Трынаццаць дзён (зборнік)

Трынаццаць дзён (зборнік)
Автор книги: id книги: 1005167     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 102 руб.     (1,11$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Поэзия Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2014 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7021-57-4 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка. Для шырокага кола чытачоў.

Отрывок из книги

Я не ведаю, што гэта: аповед ці пераказ, споведзь ці пропаведзь, адкрыццё ці духоўны вопыт? Я нічога не выдумаў, а ўсё, што апісваецца, перажыў на самай справе. Не напісаць гэта я не мог, але пытанне: ці я пісаў? Дакладней, я проста запісваў – гэта мой выратавальны круг, кінуты вышэйшай Сілай, каб я змог выплысці да людзей.

Таго, хто сумняваецца, што гэта чысцюткая праўда, адсылаю да людзей, якія сутыкаліся са мной з 26 кастрычніка па 7 лістапада мінулага года, або да тых літаратараў, якія штодзённа запісваюць свае ўражанні і думкі. Колькі ні прымушаў сябе, не мог рэгулярна весці такія запісы, а толькі тады, калі нейкія Сілы абступаюць мяне з усіх бакоў сцяною і ў мяне застаецца вузенечкі віхлясты калідор, па якім я выбягаю да сябе нармальнага, – вось у такія часы я і хапаюся за «дзённік» і запісваю ўсё, што са мной адбываецца.

.....

– А чаму б і не? Ведаем! Скажы я табе праўду ў лоб – ты ж не паверыш! Гэта ж проста, як Божы дзень: зверху яно ляжыць. Вось і вымушаны я напускаць туману, каб ты праз вобразы дакапаўся да таго, што ляжыць зверху: так ясна ўсё і проста. Але сонца слепіць вочы – можа, ты хоць праз туман убачыш? Той дакапаецца і ўбачыць ісціну, хто думаць навучыўся, хто не ўмее – для таго туман ніколі не рассеецца. Але ў кім яшчэ трымціць жывая душа, таго мы спачатку плакаць навучым (прымусім?)! Душа, што ўмее плакаць, – вучыцца думаць.

Я паставіў кропку, але запісанае не зусім задаволіла мяне: адкуль яно? Чыя размова? Кавалак нечага вялікага. Так можна пісаць кіламетрамі, і ўсё адно знойдзецца чалавек, якому будзе здавацца, што нешта ёсць там… а на самай справе – звычайная гульня словамі і жангліраванне вобразамі. «А пад паэта закасіць лягчэй, чым сена косяць», – пісаў мой цёзка нядаўна.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Трынаццаць дзён (зборнік)
Подняться наверх