Читать книгу Нарвежскі кот не падвядзе (зборнік) - Міхайла Слабашпіцкі - Страница 3
Зайчаня, якое лічыла сябе смельчаком
ОглавлениеУ густым-густым лесе, у глыбокай нары пад старым дубам, жыла дружная зайчыная сям’я.
Тата і мама часта адлучаліся з нары. Выбіраліся ў далёкія вандроўкі ажно за лес. Там было поле, а на ім раслі капуста, морква, буракі – усе зайчыныя ласункі.
Малыя зайчаняты мелі суровы наказ гуляць толькі каля свайго дрэва і не адбягаць ад яго нікуды. Ім сказалі, што ў лесе поўна драпежнікаў. Зловіць хто з іх дурное зайчанё – і з’есць адразу.
Шасцёра зайчанят былі дужа паслухмяныя. Яны паўтаралі адно аднаму бацькаў-матчын наказ і бегалі толькі вакол дуба. А сёмае зайчанё – урадзіцца ж такое! – зусім было непаслухмянае.
Выскачаць тата з мамай з нары – і яно імчыць следам за імі.