Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)
Автор книги: id книги: 998149     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 127 руб.     (1,38$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Современная зарубежная литература Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2012 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-562-033-5 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё? Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі. Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Отрывок из книги

Улетку 1928 г., падчас раскопак гарадзішча Банцараўшчына у ваколіцах Менску, археолаг Сяргей Дубінскі між іншага выявіў рог даўжынёю 1,9 м. Знаходка тады была ідэнтыфікавана як рог валдайскае казы і здадзена ў архіў. У 1935 г. прыбіральшчыца, выводзячы мыш’яком (As) архіўных пацукоў, выпадкова сыпнула крыху атруты на рог. Той нечакана змяніў колер, зрабіўшыся з шэрага бледна-ружовым. Тэрмінова выкліканы Дубінскі адразу зразумеў, што мае справу з рогам не валдайскае казы, але аднарога – вымерлай траваеднай непарнакапытнай жывёліны, чый лабавы рагавы нараст мог, паводле сярэднявечных крыніцаў, змяняць колер пад уздзеяннем атрутных рэчываў. Аднак археолаг ясна здаваў сабе справу з таго, што бальшавіцкая ўлада, якая адмаўляе Бога, будзе адмаўляць і аднарога. Адкрыццё Дубінскага абмяркоўвалася ў навуковых колах БССР кулуарна, паўшэптам. А ў 1937 г. ён быў арыштаваны і расстраляны як польскі шпіён, бо меў сваякоў у Заходняй Беларусі. Рог праходзіў па справе ў якасці рэчавага доказу, а пасля знік у спецсховах, як мноства іншых рэліквіяў беларускага народу.

Наша сённяшняя навука, згодна з савецкай традыцыяй, упарта заплюшчвае вочы на шматлікія пацверджанні існавання аднарогаў. Таму і фігуруе гэтая жывёліна ў энцыклапедыях прыдуманых і звышнатуральных істотаў. Тым часам першыя згадкі пра аднарога сустракаюцца у гімнах “Атхарва Веды” – там ён зваўся аднарогай антылопай, хоць насамрэч быў больш падобны да статнага белага каня з доўгім рогам у лобе. Аднарогаў згадвалі Ктэсій, Пліній, грэцкі “Фізіёлаг” ды іншыя крыніцы. Алегорыі, звязаныя з гэтай жывёлінай, сустракаюцца ў Бібліі. Апісанні аднарога ва ўсіх гэтых крыніцах розняцца, бо мала хто меў шчасце бачыць яго.

.....

Паводле досыць няпэўных звестак (згадка у паперах Вацлава Ластоўскага успамінаў паўстанца Якуба Мікалаёнка) у чэраве нёманскай кіт-рыбы беларускія рэвалюцыйныя дэмакраты на чале з Канстанцінам Каліноўскім таілі нелегальную друкарню, сіламі каторай выдавалася “Mużyckaja Prauda” (1862–1863 гг.). Гэтыя факты не маглі застацца нязнанымі для расійскіх уладаў. Пасля задушэння паўстання 1863–1864 гг. было вырашана дашчэнту зніштожыць валадара беларускіх рэк і азёр, карыстаючы з варункаў ваеннага становішча. Усе тутэйшыя губернатары атрымалі адпаведнага кшталту цыркулярныя рэскрыпты. Аднак, баючыся народных хваляванняў з тае нагоды, расійскія ўлады маскіравалі акцыі знішчэння пад дрэнажныя работы, выдаленне каменных парогаў і г.д. і да т. п.

Відавочна, што на пачатак ХХ ст. усе кіт-рыбы Беларусі былі зніштожаныя. Прынамсі пэўных звестак пра тое мы сёння не маем. У рукапісе альбомнага верша з аўтабіяграфічнымі элементамі, які належыць аўтарству Францішка Багушэвіча, расказваецца пра рачную прагулку 20 ліпеня 1897 г. з Вільні ў Коўню і між іншага адзначаецца:

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)
Подняться наверх