Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925)

Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925)
Автор книги: id книги: 3244724     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 4 руб.     (0,05$) Читать книгу Купить и скачать книгу Электронная книга Жанр: Правообладатель и/или издательство: Издательские решения Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 9785006545892 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 18+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Скарочаныя ўспаміны Гіпаліта Корвін-Мілеўскага (1848–1932), доктара права, польска-беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, публіцыста, уладальніка маёнтка Лаздуны, заснавальніка віленскай газеты «Kurier Litewski» («Літоўскі кур’ер») і дэпутата Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Віленскай губерні ў 1906—1909 гг.У дадатку падаецца фрагмент успамінаў Аляксандра Мяйштовіча. Пераклад і каментаванне Леаніда Лаўрэша.

Оглавление

Группа авторов. Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925)

Ад перакладчыка і каментатара ўспамінаў

Кніга першая. Прыватнае жыццё

Раздзел I. Старажытная гісторыя, паходжанне аўтара

Раздзел II. Дзіцячыя гады

Раздзел IV. Перад паўстаннем. Канікулы 1860, 1861, 1862 гг

Раздзел V. Паўстанне 1863 г. Мураўёў. Зняволенне бацькі. Вільня. Каўфман

Раздзел VIII. Вайна 1870—1871 гг. Камуна

Раздзел XII. Сямейны падзел. Фларэнцыя

Раздзел ХIII. Сельская гаспадарка. Аляксандр ІІІ. Пецярбург. Масква

Раздзел XIV. Віленскі зямельны банк. Каханаў. Аржэўскі. Крожы

Кніга другая. Грамадскае і палітычнае жыццё

Раздзел I. Генерал Троцкі. Сервітуты. Сельскагаспадарчае таварыства

Раздзел ІІ. Барацьба супраць Зямельнага банка

Раздзел ІІІ. Князь Мірскі, граф Пален, кс.-біскуп Роп

Раздзел ІV. Японская вайна, нацыянальна-дэмакратычная партыя. Помнік Кацярыне ІІ

Раздзел V. Год 1905. Указы пра верацярпімасць Мікалая ІІ. Кур'ер Літоўскі. Маніфест 17 кастрычніка

Раздзел VI. Год 1906. Выбары ў Думу і Дзяржаўны савет

Раздзел XI. Вільня, вясна – 1908 г. Бязданы. Сельскагаспадарчае таварыства

Раздзел XIV. Пераабранне Дзяржаўнага савета. Аграрнае і фінскае пытанне. Тастамант Агінскага

Кніга трэцяя. Сусветная вайна

Раздзел I. Ліпень 1914. Эмс. Берлін. Вільня. Лаздуны. Пракламацыя в. кн. Мікалая. Справа Рэнекампфа. Таненберг

Раздзел II. Пецярбург у верасні 1914 г. Лаздуны. Варшава ў студзені 1915 г. Вільня. Лаздуны. Мемарыял да паноў Енгалычава і Любімава

Раздзел XIV. Вяртанне ў край. Варшава ў ліпені 1919 г. Вільня. Асмолаўшчына. Віленскі ўніверсітэт. Усходнія межы. Трагедыя лаздунскай конегадоўлі

Раздзел XV. Вандроўка за мяжу і вяртанне ў Вільню. Праект аграрнай рэформы. Хмары з усходу. Лаздуны. Уцёкі коньмі ў Варшаву, з Варшаву ў Познань. Курнік. Артыкул «Вільня ці Вільнюс»

Раздзел XVI. Вяртанне ў Вільню. Вайна за маю кватэру. Адпальшчэнне краю. Здабыча пераможцаў, доўгатэрміновая акупацыя і частковае спаленне лаздунскага двара 9-й дывізіяй польскай арміі. Пераезд у Познань. Ліквідацыя маёнтка

Дадаткі

Фрагмент успамінаў Аляксандра Мяйштовіча. Князь Мірскі144

Отрывок из книги

Цікавыя ўспаміны Гіпаліта Корвін-Мілеўскага (1848—1932)1 маюць аб'ём у 600 старонак. Большая іх частка прысвечаная жыццю аўтара па-за межамі сучаснай Беларусі, у значнай ступені ён з'яўляўся еўрапейцам прафранцузскай арыентацыі. У Францыі Корвін-Мілеўскі атрымаў сярэднюю і вышэйшую (да ступені доктара) адукацыю, меў тут шмат сяброў і знаёмых, добра ведаў гісторыю, культуру і палітыку гэтай дзяржавы, і па яго словах, пісаў па-французску лепш, чым па-польску (мне здаецца, у яго дастаткова своеасаблівая, не віленская, польская мова, але не бяруся рабіць ацэнкі ў гэтай справе). Амаль што ўсё сваё жыццё, ён кожны год па 3 – 4 месяца жыў у Еўропе, займаўся палітыкай, пісаў, але пры гэтым жаліўся на лёс буйнога абшарніка. Заўважу, што сваю вялікую гаспадарку Корвін-Мілеўскі прывёў ва ўзорны стан, і менавіта гэта дазваляла яму жыць тым жыццём, якім ён жадаў жыць, час ад часу пісаць і друкаваць публіцыстыку, займацца грамадзянскай дзейнасцю.

Але ўсё ж, у значнай ступені, ён быў спадчынным вільнянінам, меў багатую кватэру у фешэнэбельнай частцы горада з вялікай бібліятэкай, напоўненай, па яго словах, творамі мастацтва. Вялікая бібліятэка мелася ў Корвін-Мілеўскага і ў Лаздунах, якія ён, здаецца, разглядаў толькі як месца сваёй «цяжкай» працы, неабходнай, каб весці звычайны для яго лад жыцця.

.....

Ва ўсіх маёнтках, бацька, сам добры вершнік, падрыхтаваў для кожнага з нас адпаведнага верхавога каня і ладзіў паляванне з хартамі. Наведалі мы і пяць цётак з боку бацькі і маці, у кожнай з якіх мелася вялікая колькасць дзяцей. За выключэннем адной, усе яны жылі ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Геранён.

Падарожжа адбывалася наступным чынам.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925)
Подняться наверх