Читать книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч - Страница 4

Погляд на Берлiн з Крыжовай гары

Оглавление

Вялікі бэзавы месяц прыматкабожыўся ля краю каменнага коміну.

Куды ні кінеш позірк, паўсюль дахі, дахі, дахі… І толькі спічастыя кірхі вылазяць, нібыта шылы з меху…

Я ўсадзіў сваё ўяўленне на дах, густа парослы экзатычнымі флянцамі, і слухаю музыку начнога гораду. Ноч падае на зямлю зорнай мапай, летаргія скавала горад, здранцвенне павісла сярод бетонных скалаў. Натыкаючыся на сонныя ліпы, блукаюць россыпы жаночага смеху… Тут паветра мае смак, а гук – гушчыню. Суседнія тэрасы густа пакрыты елачкамі гашышу, і самотная варона завісла над імі ў шкляным паветры.

Ціха струменіць час над дахамі, незаўважна пракручваюцца гадзіны ночы, зоркі сцякаюць вільгаццю… Паціху фантазіі канвертуюцца ў фізіялогію, і ўсё гэта становіцца Кройцбергам…

Нехта скажа пра Кройцберг, што гэта каменны мех у цэнтры Берліна, што тут цэнтр нямецкага культурнага і палітычнага андэграўнду, што Кройцберг – гэта сталіца туркаў у Нямеччыне, прытулак бамжоў і абдахлёсаў, што гэта гняздо фемінізму. І ўсе яны будуць мець рацыю. Кройцберг – гэта сапраўды ўнікальнае месца. Увогуле і ў прыватнасці.

Хто толькі ні жыве ў «чорным» Кройцбергу!

Туркі, грэкі, югаславы, палякі, пуэртарыканцы і перуанцы, манголы і кітайцы, арабы, маўры і іншыя афрыканцы; карацей, большасць з 440 тысяч аўслэндэраў, што насяляюць Берлін. Але не беларусы. Беларусы аддаюць перавагу Шонэбергу, Штэгліцу, Маабіту, у горшым выпадку «беламу» Кройцбергу.

Але не ў «чорным».

Верагодна, я адзіны беларус, які жыве на вуліцы з прыгожай славянскай назвай «Горліца». Месяцамі не чую тут рускай мовы. Толькі аднойчы ў Горліцапарку натыкнуўся на купку падлеткаў, якія размаўлялі па руску, але на 90 адсоткаў гэта быў мат…

Я люблю прагульвацца па кварталах, якія акружаюць Kottbuser Tor.

Бывае так, што памяць становіцца канцэнтрацыяй тугі. Гэтая частка Кройцбергу мае нейкія гіпнатычныя ўласцівасці…

Прыходжу туды, калі дзень, сшалелы ад мітусні, уцякае прэч, а на змену яму апускаецца бэзавы полаг вечара ў чаканні вядзьмаркіночы…

Я накiдваю на квартал вялiзны невад, i па звычцы павольна выбiраю гэтую сетку поўную дзiўных гукаў, пахаў i ценяў. Шарая гадзiна – мой час.

Люблю слухаць цяжкое дыханне паўночных каналаў з прыклеенымі на іх фосфарнабелымі шванамі, глядзець, як гараць у антрацытавай цемры рыбацкія вогнішчы – ілюмінатары караблёўрэстарацыяў, прышвартаваных у затоне ля Admiral Bruckе.

Мост гэты апошнiм часам ператварыўся ў папулярнае месца начных тусовак левацкай моладзi. Пiва i гашыш аб'ядноуваюць тут пралетарыят усiх краiн, i нашчадкi барселонскiх анархiстаў спяваюць разам з нашчадкамi парыжскiх i маскоўскiх рэвалюцыянераў. Хутчэй за ўсё менавiта яны, тыя самыя «няўлоўныя мсцiўцы», што паляць ноччу шыкоўныя машыны.

Люблю уваходзіць у аазісы векавых дрэваў, аточаных джунглямі бетонных каробак.

Блукаць, каб злавіць выпадковасць, сустрэчу, з якой пачынаецца новы лёс, цянюткі струменьчык радасці ў грымотным канцэрце жыцця. Ухапіцца за нешта трывалае, больш трывалае, чым гэтае невядомае новае жыццё наперадзе…

Уночы ў Кройцбергу ўсё нагадвае сон энтамолага, няма ні ўчора, ні заўтра…

Будынкі са слядамі чалавечае фанабэрыі.

Вуліцы з мёртвымі каналамі, што цягнуцца бясконца і не вядуць нікуды.

Ліхтары праціраюць вочы ў заспаных падваротнях са старасвецкімі вадакалонкамі ў вітых чыгунных балясах.

Тут пачынае дзейнічаць нешта падобнае да таго, што складае для чалавека магію любое даўніны, любых руінаў ці помніка: таямнічая прыцягальнасць мінулага часу, які прыносіць разбурэнні. Але й надае вартасць усяму таму, што выстаяла.

Стагоддзі наплываюць з глыбокага сну Шпрэе… Люблю сустракаць свiтанак на беразе канала ля бухты «Урбан Хафэн», калi нясмелыя промнi сонца толькi прабiваюцца скрозь музыку лiстоты стогадовых платанаў, i нават рэў палiцэйскай сiрэны не прабiраецца сюды.

Люблю глядзець, як прачынаюцца яхтыпадарожнiцы, на палубу вылазяць сонныя дзецi i сабакi, а бацькi ў цяльняшках гатуюць каву. Побач з iмi ужо з’явiлiся ранiшнiя бегуны, i сярод iх турчанкi ў хустках i палiто да зямлi…

Кройцберг – адзін з найстарэйшых раёнаў Берліна. Ён існаваў ужо тады, калі яшчэ не было Neukolln, Tempelhof, Schоneberg і інш.

Яго будавалі надзейна і грунтоўна з каменю і бетону дужыя вусатыя нямецкія дзецюкі, якія глядзяць на нас са старых фатаздымкаў.

А пабудаваўшы, сышлі ваяваць за справу кайзера… І не вярнуліся.

Не вярнуліся таксама іх дзеці і ўнукі ўжо з наступнай вайны, склаўшы галовы за справу фюрэра.

І цяпер у іх дамах жывуць аўслэндэры (іншаземцы). У Кройцбергу ёсць вуліцы са стоадсоткава ненямецкім насельніцтвам. Калі б даведаўся пра гэта Гітлер, ён бы перавярнуўся ў труне…

Кройцберг – гэта эклектыка ў архітэктуры, дзе сарамлівая старадаўнасць часта суседзіць з навязлівым мадэрнам. Калі ідзеш старымі вулкамі, так і хочацца параспіхаць дамы, пабачыць, што ў іх там унутры. Шкада толькі, што Potsdamer Platz, гэтая лабараторыя сучаснай архітэктуры, сёння не ўваходзіць ужо, як і Tiergarten, у Кройцберг.

Раён моцна пацярпеў падчас апошняй вайны. Толькі 3 лютага 1945 году 958 амерыканскіх бамбавікоў скінулі на раёны Mitte і Kreuzberg 2270 тон бомбаў.

Вуліцы стаяць нібыта са шчарбінамі: шчыльны шэраг дамоў і раптам – пляцоўка для гульняў ці зялёны аазіс між імі…

Дасталося і кірхам. Некаторыя так і стаяць напаўразбураныя, некаторыя без купалоў.

Некаторыя цудоўныя гмахi знiклi назаўсёды. Што зробiш, бамбардзiровачная авiяцыя не заглядвала ў падручнiк па гiсторыi мастацтва.

Але кірхі паміраюць не толькі ад бомбаў. Жыццё сыходзіць адтуль, калі няма адказу на актуальныя пытанні сучаснасці.

І званы тады звоняць дарэмна…

Кавярнi Кройцберга.

Яны поўныя скарбаў, як джунглі і пячоры Эльдара да, і да іх можна дакрануцца, варта толькі працягнуць руку. Яны як старажытныя студні, з пакрытымі мохам сценамі, у цёплую ваду якіх, Парацэльс апускаў сваіх хворых у рыбацкіх сетках…

Прыглушана цярусіць джазавая мелодыя, можна палюбавацца пальцамі саксафаніста ці кантрабасіста, прыняць запрашэнне мастака (гібрыд шамана з мене джарам), наведаць яго майстэрню, паслухаць аповяд крышнаiта пра вандроўкі па акультных дарогах, пракрасціся ў таямніцы афрыканскіх вудуiстаў, панаглядаць за медытуючым філосафам, паслухаць паэта, прагледзець кнігу, пачуць суфле захаплення, перадсмяротныя хрыпы наркамана, ці гісторыю байцоў RAF… рэкі слоў… лясы канструкцыяў… велізарныя піраміды чалавечых асобаў на верхніх паверхах прыдуманага «я»…

Тут жаночыя целы прымаюць форму віяланчэлі і наладжваюцца нотнымі ключамі пальцаў на сутычку… Яны дазваляюць свайму погляду растварыцца ў мужчынскім, каб выявіць там бясконцыя спіралі асобы і бясконцае сузор'е пачуццяў…

Цёплы дождж накрывае кавярню гуканепранікальным каўпаком, робячы яго ўтульным. Стаiць водар мускуса і людзі не зачыняюць свае ўнутраныя прасторы шматколернымі словамі… Ніхто не перарэжа правады, каб не наступіла цемра і паўстала пустэльня недаверу, ніхто не баіцца выставіць напаказ уразлівае нутро ці здзейсніць нябачнае харакіры… пакінуць сваё цела… Піць віно і ўбіраць у сябе з голасу гітары Хасэ водары каталонскай травы, крыкі чаек, шум мора, наркотык ляноты, фанданга і рэддота раптоўных гарачых павеваў…

Багема Кройцбергу – самабытная і незвычайная. Гэта зрэалізаваныя і незрэалізаваныя мастакі і літара тары, музыкі і тэатралы, іншагароднія студэнты, палітыкі і нелегалы. Гэтых яго насельнікаў пабачыць не так і проста. Іх палітычныя, анархічныя, феміна-лесбійскія, рэлігійныя і іншыя арганізацыі сядзяць у глыбокім андэграўндзе, схаваўшыся за шыльдамі «Babilonia», «Wagendorf» ці проста сціпла – «Kulturclub».

Каб пазнаёміцца з імі, вам давядзецца цёплым летнім вечарам заняць месца за столікам у тыповай кройцберскай кавярні з паабсыпaнай тынкоўкай, бруднай падлогай і мігатлівымі ў цемры свечкамі недзе на Oranienstrasse, Wienstrasse ці Gneisenau.

Бліжэй да паўночы яны пачнуць запаўняцца перса нажамі, выгляд каторых выкліча метамарфозы ў вашай гістарычнай памяці.

Лысыя жанчыны і мужчыны з косамі і хвастамі, барадачы да такой ступені, што выраз твару не зразу мець ні за што, асабліва калі гэта твар, густа пакрыты колцамі і татуіроўкамі.

У вопратцы, што мае музейную каштоўнасць, і той, якой, верагодна, мыюць падлогу.

Такое адчуванне, што хтосьці з іх толькі што пакінуў манаскую цэлю, хтосьці вярнуўся з крыжовага паходу, хтосьці быў сябрам Тыля Уленшпігеля, а хтосьці – куртызанкай часоў Мапасана. Скальды, пілігрымы, канкістадоры і іншыя флібусцьеры…

На тварах у многіх з іх напісана: «Насамрэч я яшчэ лепшы, я шэдэўр! Але наўрад ці вы лёгка трапіце ў маю прорву…» Каго толькі ні сустрэнуць у гэтых прытонах тыя, хто ўцякае ад нуднага правінцыйнага й сямейнага побыту, дзе жыццё страціла сюжэт…

Ёсць і другая катэгорыя насельнікаў багемнага Кройцбергу. Ранкамі на вохэнэдэ (па-нямецку «ўік-энд») каля скульптурнага комплексу на Wrangelstrasse часта мільдуецца (тусуецца) яшчэ адна вычварная кодла.

Бабы, якім за 60, але ў мініспадніцах, прыталеных расклёшаных нагавіцах, з глыбокім дэкальтэ, дзядкі з белымі бародамі, хто ў белай тройцы і белых ботах на высокім абцасе, хто ў скураным прыкідзе з клёпкамі. Стаптаныя капыты ў пыле, шыя заплыла ў галаву, але на «Харлі Дэвідсанах»… Ветэраны хіпі і «Вудстаку», першыя нямецкія рокеры, а можа, і былыя сябры RAF.

Першы і апошні рудымент свабоды, як яны сябе называюць…

Няма нічога больш забаўнага, чымсьці назіранне за рознага кшталту палітычнымі дэманстрацыямі ў Кройцбергу.

Вось тыповы Першамай.

На Oranien Platz зранку ўжо хоць гаць гаці паліцэйскіх машынаў.

Cэкс-шопы заклееныя плакатамi з сярпамi i молатамi i заклiкамi да пралетарскай рэвалюцыi.

Каля iх кучкуюцца пацыфiсты у жудаснай мiлiтарыскай унiформе.

Polizei, маладыя хлопцы з завушніцамі, некаторыя з бародкамі і ў акулярах, какетнічаюць з будучымі дэманстранткамі. Лысымі, з бугрыстымі галовамі, нібыта з фільму «Марс атакуе», татуяванымі так, што нашым паханам і не снілася, і строгімі. Худзенькія дзяўчыняткі палiцайкi – на галаве коскі, за пасам – вялікія пісталеты – у сваю чаргу какетнічаюць з паважнымі панкамі ў савецкіх вайсковых ботах i чырвоных iракезах…

Дзесьці ў абед з'яўляецца мноства плакатаў кшталту: «Далоў капіталізм!», «No pasaran!», «Далоў эксплуатацыю» – з сярпамі і молатамі, чамусьцi рагаткамi, элементамі савецкай агітацыйнай графікі 2030х гадоў і тройцай у выглядзе Маркса, Маа і Леніна.

Кожную хвiлiну гучыць слова «Рэвалюцыя», кожныя 5 хвiлiнаў – «Без барацьбы няма вызвалення!», кожныя 10 хвiлiнаў «Разам супраць капiталiзма i патрыярхата(!?)

Далей суровыя феміністкі з байранічнай бледнасцю, жывы сімвал гатоўнасці пайсці за ідэю хоць на край свету, пачынаюць лекцыю. Магутныя дынамікі перадаюць слухачам гнеўны пафас іхніх прамоваў аб загнілым капіталізме, які бязлітасна гнобіць працоўных, прыпудраных і падрумяненых з іх падачы.

А ў гэты час самі працоўныя, а дакладней непрацоўныя – сацыяльнікі – напампоўваюцца півам і танчаць «рэп». Бліжэй да вечара жарсці распальваюцца… і пайшла пісаць губерня…

Пачынаецца ўвярцюра да «Тангейзера» Вагнера. Камуністы – панкі і анархісты з рознакаляровымі іракезамі на галовах – скандуюць лозунгі, у тым ліку і ўлюбёны: «Die Arbeit ist Scheise!» (Праца – гэта дзярмо!).

Носяцца з чырвонымі сцягамі, сікаюць мінакам пад ногі і правакуюць паліцыю на сутычкі.

Як і мае быць, сутычкі адбываюцца, ляцяць камянi, гараць аўто, самых буйных грузяць у фургоны, і абодва бакі разыходзяцца з пачуццём выкананага абавязку. Ім, як і нашым «дафіністам», неістотна, супраць каго і як бунтаваць, абы бунтаваць. Сёння ён з чырвоным сцягам, а заўтра – чорначырвоным, абы піва не канчалася…

Назаўтра ў 600 ранiцы ўсе камянi акуратна ўстаўлены на месца, смецце прыбрана, «рэвалюцыянеры» ад пушчаныя дамоў, горад працуе…

Некалькі словаў і пра «аўтаномную турэцкую рэспубліку «Кройцберг».

Тут туркі жывуць так, як і ў сваіх фільмах, – знарочыста экспрэсіўна, з тэатральнымі вулічнымі сцэнамі, дзе любая нязначная праблема раздзімаецца да памераў слана. Ад рання і да вечара ў вокнах імбісаў (забягайлавак) відаць вусатых янычараў, што колюць ятаганамі бярвенні мяса на пожагах. Запрашаюць шыльдамі на турэцкай мове крамы, кавярні і рэстарацыі, кірмашы і дыскатэкі. Збіраючы нектар з нямецкіх кветак, туркі старанна ігнаруюць усё нямецкае… апроч Sozialamt. У іх свая культура, заснаваная на пурытанстве і «дамастроі», свая кухня, свая музыка, свая мода, ад якой жахаюцца феміністкі… І яшчэ пра адну славутасць Кройцбергу варта распавесці.

Prinzenbad – тут гэта свайго кшталту Рыўера, Лазурны бераг.

Летам тут сыходзіцца бамонд Кройцбергу сябе паказаць і людзей паглядзець. Тут наладжваюць агледзіны сваіх трафеяў немкі, якія вярнуліся з набегаў у паўднёвыя краіны, тыя немкі, якія ставяцца з пагардай да нямецкіх мужчын. Даволі займальна бачыць, як мамці, абкружаныя дзецьмі і густа пакрытыя татуіроўкамі, у суправаджэнні рознакаляровых бацькоў сямействаў дэфілююць ад басейну да басейну, сустракаюцца, шчабечуць, дзеляцца ўражаннямі…

Камю сцвярджаў, што самы лепшы спосаб пазнаёміцца з горадам – гэта паспрабаваць даведацца, як тут працуюць, як тут кахаюць, як адпачываюць і як паміраюць.

Кройцберг… Я пакiдаю тут пустыя келiхi, сваё мiнулае i свае надзеi…

Берлiн, 2000

Берлінская мазаіка

Подняться наверх