Карона на дне віра (зборнік)

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Людміла Рублеўская. Карона на дне віра (зборнік)
Мечнік Ярмол, альбо Меч-трава
Вяселле ведзьмака, альбо Чарнакорань пурпуровы
Апошняя песня скрыпкі, альбо Валяр'ян Двухдомны
Чужыя ветразі, альбо Ладдзян трохнадрэзаны
Скарбы зельніцы Магды, альбо Луннік ажываючы
Пракляты сад, альбо Боцікі паўночныя
Меч у магіле, альбо Кадзіла сармацкае
Залатыя косы, альбо Званочак Рапунцэль
Мурат i Алеся, альбо Тайнік сэрцападобны
Каралеўскія каралі, альбо Касцянец Насценны
Непрыгожая нявеста прынца, альбо Увярэднік скіпетрападобны
Праўда лірніка Венанцы, альбо Чыставуст каралеўскі
Крылаты гусар i прывід, альбо Белакапытнік гібрыдны
Чароўныя астрагалы, альбо Пярэсна еўрапейская
Забабонны цырульнік, альбо Лілея царскія кучары
Карона у віры, альбо Гарлачык белы
Отрывок из книги
Кажаш, бег каля возера і парэзаўся аб такую брыдкую, калючую траву… Ну, па-першае, ты ўжо вялікі, і не варта плакаць ад драпіны. Зараз прыкладзем да парэзу лісцік трыпутніка, і ўсё зажыве. А трава, якая цябе парэзала, зусім не брыдкая. Але праўда, што вострая, як лязо.
А калісьці на берагах нашых блакітных вазёр раслі толькі мяккія, пяшчотныя травы і кветкі. I так прыемна было збягаць проста з лясной сцяжынкі ў прахалодныя, чыстыя, як шклянка, хвалі. Ты ж ведаеш, што нашы, беларускія, вазёры самыя прыгажэйшыя ў свеце? Ці не таму на нашу зямлю увесь час прывабліваліся хціўцы-нападнікі?
.....
Словы, сказаныя ад паўнаты адчаю, не знікаюць марна. I мечнік Ярмол ператварыўся ў высокую цёмную траву, якая рэжа, як сапраўднае лязо. Паспрабуй, прабяжыся скрозь такія зарасці – адчуеш моц вартаўніка. Нездарма назвалі гэтую расліну меч-трава.
Але ты не бойся ані траў, ані ворагаў. А калі здарыцца табе выбіраць паміж насалодай і цяжкім абавязкам, прыгадай мечніка Ярмола і меч-траву.
.....