Зборная РБ па негалоўных відах спорту (зборнік)
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Павал Касцюкевіч. Зборная РБ па негалоўных відах спорту (зборнік)
Айчына кантрабанда
Доктару Хаўзу ад беларускага народа ліст
Я кахаю цябе, Юлія
Шэсцьсот шэсцьдзясят шэсць вечароў
Дзень дэсантніка
1 .Сонечнае прыцьменне
2. Аднакласнік
3. Антаніна, я твой мужчына
4. Носік вышэй!
Вайна з дзьмухаўцамі
Мой франтавы таварыш Курт Вонегут
Амаль
Вечнасць ды іншыя часы
Крыху рэкламы не зашкодзіць
Генная інжынерыя
Бетэльгейзіянскія хронікі
Сука-крот
Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту
Отрывок из книги
Ашмянскія цёткі ніколі не спяць. Пасля чаўночнага рэйса ў Вільню, ужо ў роднай Ашмяне, яны выцягваюць мужа з шафы, кормяць яго, здзьмухваюць пыл, мяняюць шкарпэткі і вешаюць назад, пад цэлафанавы чахол. Потым ідуць на працу, сядаюць за стол пад партрэтам, налічваюць квартальную прагрэсіўку ўсяму калектыву і – назад, на лінію фронту.
Ашмянскія цёткі зневажаюць законы прыроды: з электрычнай лычкі яны выцягваюць цэлую торбу мухаляпак, падчас асабістага дагляду сілай волі ўжыўляюць сабе пад скуру схаваны пад майку аполак сала, а віно ператвараюць у ваду.
.....
– А я – Дзева. І, калі ласачка, пастаўце мне штампік на дваццаць шостую странічку…
Ашмянскія цёткі ненавідзяць студэнтаў-егэушнікаў, бо як можна галасаваць супраць, вучыцца супраць, калі наўкола такая радасць і сынок Жэнечка ў Менску, на трэцім курсе нархозу.
.....