецца, што велічыня таленту, грамадскай вагі чалавека застаюцца паза ўвагай сучасніка. I пасля, калі пісьменнік, мастак, акцёр альбо вучоны пакіне зямны свет, праменні ад яго постаці разыходзяцца ўсё шырэй і шырэй. А між тым, і пры жыцці той чалавек увасабляў сваёй дзейнасцю ці не цэлы інстытут альбо тэатр… Аглядаючы ашмянскія вуліцы і вулачкі пачатку XX стагоддзя, думаю, канешне ж, пра тое, а ці помняць, ці ве даюць тут многіх з кагорты славутых ашмянцаў, з тых землякоў хто мэтай свайго жыцця бачыў клопат “і ў малым, і ў вялікім павышаць узровень шчасця ў жыцці”…
1904 год… Дзесьці тут, па Віленскай і Барунскай вуліцах, бегаў малечай будучы рускі спявак Аляксандр Батурын. Бацька – настаўнік. У 1911 годзе Батурыны пераязджаюць у Адэсу. Аляксандр працуе шафёрам, памочнікам механіка цэнтральнага гаража ў Адэсе. Спявае ў мастацкай самадзейнасці. Затым шляхі да новых творчых вышынь прыводзяць колішняга ашмянскага падлетка ў Ленінград. Аляксандр заканчвае кансерваторыю. Настаўнік – амаль зямляк: лірычны тэнар са Старадубскага павета Канстанцін Сцяпанавіч Ісачанка. Чаму спыняюся на настаўніку?.. I сам Канстанцін Сцяпанавіч выйшаў у вялікае мастацтва з простай сям’і. Таму, мусіць, і ўвагу асаблівую аддаў рабочаму хлопцу, які праз гады стане вядомым на ўсю Расію бас-барытонам. На працягу амаль 30 гадоў Батурын будзе адным з вядучых салістаў Вялікага тэатра оперы і балета ў Маскве. Як след – званне народнага артыста РСФСР, Дзяржаўная прэмія СССР, выступленні на сцэнах тэатраў Італіі, Францыі, Чэхіі, Венгрыі, Бельгіі, Англіі…
.....
Мяркую, што з часам сапраўды ў знак добрай памяці пра сваіх слаўных землякоў зробяць у Давыд-Гарадку адмысловы музей. Ужо дзеля таго, каб ведаў свет, што ў гэтай старонцы выраслі людзі з багатымі на падзеі, здабыткі няўрымслівымі біяграфіямі.
Ніяк не магу знайсці вядомую ў свой час кнігу польскага аўтара “Дзісна і Друя. Магдэбургскія гарады”, выдадзеную ў Вільні ў 1934 годзе. Мо з часам яшчэ патрапіць на вочы. I там, несумненна, знойдзецца шмат інфармацыі пра каталіцкія і праваслаўныя храмы Дзісны, старажытнага паселішча (вядомасць сваю горад, які цяпер схаваўся ў Мёрскім раёне, мае з XI стагоддзя).
.....