Нічые (зборнік)

Нічые (зборнік)
Автор книги: id книги: 1015151     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 97 руб.     (1,1$) Читать книгу Купить и скачать книгу Электронная книга Жанр: Современная зарубежная литература Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2009 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-02-1071-5 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 12+ Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Аповесці «Нічые», «Вёска» і раман «Рэвізія», што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца гэтыя творы лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

Отрывок из книги

14 лістапада 1920 года польскае войска, якое перад гэтым нашчэнт разбіла чырвоных пад Варшаваю і пагнала іх на ўсход такімі тэмпамі, што не больш чым эпізод успрымаўся захоп у палон усяе IV арміі разам с 3м конным корпусам, якое імкліваю хваляю, змываючы на шляху любое супраціўленне, дакацілася да Мінска і, раскалоўшы магутным ударам славутую 27ю Омскую стралковую дывізію, за некалькі гадзін заняло горад і тады толькі спынілася, не ведаючы ні што рабіць з гэтай велізарнай захопленай тэрыторыяй, ні з трафеямі, ні з масаю палонных (так, IV армія і 3ці конны корпус былі проста падараваны немцам – «інтэрніраваныя германскімі ўладамі», як напісана ў савецкіх кніжках па гісторыі), спынілася, а на наступны дзень, акурат 14 лістапада, быццам тая ж хваля, што пакрысе страціла сваю раз’ятраную сілу, пачало сплывацьадкатвацца назад, гатовае, аднак, у любы момант спыніцца ізноў – як толькі атрымаюцца належныя звесткі з Рыгі, дзе («цёмных дарог махляры») Іофе з Мануільскім ад Савецкай Расіі і Украіны і Домбскі ад Польшчы каляровымі алоўкамі дзялілі мапу Ўсходняй Еўропы, крамсаючы імі, бы скальпелямі, жывое цела краіны – краіны, прадстаўнікоў якой: ні Ластоўскага ад «незалежніцкага» ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі, ні ТарэшчанкуЦярэшчанку ад паланафільскай Найвышэйшай Рады, ні Адамовіча з Алексюком ад балаховічаўскага Беларускага Палітычнага Камітэта, ні Чарвякова ад бальшавіцкага Беларускага Рэвалюцыйнага Камітэта Сацыялістычнай Савецкай Беларускай Рэспублікі, ні МіцкявічусаКапсукаса як старшыню юрыдычнай (па сёння, бо ніводным афіцыйным актам не адмененая) ЛітоўскаБеларускай ССР – не пусцілі нават на парог.

Прыніжаныя, перапоўненыя адчайнай злосцю чырвоныя, спаганяючы гэтую злосць на мірным насельніцтве: на вінаватых, падазроных і на невінаватых, чырвоныя, якіх падбадзёрвалі адно мудрыя, як і ўсё правадырскае, ленінскія тэлеграмы і наказы («трэба не хныкаць! трэба абдумаць контрпаход!», «не змаглі дабрацца да прамысловага пралетарыяту Польшчы – вось прычына нашага паражэння!», «нашы войскі… настолькі стомленыя, што ў іх не хапіла сіл атрымліваць перамогу далей» і таму падобныя пярліны ваеннай стратэгіі), чырвоныя, што ў свой час з такім святым гневам адверглі план англічаніна Керзана (заходняя мяжа павінна была праходзіць па рацэ Буг) і якім цяпер план гэты мог прысніцца хіба што ў снах, – цягнуліся цяпер следам за палякамі, гадаючы, калі ж урэшце тыя надумаюць спыніцца; тады спыняцца і яны, чырвоныя, – і быць граніцы.

.....

Жаўрыд падняў руку:

– Так, усім строіцца! Цывільным – ачысціць плошчу! – нават не крыкнуў, а проста сказаў гучней.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Нічые (зборнік)
Подняться наверх