Восень у Вільнюсе (зборнік)
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
Неўзабаве восень. Увосень мяне цягне ў Вільнюс. Я ўвесь «час успамінаю гэтую гісторыю. Мусіць, я не змагу яе забыць ніколі, калі гэтулькі часу мінула, а я ўсё памятаю.
Па сутнасці, маё жыццё, – а толькі за яго я магу адказваць, – гэта шлях ад адной гісторыі да другой. Але калі астатнія з часам губляюць фарбы і пачуцці, паступова расплываюцца ў глыбіні памяці, то гэтая ніколі не пакідае мяне, калі зноў прыходзіць восень.
.....
Што ж, варта прызнаць, што я яшчэ і са шкадаваннем развітваюся з гэтым нататнікам, бо ён у некаторай ступені дапамог мне зразумець і сябе і тое, што здарылася са мной адной вільнюскай восенню… І я, не вытрымаўшы, вырашыла перачытаць самае светлае – пачатак гэтай гісторыі.
І тут… Тут я раптам зразумела, дзе я не пабывала. У найважнейшым месцы – тым рэстаранчыку ў літоўскім квартале, дзе ён упершыню сустрэў яе.
.....