Эльф

Эльф
Автор книги: id книги: 2382098     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 79,99 руб.     (0,86$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Историческая фантастика Правообладатель и/или издательство: Автор Дата публикации, год издания: 2018 Дата добавления в каталог КнигаЛит: Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

На адзінай плянеце, якая вярцелася вакол зоркі К74-БК, хторы былі вяршыняй харчовага ланцугу. Шасьцілапые кошкі, асобныя самцы якіх дасягалі ў карку паўтары метра вышыні, больш за шэсьць метраў даўжыні, а вагой даходзілі да сямісот кілаграмаў, былі ідэяльнымі забойцамі, бо у дадатак да моцы, лютасьці і спрыту валодалі цудоўнай мімікрыяй. Паверхня іхняй безвалосай скуры не ўтрымоўвала ні аднаго пігмента. Затое мела шмат нанакрысталлаў, здольных мяняць характарыстыкі адлюстраванага сьвятла, наладжваючы колер скуры жывёлы адпаведна фарбам навакольнага сьвету. Хтор, які краўся да здабычы, быў практычна нябачны, настолькі ён зьліваўся зь мясцовасьцю. У дадатак да гэтага, ён быў здольны зьмяняць уласны пах, робячы яго максімальна прыбліжаным да паху сваёй ахвяры, уводзячы яе ў зман аж да моманту маланкавай атакі.

Оглавление

Леанід Яўгенавіч Воўчак. Эльф

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

Отрывок из книги

– Ведаеш, Кезон, а гэта нядрэнная ідэя, – сенатар Гай Децым задуменна катаў паміж далоняў пусты срэбны кубак. Віно яму спадабалася. Мабыць, скупаваты Кезон адкаркаваў дзеля такога выпадку бочачку з лепшым віном: – А цяпер, будзь добры, пра ўсё падрабязьней.

– Ты, сенатар, нават не сумнявайся, бо ідэя сапраўды выдатная. Яна прынясе вялікі прыбытак і мне, і табе, – Кезон чакаў, калі Гай Децым паставіць кубак на стол, каб падаць знак слузе. Слуга, які стаяў у старонцы і без таго быў гатовы па любым сігнале напоўніць посуд госьця віном: – Усе гаспадары глядыятарскіх школаў ужо ведаюць пра тое, што ў глядыятарскіх баях у гонар перамогі Цэзара будуць удзельнічаць толькі палонныя салдаты. Многія з ланістаў нават ня стануць падаваць сьпісы байцоў, каб Сенат мог выбраць лепшых і аплаціць іх. Нам неабходна распусьціць чутку, што адначасова з гульнямі ў Рыме, пройдуць баі яшчэ ў некалькіх правінцыях. Пад гэтыя ўяўныя баі я скуплю у іншых ланістаў глядыятараў па досыць нізкай цане. Твая задача складаецца ў тым, каб пераканаць Сенат купіць глядыятараў для маючых адбыцца гульняў у мяне. Цана на гэтых байцоў будзе, як ты ведаеш, прыкладна ўдвая больш, чым тая, за якую я іх набуду. Прыбытак я прапаную падзяліць напалову.

.....

– Не, сын, ня будзеш. Кажучы «мы», я меў на ўвазе наша сёньняшняе грамадства, ўсіх людзей. Людажэрствам, хутчэй за ўсё, будуць займацца твае ўнукі ці праўнукі.

– Не забівай, калі ласка, дзіцяці галаву усялякімі жахамі, – з усьмешкай папрасіла мяне жонка.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Эльф
Подняться наверх