Дараванне
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Коллектив авторов. Дараванне
Ці вернецца аповесць?
Алена Брава
Дараванне
Олег Ждан
Гений
Анатоль Бензярук
Я цябе бачу
Навошта зайцу тармазы? `Апавяданне першае
Малітва перапёлкі `Апавяданне другое
Ванька-Ўстанька. Апавяданне трэцяе
Алесь Бадак
Нелюдзімы
1
2
3
4
5
6
7
8
9
Андрэй Федарэнка
Дзікі луг
І
ІІ
ІІІ
IV
V
VI
VII
VIIІ
IX
Х
Отрывок из книги
Проза, як увогуле літаратура, шукае сябе і ў новых жанрах. А мабыць, проста парушае межы традыцыйных жанраў – рамана, аповесці, апавядання, – спрабуе разбурыць традыцыю, каб дасягнуць новых уяўных вышынь…
У 2022 годзе часопіс «Полымя», некалі галоўны заканадаўца ўсіх літаратурна-мастацкіх змен, надрукаваў у раздзеле «Проза» 32 творы (прадстаўлены 21 аўтар). Сярод іх – 3 раманы, 3 аповесці, 22 апавяданні, а таксама «словы пра самога сябе» – такое жанравае вызначэнне ў тэксту Адама Глобуса «Аўтапартрэт з усмешкай», «запісы» – гэта твор «Мой тэлеграм-канал» Георгія Марчука, проза Вітаўта Чаропкі з цыкла «Запісная кніжыца жыцця» – «Мой 2019 год» і «жыццёвінкі» Васіля Ткачова пад назвай «Добра там, дзе мы ёсць»…
.....
Вось такі цяпер змест у паняцця «гета»… Дый дзякуй богу, што толькі такі! Час ідзе, і нават самы страшны боль пакрываецца скарынкай забыцця. Тут толькі яна заўважыла, што вымаўляе тыя словы ўслых, даводзіць іх свайму адбітку ў люстэрку – ну чыста як Ганс! – і села на ложак, закрыўшы твар рукамі. Што ж паробіш, калі ўсякае новае пакаленне імкнецца пазбавіцца ад памяці аб мінулым, як ад старой рухлядзі, вось як яны з Ральфам вынеслі ў кладоўку няўклюдны, пасляваенны яшчэ каток для прасавання бялізны. Асабістая памяць, якая ёсць, па сутнасці, набор вопытаў, у маладых пустая, як незапоўнены лазерны дыск. Наколькі больш прадуктыўна чалавек пражываў бы сваё жыццё, калі б нараджаўся by default – менавіта па змоўчанні! – з запісанымі ў розуме гатовымі копіямі файлаў з рэсурсу калектыўнай памяці. Калі б гэта было магчыма, чалавецтву хапіла б усяго адной вайны, якая стала б апошняй. На жаль, ніхто не можа пакарыстацца чужой памяццю. І не хоча. Нядаўна яна даведалася пра тое, што праз шэсць дзясяткаў гадоў пасля Халакосту жыхары баварскага горада Дахау выступаюць за закрыццё мемарыяла, створанага на месцы былога нацысцкага канцлагера. А дамы, што размяшчаюцца ў непасрэднай блізкасці ад труб крэматорыя, што ў час вайны дымілі днём і ноччу, лічацца зараз першакласнай нерухомасцю, бо прылягаюць да ціхіх зялёных раёнаў. І тыя, хто жыве ў тых дамах, не пакутуюць ад начных кашмараў. Дый сам горад Дахау ў мясцовай прэсе ўпамінаецца ў асноўным дзякуючы тамашняму бардэлю, дзе працуюць асабліва спачувальныя прастытуткі: пасля адмены дзяржаўнай датацыі пенсіянерам на Каляды жрыцы кахання ўручылі насельнікам дома састарэлых «Friedrich Meinzolt» па €25, паведамілі газеты. А яна, па ўсёй верагоднасці, насамрэч пакутуе на клінічную ўразлівасць… Як сказала Светка: «Маці, гісторыя поўная жахаў, узяць хоць старажытных ацтэкаў – вырывалі сэрца ў жывых пленнікаў, каб прынесці яго ў ахвяру, гэта пакруцей за Маўтхаўзен. Між іншым, сэрца яны называлі каштоўным кактусавым плодам Арла, а паміраючага ў страшных пакутах пленніка – Арліным чалавекам. І ўвогуле ў цябе замацаванне афекту». – «А ў цябе?» – хацела яна спытаць, маючы на ўвазе вядома што, але стрымалася, заўжды баялася пакрыўдзіць дачку (вырасла, лічы, без бацькі), якая, дарэчы, досыць удала ўпісалася ў тутэйшае жыццё: скончыла моўныя курсы, знайшла працу афіцыянткі, паступіла ва ўніверсітэт на псіхолага – усё сама, малайчынка! – зняла кватэру ўдваіх з перасяленцам з Казахстана. А як яна радавалася поспехам дачкі – ды дзеля гэтага гатова была трываць і не такое, што там выхадкі старога маразматыка ды дробязнасць Ральфа, скосыя позіркі суседзяў і тупасць эмігрантаў. Праз паўгода высветлілася, што Светчын Генрых, як тут кажуць, швуль[2]… І тое яшчэ паўбяды, а няшчасце ў тым, што дзяўчынка ўсё роўна кахае гэтага тыпуса і працягвае жыць з ім. І яна, маці, не можа анічога ёй параіць, бо на актуальную тэму «Як будаваць сямейнае жыццё з гомасексуалістам» ім не чыталі лекцый ні ў школе, ні ва ўніверсітэце.
Зрэшты, дачка і не пытаецца ў яе парады, досыць самастойна падводзячы канцэптуальны баланс – псіхалагіня, а як жа ж! – пад сваю (яго) праблему: «Зразумей, пасля той вайны ў нямецкіх і нашых мужчын няма энергіі, неабходнай для пранікнення ў чужое цела, яны надта выклаліся, бо гэта адное і тое ж – пенісам ці штыком, забіць ці зачаць, адна і тая ж энергія, толькі са зваротным знакам…» – «Ну канечне, твой Генрых наваяваўся, усе грудзі ў медалях…» – «Справа не ў ім асабіста! Мужчыны расхацелі займацца сексам. Вазьмі бацьку: ён аддаваў перавагу алкаголю, бо энергетычна гэта менш затратны спосаб дасягнуць нірваны». – «Пакінь у спакоі прах свайго бацькі…» – «Не, ты даслухай! Затое жанчыны назапасілі шмат энергіі, і куды ім яе дзець?» – «А я адкуль ведаю?» – «Выходзяць замуж за папуасаў, азіятаў, афраамерыканцаў, мангола-кітайцаў, бо тыя іх трахаюць!» – «Не смей лаяцца пры маці! Гэта толькі нашы выходзяць – таму што дурніцы. Немкі ні за якіх папуасаў не выходзяць». – «Затое немкі купляюць штучныя чэлясы маркі «Індыйскі слон» і мужчын-лялек, ты зайдзі ў секс-шоп…» – «Дык што, ты цяпер будзеш спаць з «Індыйскім сланом» да канца жыцця?» Дачка не размаўляла з ёй тыдзень, і прабачэння прасіла, вядома ж, яна, хоць і мела рацыю ў той спрэчцы: ну і пакаленне – ва ўсім гатовыя абвінаваціць вайну!
.....