Эльф
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Леанід Яўгенавіч Воўчак. Эльф
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
Отрывок из книги
– Ведаеш, Кезон, а гэта нядрэнная ідэя, – сенатар Гай Децым задуменна катаў паміж далоняў пусты срэбны кубак. Віно яму спадабалася. Мабыць, скупаваты Кезон адкаркаваў дзеля такога выпадку бочачку з лепшым віном: – А цяпер, будзь добры, пра ўсё падрабязьней.
– Ты, сенатар, нават не сумнявайся, бо ідэя сапраўды выдатная. Яна прынясе вялікі прыбытак і мне, і табе, – Кезон чакаў, калі Гай Децым паставіць кубак на стол, каб падаць знак слузе. Слуга, які стаяў у старонцы і без таго быў гатовы па любым сігнале напоўніць посуд госьця віном: – Усе гаспадары глядыятарскіх школаў ужо ведаюць пра тое, што ў глядыятарскіх баях у гонар перамогі Цэзара будуць удзельнічаць толькі палонныя салдаты. Многія з ланістаў нават ня стануць падаваць сьпісы байцоў, каб Сенат мог выбраць лепшых і аплаціць іх. Нам неабходна распусьціць чутку, што адначасова з гульнямі ў Рыме, пройдуць баі яшчэ ў некалькіх правінцыях. Пад гэтыя ўяўныя баі я скуплю у іншых ланістаў глядыятараў па досыць нізкай цане. Твая задача складаецца ў тым, каб пераканаць Сенат купіць глядыятараў для маючых адбыцца гульняў у мяне. Цана на гэтых байцоў будзе, як ты ведаеш, прыкладна ўдвая больш, чым тая, за якую я іх набуду. Прыбытак я прапаную падзяліць напалову.
.....
– Не, сын, ня будзеш. Кажучы «мы», я меў на ўвазе наша сёньняшняе грамадства, ўсіх людзей. Людажэрствам, хутчэй за ўсё, будуць займацца твае ўнукі ці праўнукі.
– Не забівай, калі ласка, дзіцяці галаву усялякімі жахамі, – з усьмешкай папрасіла мяне жонка.
.....