Эдэм (зборнік)
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
Апрычнікі наляцелі ўначы. Агаласілі пустыя вулкі страхавітымі воклічамі і гіканнем, паўрываліся ў хаты, павыцягвалі сонных местачкоўцаў на пляц перад управаю. Там, акружыўшы з усіх бакоў і весела пазвэнькваючы шаблямі ў чаканні хуткай забавы, пратрымалі на марозе да раніцы. А як толькі небасхіл заірдзеўся і заіскрыўся пад промнямі сонца снег на вежах касцёла і царквы, пачалася калатнеча.
Першым схапілі высокага, з шырокімі, на буслінае крыло ў лёце, плячамі ліцвіна-гандляра. Трое апрычнікаў наваліліся на асілка ззаду, накінулі на шыю вяроўчыну, прыгнулі долу. Кабета з дзіцем, жонка ягоная, кінулася да мужа, каб памагчы бараніцца, але яе збілі з ног, штурхнулі ў сумёт. Затым успаролі шаблямі на мужчыне вопратку, падвялі да атамана.
.....
Старога Лазоўскага не было, затое разам з Людвікам прыехаў Валенты. Не такі вытанчаны ў абыходжанні, як брат, ён ад першае хвіліны не спадабаўся Марыі Іпатаўне.
– Яшчэ арыштантаў не хапала, – скарыстаўшы момант, калі ўсе выйшлі на двор праветрыцца, сказала яна Пелагеі.– Вось уробіць што, тады будзеце ведаць.
.....