Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Автор книги: id книги: 1012044     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 75 руб.     (0,82$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Исторические приключения Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2014 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7083-85-5 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 12+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

У трэцяй кнізе цыкла Людмілы Рублеўскай, які распавядае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі беднага шляхцюка Пранціша Вырвіча і полацкага доктара Баўтрамея Лёдніка, працягваюцца неверагодныя падзеі. Героям давядзецца шукаць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаць у карэце з чорным магам і егіпецкай прынцэсай, прысутнічаць на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Каму павінна належаць карона святога Альфрэда, скрадзеная з ангельскай скарбніцы ў час рэвалюцыі Кромвеля? Ці варта плакаць над спаленым домам, калі знойдзена сапраўднае каханне? Першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, век плашча і шаблі, – выдатныя дэкарацыі для авантурна-прыгодніцкага сюжэта і падарожжа ў рамантычную і трагічную гісторыю Беларусі.

Оглавление

Людміла Рублеўская. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Пралог

Раздзел першы. Даклад прафесара Лёдніка

Раздзел другі. Даручэнне суддзі Юдыцкага

Раздзел трэці. Як Пранціш Вырвіч у сутарэнні Менску спускаўся

Раздзел чацвёрты. Як Пранціш Вырвіч пазнаёміўся з егіпецкай прынцэсай

Раздзел пяты. Езуіцкае сяброўства і Ганулька Макавецкая

Раздзел шосты. Вандроўныя выдмы і двубой Лёдніка

Раздзел сёмы. Як Пранціш Вырвіч віна не пакаштаваў

Раздзел восьмы. Як Баўтрамей Лёднік у акадэміі зноў даклад рабіў

Раздзел дзявяты. Як Пранціш ператварыўся ў егіпецкага слугу

Раздзел дзясяты. Як Пранціш і Лёднік з Паўночнай Пальміры ўцякалі

Раздзел адзінаццаты. Як Лёдніка і Вырвіча дома сустрэлі

Раздзел дванаццаты. Як Пранціш і Лёднік карону Святога Альфрэда абменьвалі

Раздзел трынаццаты. Апошні наезд Германа Ватмана

Отрывок из книги

Двубой скончыўся раней, чым анісавая аквавіта. Хаця драгуны коннай літоўскай харугвы пілі яе, як сухі жвір прагна выпівае кожную дажджынку прыпозненага летняга дажджу.

Гледачы не паспелі пабіцца аб заклад, хто пераможа, а малады падхаружы трапным ударам шаблі акуратна ўклаў свайго пышнавусага даўганосага суперніка на траўку – на аптэчны рамонак, настой з якога добра дапамагае ад ветраў у жываце, на трыпутнік, які карысны для зажыўлення ранаў ды ад кашлю, на цыкорыю з сінімі кветкамі, што ўпарадкуе жоўць… Туды ж, на ліцвінскі дзірван, адправілася шабля, выбітая з рукі пераможанага – уторкнулася ў вільготную ад цёплых летніх дажджоў беларускую зямлю, загайдалася, затрымцела ад ганьбы, люструючы бяссілым лязом неба і белыя хмаркі…

.....

– Як гэта – у караля ды грошай няма!

Васковы чалавек з адзіным вырачаным вокам дакорліва глядзеў на Лёдніка, сына полацкага гарбара, які разважаў пра палітыку без усялякай трапятлівасці.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Подняться наверх