Читать книгу Адзінота горных вышынь - Ду Фу - Страница 4

Восем стансаў пра восень

Оглавление

1

Вяне лістота ў жэмчугах рос,

$$$$Клёны, гай белы радзее.

Горы Ушань, цясніна Усянь —

$$$$Духам паныласці вее.

Хвалі на стрыжні ўстаюць у свой рост,

$$$$Ў небе бярэцца вечар.

Хмары над крэпасцю вецер счапіў,

$$$$Зліў іх з зямной чарнечай.

Лес хрызантэм зноўку цвіце,

$$$$Дзень былы слёзы пакінуў.

Човен у вечным палоне вады…

$$$$Сэрца ў садах айчыны.

Служаць заўсёдна нож і аршын:

$$$$Рупныя ў вечным старанні.

Белы Ўладыка вышшу брыдзе…

$$$$Пранікаў грук на змярканні.


2

Адзінокая крэпасць Куйфу,

$$$$Сонца шле промні-ключы.

У баку, дзе Паўночны Коўш,

$$$$Бляск сталіцы ўначы.

Малпаў ускрыкі… Слёзы душа

$$$$Лье на іх вокрык наўзрыд.

Еду пасланнікам, мо і дарма…

$$$$Восьмае поўні плыт.

Зала скрыжаляў, курыльняў дым

$$$$Не лунае ўжо ў галаве.

Вежы пабелены парапет,

$$$$Жальба жалейкі плыве.

Ты пазірні! Як колісь была

$$$$Поўня на скалах адна,

Так і цяпер асвятляе трыснёг

$$$$І квецень маскантаў яна.


Адзінота горных вышынь

Подняться наверх