Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Наталія Бадзілоўская. Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве
Прынцэса краіны… Кніга
Напярэдадні казкі
Маленькая краіна, дзе заўсёды вясна
Дзяржаўны сцяг Даніі
Герб Даніі
Найбуйнейшыя гарады Каралеўства Данія
Капенгаген – сталіца Каралеўства Данія
Русалачка – сімвал Даніі
«Hеj!» («Хай!») – па-дацку – «Прывітанне!»
Гісторыя дацкіх вікінгаў
Храналогія асноўных падзей
Альгат – горад Сымонэ і Эспэра
Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве
Прынцэса і гарошынка
Шпацыр па «Дубовым лесе»
Папулярная дацкая страва – смарэброт
Абед увечары пасля шостай гадзіны
У пошуках папараць-кветкі
Рамантычны і ўтульны Вардэ
Легалэнд – краіна цудоўных «Лега»
У Ляляндыі заўсёды свята!
Горад Ханса Крысціяна Андэрсэна
Старадаўні Рыбэ
Па слядах паходаў слаўных вікінгаў
Вікінг-цэнтр, дзе ўсё па-сапраўднаму!
Загадка цёмнага сілуэта
Казачныя Раство і Новы год
Цудоўны падарунак
Мары здзяйсняюцца!
У казачны Новы год…
У Эсб’ергу – горадзе рыбакоў
Чорны бандыт
У чаканні новай казкі…
Отрывок из книги
Аўтар можа зрабіцца літаратурным героем, і літаратурны герой можа стаць аўтарам. Звычайная вандроўка альбо проста паездка да сяброў можа здзейсніцца літаратурным творам. У кожнага героя ёсць свая краіна і ў кожнай краіны ёсць свой герой. У любой краіны мноства герояў. Але не ў кожнага героя (гераіні) ёсць некалькі краін.
У кожным дарослым жыве дзіцёнак, і з кожнага дзіцяці вырастае дарослы. Наталія ў дарослым жыцці – адказная асоба. Стваральніца тэкстаў і генератарка ідэяў… Дзіцячая літаратура патрабуе асаблівай адказнасці, і таму маюць права пісаць чароўныя казкі толькі шляхетныя асобы.
.....
Заўсёды ў цэнтры ўвагі датчан і гасцей Дацкага Каралеўства велічны і прыгожы палац Амаліенборг. Палац – рэзідэнцыя дацкіх каралёў вось ужо 200 гадоў! Ён узведзены ў стылі ракако напрыканцы XVIII стагоддзя. На плошчы каля яго праходзіць традыцыйная цырымонія змены варты. Ахоўнікі апрануты ў эфектную форму і высокія капялюшы, традыцыйнае мядзведжае футра якіх зменена на штучнае як знак ашчаднага стаўлення да жывёл, экалогіі.
У цэнтры Капенгагена знаходзіцца найстарэйшы ў свеце парк атракцыёнаў Цівалі, які быў адкрыты ў 1843 годзе. Сярод кветак і фантанаў праходзяць спектаклі балета і пантамімы, у канцэрт-холе выступае сімфанічны аркестр, тут праводзяцца імпрэзы ў дзіцячым тэатры. Кола агляду, горкі, арэлі, 37 рэстарацыяў, якія прадстаўляюць традыцыі нацыянальнай дацкай кухні… Па чацвяргах, суботах і нядзелях у парку ладзяцца парады гвардзейцаў. Па вечарах казачны гарадок Цівалі асвятляюць 115000 лямпаў, а ў сераду і суботу ў начное неба над ім ўзлятаюць агні феерверку… У Капенгагене таксама ёсць унікальны заапарк з 2 тысячамі відаў жывёл.
.....