Беркут. Кніга першая

Беркут. Кніга першая
Автор книги: id книги: 3117182     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 200 руб.     (2,5$) Читать книгу Купить и скачать книгу Электронная книга Жанр: Правообладатель и/или издательство: Издательские решения Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 9785006426924 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 18+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Раман Міколы Адама «Беркут. Кніга першая» распавядае пра пачатак гераічнага шляху савецкага марскога афіцэра і выведніка з пазыўным «Беркут». У той жа час раман з'яўляецца і сямейнай хронікай. Падзеі распачынаюццаў горадзе Шахцінску Казахскай ССР 1988 года з камбэкамі ў гісторыю ХХ стагоддзя. Для шырокага кола чытачоў.

Оглавление

Группа авторов. Беркут. Кніга першая

МІКОЛА АДАМ. БЕРКУТ (раман)

Кніга першая

1. Снежань 1988 года. Горад Шахцінск, Казахская ССР

2. 1930 год. Сяло Цішкоўка. Украінская ССР

3. Снежань 1988 года. Горад Шахцінск, Казахская ССР

4. 1930 год. Сяло Цішкоўка. Украінская ССР

5. Снежань 1988 года. Горад Шахцінск. Казахская ССР

6. Май 1937 года. Горад Кранштат. РСФСР

7. Снежань 1988 года. Горад Шахцінск. Казахская ССР

8. 1930-я. Тая Шарамецьева

9. Снежань 1988 года. Горад Шахцінск, Казахская ССР

10. Снежань 1939 года. У тыле ворага

Канец першай кнігі

Отрывок из книги

Майму дзеду Яўгену Пятровічу Украдыга (1919—1989) – Герою Савецкага Саюза

Моладзь не хацела працаваць, асабліва карэнная. Рабаванні і забойствы пачасціліся з увядзеннем дэмакратыі. Яны былі крыламі дэмакратыі, яе анёламі і дэманамі. На жаль, нічога, акрамя подласці і хлусні, з ёю ў грамадства не прыйшло. Вось ён, вынік. Напад на пенсіянера ў цёмным месцы. Вось яна смеласць сённяшняя. Няўжо дзеля такіх нашчадкаў яго пакаленне гарэла ў танках і самалётах, партызаніла ў лясах, падрывала сябе гранатамі?!. Каб потым тыя нашчадкі вось так адзячылі, у падваротні, з-за спіны… Якая гідота! Зрэшты, хто пра ўсё тое памятае ці ведае тут, у горадзе, хоць і шахцёрскім, але цалкам зэкаўскім?..

.....

Андрэй Віктаравіч абуўся, апрануў паліто, насунуў на галаву пыжыкавую шапку, узяўся за дзвярную ручку, каб націснуць на яе, адчыніць дзверы і сысці, магчыма, назаўжды. Мужчына Ларысавай мары вось-вось мог знікнуць з яе жыцця і ніколі не вярнуцца ў яго.

– Андрэй Віктаравіч! – у адчаі кінула яе да дзвярэй. – Андрэй!.. – прытулілася яна да мужчыны, які адпусціў дзвярную ручку і аберуч прыхінуў жанчыну да сябе. Відавочна, яна яму таксама падабалася. Ён не зусім разумеў, хоць і сказаў, што разумее, чаму яго выстаўляюць, але сапраўды падумаў пра форс-мажорныя абставіны, да якіх не меў ніякага дачынення, а таму і не прэтэндаваў на іх веданне. Шчыра кажучы, іх узнікненне нават паспрыяла пазбегнуць нялоўкіх момантаў, якія б абавязкова паўсталі бярлінскай сцяной, застанься ён сам-насам з Ларысай на кухні пад музычным наглядам радыё «Маяк». Вусны Ларысы, здавалася, гарачым шакаладам частавалі губы Андрэя Віктаравіча, якія жарсна і ў некаторай ступені сквапна наталяліся іх смакам. Ларыса верыла і не верыла ў тое, што адбывалася, калола шчокі аб вусы Андрэя Віктаравіча, але ўколы тыя яе не раздражнялі вядома. Тым не менш абодва разумелі, што развітвацца трэба было неадкладна, ды ўсё адно марудзілі. Дапамагла ім Наташка – дачка Ларысы. Яна адчыніла дзверы ў кватэру, якія адчыняліся знадворку на сябе, чым ледзь не справакавала падзенне маці і яе госця на лесвічную пляцоўку.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Беркут. Кніга першая
Подняться наверх