Сутарэнні Ромула (зборнік)
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
Ён ведаў, што іншай працы ў яго ўжо ніколі не будзе. Занадта шмат бачыў і чуў за апошнія гады. Такі, як ён, можа толькі падзяліць лёс тых, каго лячыў у турэмнай бальніцы.
«Лячыў»… Звычайныя словы ў ягоным цяперашнім жыцці набывалі новы злавесны сэнс. Нібыта пачварна скажаліся абрысы прадметаў, якія ўпалі ў брудную цвілую лужыну: што там паблісквае на дне – лыжка? Скальпель? Абцугі? Паламаныя акуляры?
.....
Вячка таксама ўсеўся на манітор-дыназаўр насупраць Асі, блізка-блізка – каб і надалей гаварыць ціхутка, палыновы пах ягонай парфумы нагадваў пра стэпы і, па асацыяцыі са стэпавымі прасторамі, пра тое, што трэба збягаць падалей ад маньякаў, якія зацягваюць малазнаёмых дзяўчат у кладоўкі паміж паверхамі. Хаця больш за ўсё Вячка нагадваў не маньяка, а пярэваратня. Ваўкалака. Ваўка. Жылістага, напятага, вясёла-шалёнага…
– Я напісаў пяць раманаў, – змрочна прамовіў Вячка, нібыта прызнаваўся, што пахаваў пяць жонак. – Гэта было… файна, пісаць іх… Ведаеш, мне тады па барабане ўсё, што адбываецца вакол, я паміраю, нараджаюся, забіваю, атрымліваю ўдары, кахаюся, здраджваю – разам са сваімі героямі. Аднойчы, як у Максіма Горкага, застаўся шнар на грудзях – калі выпісаў сцэну, дзе князя Барыса Глінскага забіваюць ударам корда ў сэрца. Крыві ў мяне не было – чырвоны след, нібыта апёк, і шнар застаўся, як ад апёку… Вось… – Вячка на імгненне расшпіліў чорную джынсавую кашулю. – Ведаеш, у маім свеце цікавей, бясконца цікавей, чым у вашым… Але рэальным ёсць усё-ткі ваш… Гэты… Я не магу больш трываць гэтай рознасці.
.....