Читать книгу Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - АлёнКа - Страница 2
Прадмова
ОглавлениеЁсць пытанні аднадзёнкі, ні для чаго непатрэбныя, нічаму не вучачыя – іх можна б і не задаваць зусім. А ёсць пытанні з веку ў век перад чалавецтвам паўстаючыя, патрабуючыя пошуку адказу на іх зноў і зноў, раз за разам – на тэмы невычарпальныя, а толькі зачэрпваемыя з крыніцы ведаў то адной светлай галавой, то другім ніяк не заспакойваючымся на дасягнутым чалавекам.
Што такое час, як не ўяўленне аб ім?
Дзе знаходзіцца, калі ёсць, мяжа, аддзяляючая дабро ад зла?
Мужчына праз жанчыну, жанчына праз мужчыну – а інакш як пазнаць свет?
Не судзі, а то што?..
Калі верыць, то як?
Татэмізм – цемрадзь прашчураў?
Не!
Веданне імі сябе!
Сапраўды спараджэнне культуры табу?
Не!
Яно ўзнікла як вынік няўмення любіць.
Сёння на самым дне, заўтра на вышыні.
Быць.
Як у кнігу глядзець у люстра-людзей наўкол, у люстра-падзей – так уведаць, хто я, хто ты ёсць, хто ён.
Трэба быць.
Кім і як – прачытай. Раптам знойдзеш у кнізе ў мяне ты радкі пра сябе.
Пытанняў розных шмат існуе.
А адказы на іх ёсць сутнасць адлюстраванне ўсяго толькі аднаго закона: адзінства і барацьбы супрацьлегласцяў, у сукупнасці ўтвараючых асобу Бога. Такім чынам, шукаючы адказы на вечныя пытанні, мы знаходзім Бога. А спазнанне Адзінага садзейнічае ўзнікненню ўнутранай патрэбы раіць – навучаць як да раю дайсці.
Хто жадае патрапіць у рай?1
1
Заўвага. Дадзеная кніга не з’яўляецца перакладам свайго рускамоўнага аналага. Вы маеце чытать арыгінал.
Навошта патрэбен арыгінал?
Таму што пераклад, які б ён не быў добры, не здатны передаць усе адценні колеру, усю тую смакату, якія можна адчуць толькі, калі чытаеш твор на той мове, на якой ён быў створаны. Пры перакладзе страчваецца нешта няўлоўнае, неапісальнае… Няма пачуцця замілавання, хараства, любавання роднаю мовай. Таму тым, хто разумее па-беларуску, менавіта гэту кнігу раю для прачытання.