Бітва пад Оршай 1514 года

Бітва пад Оршай 1514 года
Автор книги: id книги: 1001709     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 106 руб.     (1,02$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: История Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2000 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-99340-1-8 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

У афармленні вокладкі выкарыстаны фрагмент карціны «Бітва пад Оршай» (Нацыянальны музей у Варшаве) У кнізе польскага гісторыка Пётра Дружджа на фоне шырокага асвятлення міжнародных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распавядаецца пра перадумовы, ход і наступствы бітвы пад Оршай, якая адбылася паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 г. Асобныя часткі кнігі прысвечаны аналізу розных відаў зброі, вайсковых фарміраванняў і тактыч- ных прыёмаў вядзення бою. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і суседніх краін эпохі Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.

Оглавление

Пётр Друждж. Бітва пад Оршай 1514 года

Прадмова

Міжнародная і ўнутраная сітуацыя Польшчы ў канцы XV – пачатку XVI ст

Балтыйскае пытанне – пачатак барацьбы за dominium maris baltici

Унутранае становішча Літвы і праблема ўніі з Польшчай

Расія на мяжы XV–XVI стст. – аб’яднальная палітыка Iвана III і Васіля III

Узмацненне пагрозы для Літвы з боку Маскоўскай дзяржавы ў канцы XV – пачатку XVI ст

Si vis pacem, para bellum – нараджэнне новага ваеннага мастацтва

Польская армія

Літоўская армія

Маскоўскае войска

Аршанская перамога

Саспакаенне на літоўска-рускай мяжы

Отрывок из книги

Бітва з маскоўскім войскам, якая адбылася 8 верасня 1514 г. на палях пад Оршай на Віцебшчыне, была адной з найвялікшых бітваў у тагачаснай Еўропе. Гэтая перамога, атрыманая польска-літоўскім бокам, як і шмат іншых, не была выкарыстана ні ў ваенных, ні ў палітычных мэтах. У Польшчы яна не дачакалася ператварэння ў нацыянальны сімвал. Зрэшты, гэта была перамога перадусім Літвы (і там яна займае пачэснае месца ў гістарычнай традыцыі, пачынаючы ад вяртання незалежнасці ў 1991 г.), хоць польскае войска адыграла ў ёй вырашальную ролю. Шчыра кажучы, сёння не шмат людзей здолее адказаць, калі адбылася Аршанская бітва, тым больш – паміж якімі краінамі дайшло да ваеннага канфлікту і з якіх прычын. Менавіта адсюль – мая зацікаўленасць гэтай падзеяй.

Ёсць яшчэ адна падстава для напісання гэтай кнігі. Змаганне на палях пад Оршай мела месца ў найцікавейшую эпоху. Гэта час вялікіх перамен ва ўзбраенні і, як наступства – у вайсковым мастацтве еўрапейскіх дзяржаў. Польска-літоўская дзяржава ўяўляе сабой асабліва цікавы прыклад. Яна складалася з двух (па меншай меры) народаў і, знаходзячыся на памежжы дзвюх культур – Захаду і Усходу, была прасторай сутыкнення розных кірункаў вайсковага мастацтва. У выніку гэтых працэсаў сфарміравалася старапольская вайсковая школа, якая дасягне піку свайго развіцця ў XVII ст.

.....

Аднак найважнейшым вынікам Радомскага сойма з’яўлялася прыняцце славутай канстытуцыі nihilnovi (“нічога новага”). Яна стала надзвычай важным этапам у развіцці польскага парламентарызма. У залежнасць ад згоды караля, сената і пасольскай ізбы траплялі не толькі падатковыя рашэнні, але і заканадаўчыя ініцыятывы, якія датычыліся правоў і свабод шляхты. Гэты заканадаўчы акт канчаткова аформіў існаванне двухпалатнага парламента. Шляхецкія дэлегаты, сабраныя ў пасольскай ізбе, вярталіся да пазіцый, якія яны мелі падчас панавання Яна Ольбрахта. З іншага боку, сенат беззваротна губляў сваё становішча, занадта пахваляючыся той уладай, якую ён займеў дзякуючы Мельніцкаму прывілею (аб ім шырэй на старонках, прысвечаных праблеме ўніі Польшчы і Літвы). Зрэшты, акт, прыняты ў Мельніку, быў у Радоме адкінуты. Важнасць акту nihilnoviпалягала перадусім на тым, што заканадаўчая ўлада, якая раней фармальна знаходзілася ў кампетэнцыі соймікаў, цяпер пераходзіла да вальнага сойма. Што датычыць уладных паўнамоцтваў і прэрагатыў манарха, то яны абмяжоўваліся ў вобласці выдання новых законаў, а ў асаблівасці – накладанні новых падаткаў. Кароль, аднак, захоўваў усю паўнату выканаўчай улады з правам выдання распараджэнняў. Ён таксама мог рэгуляваць звычаёвае права асобных зямель і рэгіёнаў.

Вось у такім выглядзе скліканы ў Радоме сойм канчаткова вырашыў праблему захавання моцнай каралеўскай улады, з якой не маглі справіцца ўжо першыя Ягелоны. Як аказалася, захаваць яе было немагчыма і манарх быў павінен ісці на саступкі. У ходзе барацьбы паміж арыстакратыяй і каралём паявіўся трэці чыннік – шляхта. Менавіта ў ёй кароль пачаў усё больш выразна шукаць апоры ў сваіх дзеяннях па ўмацаванні ўлады. Каб палегчыць цэнтралізацыю і ўніфікацыю дзяржавы, быў даведзены да канца збор усіх законаў і прывілеяў у адзіны звод. Ён атрымаў назвуСтатутаў Ласкага і быў разасланы па судах ва ўсёй Польшчы. У далейшым гэты звод стаў прававым падмуркам для руху сярэдняй шляхты ў першай палове XVI ст., вядомага пад назвай “экзекуцыя правоў”.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Бітва пад Оршай 1514 года
Подняться наверх