Читать книгу Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Барадулін - Страница 4
Слоўнік
ОглавлениеАбабраць – прыбраць, упрыгожыць. Уся хата кілімамі (каберцамі) абабрана.
Абадвы́, абы́два – двое мужчын. Глядзелі абадвы рот разінуўшы.
Абалонь – кругляк, бярвяно без сарцавіны. Доўга ляжала бярно, стрыжань выгніў, абалонь засталася.
Абалынка – хмурынка, аблачынка. Набегла абалынка й сонейка схавала.
Абарэц – сетка лавіць рыбу. Абарцом троху й налавілі шчупачкоў.
Абасваíцца – асвойтацца, абвыкнуцца. Дзікаватая была котка, а цяпер абасваілася, аббылáся.
Аббіты – дасведчаны, абчасаны жыццём. Ты ж троху вопытны, аббіты малец.
Абвіднјцца – развіднецца, днець. Абвіднелася – тады й рушылі ў дарогу.
Абгаркі – абгарэлыя дошкі, бярвенцы. Цягала з пагáрышча абгаркі, хату лапіла, сенцы лапіла.
Абдаўжы́цца – залезці ў даўгі. Ён прыехаў, яна карміла, паіла яго, абдаўжылася.
Абдзёрак – кавалачак бульбіны, калі дзяруць на тарцы. Бульбу на клёцкі драла – целая міса абдзёркаў.
Абдзіртус – той, на якім адзежа хутка рвецца, абадранец. На абдзірстуса адзежы не напасешся.
Абдужыць – перамагчы, перасіліць. І абдужыў яго тады ў тым спаборніцтве.
Аб’есці – наесціся ўволю, сагнаць смак. Аб’елі шчупакоў, язі будуць наставаць, тады ўжо іх пад’ядзём.
Абечаћ, абячэўка – сценкі рэшата (сіта).
Лопнула абечая, і хоць праз пальцы прасейвай муку.
Абжыцца, ажыцца – завесці гаспадарку, угрунтавацца. Абжыўся, хатку сабе паставіў там, на ўзгорку.
Абзыў – вясціна, водгук. Ад яго й абзыву німа.
Абзыўкі – водгулле, водгалас, рэха. Малая ўжо разумеіць, якія абзыўкі ад матацыкла.
Абíрыш – апаследкі садавіны. Адны абірышы засталіся, лепшыя яблыкі ўсе павыбіралі.
Абкарáвіць – запэцкаць, вымазаць у нешта.
Пакуль з ямы вылез, увесь свой хворс абкаравіў.
Абклíкаць – паклікаць, запрасіць. Кажнага абышоў, абклікаў.
Абкрывáвіцца – біцца да крыві. Пеўні так абкрывавіліся, аж іх убакі водзіць.
Аблаў – аблава. І так на яго аблаў быў.
Аблачок – аблачынка. Аблачок наплыў, і сквар прапаў.
Абліваха – дождж са снегам; яшчэ – слізгата. Такая абліваха, што кажух карыной зробіўся. Абліваха такая, што па дарозі каціцца можна, павалішся – галавы не збярэш.
Аблітнћ – блјшня. Аблітня – яна самаробная, раней не было купляных. Зробюць з драціны, абліюць волавам, і яна блішчыць, аблітáіць. Шчупака б’юць кукай, пасля аблітнёй аблітнююць рыбу.
Абнашчыцца – нашча з’есці, выпіць. У хаці й абнашчыцца нечым. Песняй нашчыцца салавей.
Абненавідзець – зненавідзець. Хто там жалеіць чужога рабёнка, наадварот – абненавідзіць.
Абніжáцца – зніжацца, нізка ляцець. Ляціць самалёт, абніжыцца й давай страчыць.
Аборы – вяровачкі падвязваць лапці, абвінаць анучы. Лапці ды аборы – усе мае прыборы.
Абразанец – абразаны яўрэй. І абразанчык торкаіць свой флянчык.
Абрамізіць – абразіць, прынізіць. Абрамізіў на людзёх, каб сябе паказаць.
Абрамяніцца – аперазацца рамянямі. Стаў камісарам, дык ад грудзей аж да ср. кі абрамяніўся.
Абрасець – адсырэць на расе. Нясі дамоў сяннік, а то абрасеіць, атап’ецца.
Абратавáць – выратаваць, уратаваць. Баранілібаранілі, алі карову абратавалі.
Аброк, брок – папаска для каня, узятая ў дарогу. Добры яздок помніць пра аброк. Вараному коніку броку аўса.
Абруд – абруч, вобад. Абруд лопнуў, і клёпкі рассыпаліся. Сіта ўдарылася абрудом і падскочыла.
Абсадзіць – адолець, уходаць, сходаць. Я чарак пяць абсадзіў.
Абсачаць – калі ў дрэва спыняецца прыліў соку. Як станіць кара абсачаць, тады адхіні галінку й прышчапі яблыну.
Абсварыцца – перасварыцца. Яна з усімі абсварылася й ні к кому ня ходзіць.
Абсемяняць – семяну садзіць. Гарод яе абсемяняюць талакой, яна саўсім баба нямоглая.
Абсмакаваць – увайсці ў смак, раскаштаваць. Як абсмакуешся, за вушы не адцягніш.
Абуванне – абутак. Дажылася Малання – ні абування, ні адзявання.
Абхаіць – прыбраць, прыхарашыць. Хата крапівой зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў.
Абціскáць – ухутваць, шчытна ўкрываць. Давай яго абціскаць, каб ня змёрз.
Абціхáцца – сціхаць, сунімацца. Толькі пачынаіць хвароба абціхацца, як новае насланнё.
Абцопкаць – абнасіцца, абшарпáцца. Абцопкаўся ўвесь, страшна глянуць. Абцопкаў штаны – цыцалі (махры) баўтаюцца.
Абчыхáцца – прачыхацца, прасынацца. Абчыхаюся назаўтра – нікога німа.
Абыдлјць – азвярэць, знелюдзець. Абыдлеў чалавек, звер зверам.
Абысціся – збіцца з дарогі, перайсці патрэбнае месца. Ішла й абыйшлася, згубіла сваю дарогу.
Абыцца – звыкнуцца, абжыцца, зжыцца. Спачатку дамоў хочацца, а пасля абудзішся.
Абэлка – адгаворка, спасылка на некага, ускладанне віны. Хто б што ні зробіў, а на яго ўся абэлка.
Абязгрошыць – застацца без грошай, звесці грошы. Абязгрошыла кума, кљма ўжо даўно німа.
Аб’язджаць – расплывацца, рабіцца ацеслівым.
Каб клёцкі не аб’язджалі, вады далі.
Абязножыць – страціць моц у нагах. Гладка абязножыла Латышыха, па хаці сунуцца цяжка.
Абязручыць – знясіліць рукі. Гладка абязручыў, а такі шчырун быў.
Аб’ялдычыць – ашальмаваць. Нізавошта чалавека аб’ялдычылі, з гразёй змяшалі.
Абялёдаваць – есці са смакам. Так клёцкі абялёдаваіць, аж нос упрысядкі йдзець, аж за вушамі скрыпіць.
Абярнуцца – перакуліцца; яшчэ – зрабіцца. Воз абярнуўся, і ўсе ў балоці. Быў-быў чалавекам і чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася.
Абярэмца – ахапачак. Хоць абярэмца прынясі, бо дроў у хаці ні паленца.
Абяссіліцца – выбіцца з сілы. Як абяссілюся, дык ня трэба буду нікому.
Абясхлебіць – застацца без хлеба, звесці хлеб. Памёр тата – абясхлебіла хата. Так гаспадарылі, што хлеб звялі.
Авад – шмат аваднёў. На кароў у паўдзён авад напаў, і яны ў гіз.
Авáнец – аванс. Учора далі аванец, але такі малы. Авохці – выклічнік. Авохці мне, баюся, упусціш – ня зловіш, малы, як гумовы.
Авясец – дробны авёс (ласкава). Во колькі малькоў, якраз як авясец. Сажнём, дачушка, авясец, тады к табе Бог сватоў прынясець.
Авћчына – авечае мяса. Лепі за любую прысмачыну воўк любіць авячыну.
Агадáць – здабыць, набыць, прыдбаць, агораць, расстарацца; яшчэ – наліць. Сяк-так пінжак агадаў, падняў троху свае пáрхі. Ён сабе к зіме добры кажух агадаў. Я ей чарачку агадаю.
Агалам – агулам. Вішні агалам прадала. Агаспадарыцца – завесці гаспадарку, стаць гаспадаром. Як нічога ня здарыцца, дык маладзён агаспадарыцца.
Аглабíць – прыняволіць, прымусіць. Моцна ж яго аглабілі, парабкуіць на іх.
Адаробка – дзябёлая, гладкая. І Хадорына адаробка носіцца як жаробка.
Адбубеніць – пабіць, адлупцаваць, уваліць. Яму хлопцы так адбубенілі, ледзь ногі валачэць.
Адварот – агіда, непрыняцце. У яе на такога кавалера адварот.
Адгладзіцца – паправіцца. Было ўжо рэбры свяціліся, а цяпер, глядзі ты, адгладзілася.
Адгљдзіць – адгаварыць, адбіць.
Ці я тваіх конікаў апудзіў,
Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў?
Аддаць – палягчэць. Таблетку выпіў, трошку аддало.
Аддух – перадых, адпачынак, супакой. І галава аддуху патрабуіць.
Аджылы – сталага, пахілага веку. Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца.
Аджыць – перажыць. І першую жонку кінуў, ён іх пяць аджыў.
Адзябнуць – ззябнуць. Цвяты й тыя ад’зяблі – халоднае лета сёлета.
Адказваць – завяшчаць. Перад смерцю ўсё свайму першаму адказала.
Адкарапкацца – адчапіцца, адкараскацца. Ад гора ніяк не адкарапкаішся.
Адкормнік – парсюк, пастаўлены на адкорм.
Адкормніку корму не набрацца.
Адкрасці – забраць назад потайна. Міліцыянер забраў дудкі (як самагонку гналі), а малец узяў ды адкраў іх.
Адкрасціся – незаўважна адысці. Памалу ад мяне адкраўся.
Адкрэвіць – адысці ад хваробы, паправіцца, паздаравець. Можа, я троху адкрэўлю ў бальніцы.
Адмáлі – змалку. Ён яшчэ адмалі, як нарадзіўся, хваравіты.
Аднавуры – аднавокі. Шашок аднавуры, ды бачыць, дзе куры. Сляпіндá ты аднавурая!
Аднадумец – хто адной думкі з некім. Мы з ёй такія аднадуміцы, што куды там!
Аднакавы – аднолькавы.
Боты драныя мае,
Дома лакавыя.
А ці ў дзевак, а ці ў баб —
Усе аднакавыя.
Аднаслоўны – чалавек слова, верны свайму слову. Стахван чалавек аднаслоўны, сказаў – зробіць. А Ладысь неаднаслоўны, у яго сем пятніц на тыдні.
Аднаяй – мужчына з адным яечкам. І гэны аднаяй просіць «дай!».
Адпасáжыць – адпрэчыць, адціснуць. Нявестка мяне ад печы адпасажыла, усё сама робіць.
Адпáсціць – адкарміць, дагледзець. Які конь гожы стаў, як яго адпасціў.
Адперыць, перыць – адлупцаваць, лупцаваць. Ён яго добра адперыў. Перастань малога перыць.
Адпіцца – адсырэць, набрацца вільгаці, пусціць ваду. Дровы ў хаці ў цяпле адпілíся, ня хочуць гарэць. За ноч лайно адпілося на дварэ, ня высахла.
Адпойсаваць – адлупцаваць. За такое добра адпойсаваць варта, каб і дзясятаму заказаў. (Відаць, ад пояса.)
Адпоўніць – адсыпаць, адліць з поўнага. Адпоўні бутэльку на пахмелак. Адпоўні бочку, а то круп з коптуркам.
Адпрог – калі адпрагаюць коней з дарогі.
Паедзем дамовачкі
З гэтае няволічкі.
Нам дома лепі будзіць,
Конікам адпрог будзіць.
Адпячы – крыху спячы. Як на пасці на палцы бульбіну адпякуць, яна й смачная.
Адрадніцца – адчурацца, ачужацца радні, адрачыся. Неяк вы ўжо адрадніліся, ні на парог нагой.
Адроддзе – паходжанне. Маскалі – стараверы, а ён якога адроддзя?
Адрэчны – недарэчны. Адстань ад мяне, адрэчная гэта гаворка.
Адрэчча – непамыснасць, недарэчнасць. Адрэчча нейкая выйшла з добрага намеру.
Адстрапаліць – настроіць. Адстрапалілі малога, ён і носу ня кажаць.
Адхлон – перадых, спакой. Піцую-піцую, і хвілінкі адхлону ня маю.
Адхон – схіл, абрыў. Пакацілася кола з адхону – ні шуму, ні звону.
Адхонаваты – абрывісты. Бераг такі адхонаваты, аж страх.
Адцэбрыць – адагнаць, адпрэчыць. Адцэбрылі яго ад цёплага мейсца. (Даслоўна – прагнаць ад цэбра.)
Адчыхвосціць – даць прачуханца, вылаяць, прабраць. Як адчыхвосцілі неслуха, дык шоўкавым стаў.
Адысці – прапасці, знікнуць. Ужо снег адыйшоў. Адыходзіны – адыход з гасцей, з дому. На адыходзіны капытковую выпіць ня шкодзіць. Казу падаіла на адыходзіны.
Ад’язджáны – ад’езд, ад’ездзіны. І Селівеіха на ад’язджаны прышла.
Ажавіны – ажына. Смачныя ажавіны, толькі збіраць калюча.
Ажамеры – выціскі, асадкі, ападонне. Можа, у цябе хоць якія ажамеры засталіся, галава кроіцца, дай выпіць.
Ажнуль – аж, ажно.
Ажнуль мне галоўка баліць: Як жа мне дзетак жаніць?
Ажынаўка – гарэлка на ажыне. Ажынаўку й без закусі піць смачна.
Ажыцца – прыжыцца, атайбавацца, звыкнуць.
Ажыўшыся тут, і выязджаць ня хочуць.
Акалець – сканаць. Акалеў нябога, і на кут паклалі.
Акалле – холад, зябкасць; яшчэ – змерзлае цела. Глядзела-глядзела яго на дварэ, аж мяне акалля ўзяло. Прыкрый сваё акалля, а то ссінеў як пуп курыны.
Аколіва – ваколіца. Зялёнае аколіва ад птушыных песень глухне.
Акоцце – асцюкі. На плечы снапы ўскініш – акоцце сыпіцца, дык у капелюшы зручна.
Акраўкі – абрэзкі тканіны, якія засталіся ад кроіва. З гэтых акраўкаў нічога не пашыіш.
Аксціцца – апамятацца, прыйсці ў сябе. Аксціся, што ты такое гаворыш?!
Аксыля – вокліч да цялят. Аксыля, у хлеў, аксыля, цяляткі!
Акуратны́ – далікатны, уважлівы. Ён такі акуратны – і сабаку на «вы» называіць.
Акушок – акунёк, акуньчык. Акунь, той як дурань бярэць, акушок яшчэ дурнейшы.
Алјха – вольха. Насек белай алехі, усё ж дровы будуць.
Амјрдзіцца – апрацівець, збрыдзець. Амердзіўся ён мне, нідзе ад яго праходу німа. Амердзілася мне ўсё, куды ні глянь – свінні, а ня людзі.
Анадоень – надоечы. Анадоень яшчэ бачыліся, і нá табе – памерла.
Анелюбјць – знелюбець. Анілюбела мне гэта хата, ды ня ведаю, куды ўцячы.
Анінютанькі – нізавошта, ні ў якім разе. Да работанькі анінютанькі, а да любатанькі, ах, мае матанькі.
Апагодзіцца – распагодзіцца. Як апагодзіцца, дык гэтыя травы бяруць і ў ямы кладуць.
Апáданкі, ападонне – ападак на дне катла ці місы; яшчэ – апалая садавіна. А яму асталося толькі ападанкі з’есці. Узвар увесь выпілі, адно ападонне асталося. Наліў ападоння й частуіць, пі сам. Цэлы мех ападанак назбіралі.
Ападоліцца – быць у жонкі пад слухом. Быў малец як малец, ды ападоліўся.
Апантаны – утрапёны, нястрыманы, звар’яцелы.
Апантанаму й мора па калену, і хмары па барадзе.
Апаследкі – рэшткі, астаткі. Апаследкі дошак ссунуў з машыны.
Апіра – апора. Гэта мая апіра надзейная. Аплэвуш – ацеслівы, непадцягнуты, няўзглядны.
На такога аплэвуша ніякая дзеўка не паглядзіць.
Аплятанік, пляцёнак – буталь, аплецены лазой. Бражкі быў цэлы аплітанік, дык выпіў адзін. Пляцёнак бражкі на стол – гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы!
Аповалач – цямрэча, зацем, заслань. Аповалач вочы завалакла, нічога не відаць, іду як сляпая.
Аполак – дошка з краю бервяна, гарбыль. Тынянка абабіта аполкамі, і добра.
Апромеццю, промеццю – стрымгалоў, не зважаючы ні на кога. Як угледзіць бацьку, апромеццю ляціць.
Апрыч – асобна. Ад усіх апрыч сядзіць. Апрычонкі, асабенкі – смачная ежа, якую трымаюць асобна для пестунка. Ён толькі асабенкі есь, зласелы, здураны.
Апсік – прэч, уцякай (вокрык на ката). Апсік, дуронік!
Апурхнуць – натапырыць пер’е, абвяць. На такой золі куры апурхлі.
Апячы – спячы, запячы. У печы апяку печанёўку.
Арфаваць – веяць, правейваць. За дзень столькі мяхоў жыта наарфавалі.
Асада – драўляная акантоўка акна. Асаду паставілі, засталося толькі рамы ўставіць і зашкліць.
Асва, асвінá – аса. Проста асвой у вочы лезіць да яго, не адбіцца. Асвіна прыстала – не адмахацца ад яе.
Асвер – жардзіна ў студні, на якой трымаецца вядро (журавель). Асвер задзёр шыю ўгару з вядром у зубах.
Асвойчыць – прыручыць, зрабіць свойскім.
Пакуль сабаку асвойчылі, усе пакусаныя хадзілі.
Асвяраць – падважваць. Асвер бярно, а я моху падторкну.
Асвяціць – асвятліць, пасвяціць. Запалю я свечачку, асвячу я сцежачку.
Асеціць – абсесці, атабуніць, апанаваць. Яго ж не сямёра асеціла (не шмат дзяцей). (Яўна ад сеткі.)
Асецішча – месца, дзе стаяла асець (восець). На асецішчы буракі ўрадзілі.
Асівець – пасівець. А як жа ты асівеў, а мой жа ты свой.
Асітá – сітнёг. Асіты з берагу нажала на подсціль.
Аслонак – там, дзе сонца, прыслонак. Кот сядзіць на аслонку й курню пяець.
Аслухаць – пачуць. Тады аслухалі, што другая баба храпіць.
Аслядаваць – высачыць, знайсці па следзе.
Мы ўвялі слядочак
На сваткі дварочак.
Дзе мы яе аслядуем,
А там мы і заначуем.
Асмакавацца, абсмакавацца – адчуць смак у ежы. Як асмакуешся, за вушы не адцягніш цябе.
Асобенна – асобна. Яны й спяць, і ядуць асобенна.
Астатнік – апошні, хто адстае. Ня будзь выдатнікам, ды ня будзь і астатнікам.
Астрáшыцца – спалохацца, узяць у страх. Ці я астрашылася так, ці што?
Астроў – востраў, астравок. А пасярэдзіне Плінскага возіра астроў.
Аступіць – абступіць, акружыць. А людзі іх аступілі кругом.
Асунуцца – занядужыць, заняпасці, астарэць. А ты йдзі ў прыстарэлы дом, як асунішся.
Асцявільна – дзяржальна восцяў. Закалоў шчуку восцю, як асцявільна не зламалася.
Асыпка – мука нізкага гатунку, ёй пасыпалі ахрап’е, мешанку. Мех асыпкі ўдалося купіць, а ўсё ж парсюку нейкая закраса будзіць.
Аталпіць – апанаваць, перапоўніць, наваліцца.
Аталпілі ўсю вуліцу – не прайсці.
Атанець – схуднець. Аментам атанела – так спаліла яе хвароба.
Атвадзјць – зрабіцца вадзяністым. Ежа, пакуль стаяла, гладка атвадзела.
Атлёт – хват, зух. Такі атлёт, што х. ем прапаліць лёд.
Атлум – ачмурэнне, аблуда. Усе гэты выбарывы́дуры – толькі атлум галавы.
Атнімка – анучка, якой атнімаюць, выцягваюць кацёл з печы. Кашуля, як атнімка, чорная.
Атожылле – парасткі. Ад яблыны атожылля пашло. Бульба ўся атожылля пусціла, трэба скарэй садзіць.
Атопак – стаптаны чаравік; яшчэ – пра недалужнага хлопца. Якія атопкі ўссуніш на ногі, а ўсё ж ня босы. І ейны атопак нешта з сябе корчыць.
Атрусíцца – прывесці трусянят. Яна, чараўніца, счаравала: труска атрусілася, а трусяняты памёрлі.
Атуросце – парасткі. Маленькую яблыньку прынясла, пасадзіла, яна прыжыла, і столькі атуросця ў яе.
Ахапак – гурма. Ідзем усім ахапкам дамоў. Ахмурэць – ап’янець, ачмурэць. Ня так захварэў, як ахмурэў.
Ахопак – бярэма, шмат. Яны там ахопкамі грошы палучаюць на шахтах. Ладны ахопак і сабе прынёс. Пітух як даў у нагу, кроў ахопкам ліецца.
Ахосал – заляцанец, сюбар, хахаль. І ў яе ўжо свой ахосал завёўся. (З ідыш – кавалер, жанішок.) Ахрап’е – ежа для свіней, ссечаная трава, бацвінне, дабаўляюць яшчэ бульбы, буракоў. Рана ўстала, ахрап’я насекла.
Ахэлак – ахапак, ахопак. Ладны ахэлак са стогу выскуб.
Аціхáцца – суціхаць, сцішвацца. Вея аціхнецца, можна будзіць у лес паехаць.
Ацялћкаваць – марудзіць, не спяшацца. Не спяшай, ды не ацялякавай. Зроб гэта не ацялякаваючы.
Ацяробкі, цяробкі – лушпіны ад бульбы, буракоў. Ацяробак узялі на сушылцы, а ўсё ж парсюку прысмакі.
Ачалавечыцца, пачалавечыцца – ажаніцца, узяць жонку; яшчэ – зрабіцца чалавекам. Бугаяваўбугаяваў дый ачалавечыўся. Я думала – яна пачалавечыцца нарэшці.
Ачопісты – у каго шырокі азадак. Такая ачопістая, што ў дзверы не пралезіць.
Ачужэць – адбіцца ад радні, забыцца на родных.
Ачужэла дачка, на бацькоў забылася.
Ашаколы – труха, точыва, пасеі, шáшча. Шашаль так паточыць, што адны ашаколы астаюцца.
Ашљргаць – скончыцца, перастаць. Дождж аціх, зараз ашургаіць.
Ашчыцíць – шчыльна абабіць дошкамі, дранíцамі.
Ашчыціла пуню, каб кот куранят не цягаў.
Бабнік – малы, што не хоча аставацца без бабулі. А гэнаму бабніку трэба, каб баба карміла, паіла, спаць клала й калыханку пяяла.
Бабовішча – зямля, на якой раслі бабы.
Цвіцела макоўка на бабовішчы,
Спі, мая дурнішча, на саломішчы.
Бавіцца, забавіцца – затрымлівацца. Схадзі, толькі доўга ня баўся. Дзе гэта наша мама бавіцца нешта. Як забавіцца ў гасцях, да начы дома німа.
Бавіць – забаўляць, глядзець малога; яшчэ – праводзіць час. Ён дзіцё бавіў. Ня робіць, а час бавіць.
Баган – багун. Баган добра ад клапоў хату ратуіць. (Магчыма, ад багны.)
Багатырка – багатая, багацейка.
Равуць валы, равуць,
Багатырачку вязуць.
Бадэка – патарчака, нешта адрэчнае, няскладнае; яшчэ – няўмека, бязручка. Прывалок з лесу нейкую бадэку, хочаць зробіць кій сабе. Кусок чалавека – бадэка, у яго ўсё з рук валіцца.
Баёк – удзельнік бойкі, задзіра; яшчэ – маленькі бой, драчка. Свярбяць кулакі ў байка. Чым якая сварка, лепі маленькі баёк.
Байбáс – пераростак, боўдзіла. Такі байбас – і ў першы клас!
Балабок – пустабрэх, балбатун. У балабока галава не баліць.
Балакі – аблокі, аблачыны. Па небі ходзюць такія цяжкія балакі.
Баламут – чмут, галавадур. Чмут-баламут, у чортавы лапці абут. (Мама тлумачыла: не баламут, а беламут, бо белае муціць.)
Балацюгі – зарослыя балоты. У балацюгах жывець страх.
Бáлмач – бесклапотнасць, бяздум’е, аблуда. Так і пражыў цэлы век балмаччу.
Банды́кі, бэндзі – несці малога заплјччу. Вазьмі сынка бандыкі – хай расцець вялікі.
Банкарт – байструк. Банкарты гуляюць у карты, а бацькавы дзеці ламаюць клеці.
Барабаніць – брынкаць, іграць.
А на йскрыпку йграюць,
А на цымбалах барабаняць.
Барвічная – баравіковая, дзе растуць баравікі.
Гэта самая барвічная мясціна.
Барлћцца – вадзіць лыжкай ў варыве, квэцацца, вэдзгацца. Пабарляўся ў місі, а есці ня стаў. Не барляйся, а еш, што далі.
Барычнѓе – насенне буракоў, морквы, капусты.
Пагодай паспелі барычное пасеіць.
Басоля – басэтля. Цяпер бабі не да солі, як зайгралі ў басолі.
Басцí – упарта казаць глупства. Што ты бадзеш адно й тое як бык?
Баўдљр, байдур – дурань, ёлуп. З баўдурам гаварыць – толькі язык студзіць. Урадзіўся такі байдур, што сорам бярэць.
Бáхар – каханак, хахаль. У яе бахары невыводныя.
Бахмачы – гронкі, кутасы. Хмель абвіўся каля алешыны, а з бахмачамі вецер дурэў.
Бацькоўшчына – родны кут, родныя мясціны, сядзіба. Гэта бацькоўшчына, я тут вырасла.
Бацяны́ – дзеці, сыны. Прыхаджу дамоў, а маіх бацяноў німа.
Бачына – бок, бакавіна. За бачыну дзеўку пашчыпаіш.
Бачэнак – маленькая бочка. Сёлета ажно пяць бачэнкаў грыбоў насаліла.
Беганіна – бегатня, марныя клопаты. Беганіны на цэлы дзень, а заробку на цень. Ад беганіны ногі адбіў, а толку ніякага.
Безздароўе – немач, хвароба. Маладому ні стому, ні злому не было, а старога безздароўя спасцігла.
Белата – белізна. Такой белатой аддаець лайно.
Бјліна – бель (гатунак яблыкаў). А яна беліна была, ад яблыкаў аж сукі трашчэлі.
Белле – святочная апратка.
Надзявайся, бабка, у белае белля,
Павязу я цябе з сабой на вяселля.
Белюгá – белая гарэлка. Дай якой белюгі пацягнљць, а то ад віна галава баліць.
Бјркавец – дзесяць пудоў. Спраўнай карові на зіму беркаўцаў пад дваццаць сена трэба, ня мені.
Біць – ісці напралом, уцэла. Куды мы б’ём у хмызы, дарога ж збоку.
Благаваты – слабы, кепскаваты. Конь благаваты, а трэба дзёран уздзіраць.
Благатá – дрэнны, дрэнь. Пашлі мы ў клуб, а там сабралася адна благата.
Блáжыць – робіцца блага. Блажыць яму нешта пасля пачастунку.
Блот – марнаванне. Піцаваў, працаваў, а ўсё ў блот пашло, як чорт зблоціў.
Блоціць – марнаваць, псаваць. Нечага козамі сена блоціць, яны й лыка з’ядуць. Толькі сукно зблоціў, а паліта не пашыў.
Блыт – блуд. Рана дзеўка ў блыт пашла, зблыталася з шантрапой.
Блытаўка – баламутлівая, падкая на мужыкоў.
Зблытнуўся, сыйшоўся з нейкай блытаўкай.
Блэнда – валацуга, гулёна. І гэна блэнда ўжо цягнецца.
Блэндзіць – псаваць, блоціць. Ня блэндзі мурог такой касьбой.
Блядзець – бляднець.
Зялёненькі вінаград Урадзіўся напагляд.
Як Рыгорка паглядзеў – Вінаградзік паблядзеў.
Блядэра – прасталытка. Надта ж заядлая блядэра, нічога ня скажаш.
Богамалельня – малельня, малітоўны дом. Там была жыдоўская богамалельня.
Бой – бойка. Ён пабіўся, дык за бой і адседзіў.
Боссю – басанож. Нікіпаравы малыя й зімой боссю з хаты вылятаюць. Боссю пойдзем па расе.
Бось – басата, галадранцы. Сабралася бось з усяго свету.
Боўтка – боўдзіла, бязмозглік. І гэта боўтка тут пад нагамі блытаіцца.
Бражджэль – сухая палка, кій, калі кінуць – бражджыць; яшчэ – усё высушанае. Ён ужо ўніз расцець, як бражджэль зробіўся. Бражджалёў напякла, німа чаго ўкусіць.
Брандзаваны – у бронзавай аздобе. Конь маляваны, хамут брандзаваны, толькі ў сваты ехаць.
Братавіты – дужа блізкі сябра. Ён мой сябра братавіты, як сабе, веру яму.
Брахлівы – фрывольны. Ад ейных брахлівых песняў аж у пятках колка.
Брацца – адыходзіць. Старыя па адным на той свет бяруцца.
Брацюлечка – ласкавае найменне брата. Спраўляў брацюлечка пярсцёнкі ў горадзі.
Бруд – гной пры нарыве. Скљліна прайшла, а стрыжэнь застаўся, бруд выйдзіць.
Бруёк, бруячок – рабацінне на вадзе. Сягоння бруёк маленькі. Бруячок, як на ляшчу луска.
Брухмень – пузач, брухач, пузацень. Такі брухмень – па зямлі пуза валачэцца.
Брыгаць – патрошку капаць, накрапаць. Дождж брыгаў-брыгаў ды так і не сабраўся пайсці.
Бры́дзіцца – гідзіцца, грэбаваць. Я брыджуся такога кавалера, такога п’янюгі.
Брыдзь – брыда, брыдота. Не падыходзь да гэтай брыдзі.
Брызентовікі – брызентавыя пашлапні, туфлі. У брызентовіках добра ад даўгоў уцякаць.
Брызлае – закіслае малако. Вячэрашняе малако брызлае, толькі бульбу праганяць. (Брынза, думаецца, таго ж кораня.)
Брыка – спецыяльны воз для перавозкі сена, саломы, высокія бакі накрачаны жэрдкамі. Звычайна ў брыку месціцца да двух беркаўцаў сена. За дажджом прывёз яшчэ брыку сена.
Брысік – укормлены, дагледжаны, гладкі. Глядзі ты, які брысік вырас, – хоць на ім нажы йстры.
Брэд – спажыва, здобыч. Каза сама на брэд ходзіць, а казляняткі на ваўчынай шкуры качаюцца й мамкі дажыдаюцца.
Бубён – бубен. Дзеўка ў бубён біла, як малаціла. Бугаяваць – халасцякаваць. Пабугаяваў малец уволю, усё ня мог знайсці дзеўку па свайму калену (па сабе).
Бугіня – гатунак бульбы. Дала мне бугіні на развод, пагляджу, што вырасціць.
Бугрынкі – пагоркі, бугаркі. А тыя бугрынкі я ўсе зраўняў.
Букатка – печыва, булачка; яшчэ – узгорак. Мама зранку букатак напякла. Патрапіш у лесе на букатачку – там ягад багата.
Букіш – цвялілка для барана. Баранька, букіш!
Бушлаватая – разварыстая, сопкая. Бушлаватая бульбіна ў руках рассыпаіцца.
Бушлаваць – трывожыць, непакоіць. Не бушлуй ты ейную старасць, асцепяніся.
Быдлюк, быдлюга – хамаваты ці зладзеяваты. Як стаў хадзіць у начальніках, дык такім быдлюком зробіўся. Гэты быдлюга так і пілнуіць, каб што сперці.
Бы́лле – быльнік, дзікая трава. Цыганскія хаты без сяней стаяць, гароды пазарасталі быллем да вокан.
Быць – быццам, нібыта. Сню, быць мы з Іванам ідзём лугам, а луг увесь у званочках.
Бягельня – балота, прорва. З гэтай бягельні век ня вылезіш.
Бягок – бягун, быстры. Такі ўжо бягок, што ўсюдых дападзець, усюдых паспеіць.
Бядзіць – турбаваць, непакоіць. Мне адно бядзіць, як гэта канцы з канцамі звесці.
Бяздолле – нешчаслівасць.
Закурыўся а дробненькі дожджык
Ды па чыстым полю.
Зажурыўся мой татулька
Па майму бяздоллю.
Бязлюднік – нелюдзімы. Бязлюднік і свайго голасу ня любіць.
Бязрљчыца – няўмека. Такая бязручыца – ні пашыць, ні памыць.
Бялюсь, белюсёк – бялюткі, выпешчаны, дагледжаны. Сынок мой, белюсёк мой, хоць нагледжуся на цябе.
Бярно – бервяно. Бярно ў бярно – аж звініць, усе бёрны здаровыя.
Бярэннік – хто бярэ. Было б што даць, а бярэннікаў знойдзіцца.
Бяспјцкаль – кепскі ўмец, няспрытны. Бяспецкаль толькі псуець усё. Ці ж бяспецкаль можаць нешта людскае зробіць?
Бясштэннік – бедны, хто нават штаноў не мае.
Бясштэннікі ў калхоз ціснуліся, каб ср. ку прыкрыць.
Вабіць – прыманьваць, прыцягваць. Ляснік быў, як на ваўкоў ішлі, ён выў ваўком, вабіў іх.
Вавіла – мужчына, муж. Вавіла ёсь, дык і дзеці ёсь.
Вагáн – тоўсты, пуцкалаваты малы. Сядзіць ваган, як маленькі пан.
Вáда – урок, урачэнне. На мальца вада нейкая найшла, сохніць і сохніць.
Вададых – шустры, быстры, хваткі. Ну й ён вададых які! (Магчыма, іменне паганскага божышча.)
Вадзíцца – дазваляць сябе весці. Казёл не даецца вадзіцца.
Вáдзіць – уракаць, шкодзіць. Хай табе ня вадзіць!
(Не ўрачэ.) Хлеб у дарозі не завадзіць.
Вадзюгá – вадзяністае варыва, без навару. Густое не жыдкое, а вадзюга гэтая, што з яе толку.
Вайлакі – валёнкі. Адлега, а ён без галошаў у вайлаках ідзець, мусіць, у яго ў галаве сто грам. Нага ў вайлаку – і мароз па баку!
Вайстрак – востры канец, вастрыё. Якраз у нажы вайстрак зламаўся.
Вайстранка – болька. Усё цела вайстранкі абсыпалі.
Валатоўка – курган, насып. А за валатоўкамі Доўжыца, рэчка-бягушка. Валатоўка была ў Крошыні, Букатачкай звалася.
Валяка – гультайка. Дзень паробіць, два не, такая валяка.
Валяны – павалены. Тут лес валяны, бура была ўсхадзілася.
Валяўка – прасталытка, гулявая, даступніца. З кім толькі ні валялася валяўка гэная, і яму загілела. І дачка ў яе валяка, валяшчая скурка.
Вандзэлак – хатуль, клунак. Бабкі, хапайце свае вандзэлкі.
Ванцак – боль у жываце. Ад ванцака зёлкі ў мяне ёсь добрыя.
Варанджáцца – прыкідвацца, строіць з сябе. А не варанджайся ты дужа, быццам у цябе розум па патыліцы цячэць.
Варацáкі – ваніты. У яго жывот хворы, даводзяць яго варацакі.
Варголы – даслоўна: голы вар. «Я табе, сынок, сягоння варголы звару», – жартавала мама.
Вархопкі – пажыткі, манаткі. Пахапалі свае вархопкі й хутчэй дадому.
Вары́ўня – будыніна, дзе гатуюць ежу. Яна ў сваю варыўню ўсё цягніць.
Вáтарга – гурма, зборня. Гляджу, едзіць цэлая ватарга, канца не відаць.
Ваўкаедня, ваўкаўня – ваўчынае логава (логвішча, логаўе); яшчэ – няўтульная будыніна. У ваўкаедні трох ваўчанят бачылі. У хаці, як у ваўкаедні, халодна. Хата пустая, як ваўкаўня.
Ваўкарэзіна – абразлівы зварот да каровы, каня.
Стой, ваўкарэзіна, каб на цябе ваўкі!
Ваўначоска – майстэрня, дзе чэшуць воўну. Паўдня на ваўначосцы выстаяла, пакуль кузлак воўны счасала.
Вачапор – вісус, накольнік. Вачапоры на шкоду скоры. (Даслоўна – хто порыць вочы.)
Вашанок – маленькая вошынка. Вашанок у галаве засвярбеў.
Веяць – гнаць, каціць.
Кляновая лісціначка,
Куды цябе вецер веіць:
Ці ў бор, ці ў даліну,
Ці ў шчырую баравіну?
Вельмаваць – прывячаць, частаваць.
Ой, дзед, ты мой дзед,
А я твая бабка.
Шануй мяне, вяльмуй мяне,
Каб я была гладка.
Верасянка – гліна, змешаная з верасам. Гліну з дробна пасечаным верасам месяць і з гэтага робяць сцены абораў, хлявоў. (На Ушаччыне бачыў у Двары Пліна.)
Вернікі – верныя ў каханні, у дружбе. Наша дваіх зэкаў на самалёт правяла, такія яны вернікі – да першай падушкі.
Верхам – мець уладу над некім. Зямля па ім верхам была. Жонка па ім верх паняла. Па ім верхам едуць, як на пастуху.
Верхнік – верхні камень у жорнах. Ніяк не маглі верхнік узвалачы.
Ветрагон, ветрадуй – ветраны, не гаспадар свайго слова, лёгкі на абяцанкі, пустадомак. Ветрагону веры німа, толькі абяцанкі-цацанкі. Разумны ня чуіць, што ветрадуй ветрадуіць. Такі ветрадуй, што божа ратуй!
Відошна – відавочна, яўна. Тут жа відошна сасуды адкрыты. Відошна, што саўсім нядужая.
Вілатая – у два ствалы (як вілы). А ў нас на дворышчы бяроза вілатая стаяла.
Вілачнік – куток каля печы ў парозе, дзе стаяць вілкі, чапёлы, гальні. Пастаў у вілачнік свой кій. У цябе ў галаве, як у вілачніку, усё стоць стаіць.
Вірлун – у каго вочы навыкаце. Маўчыць, вірлун, толькі вірламі варочаіць.
Вірлы, вáрлы – вочы. Што ты свае вірлы паказеліў – ніхто цябе не баіцца.
Вірун – несутрымны, няўрымслівы. Малы, як вірун, ні пастаіць, ні пасядзіць, кіпіць увесь. (Магчыма, ад паганскага бога віроў.)
Віхлíцца – круціцца, скакаць, лашчыцца. Сабака віхліцца каля яго, есці хочаць. (Ад віхляць хвастом.) Віхтáцца – хістацца. Галіны віхтаюцца на ветры, як не паламаюцца. Нага я віхтанулася, я чуць не завалілася.
Віцíна, выціна – розга, дубец. Віціну выхвачу ды адхварашчу пасярод Вушачы.
Вішнеўнік – вішняк. Вішнеўнічак выцыбаўся ўжо.
Вішшо – вецце касатай бярэзіны, якое звычайна ламаюць на венікі да Пятра. Пойдзем вішша наламаім, венікаў навяжам. (Магчыма, першапачаткова гучэла як віссё, бо вісела.)
Вобалачка – аблачынка. Ты, як ціхая вобалачка, плывеш.
Возерка – азярцо. І возірка такое кругленькае, як сажалка, яно топкае.
Возка – заезд. Дзве возкі зробілі, дык троху сена прывязлі.
Волаць – танюткія, кшталту нітак, костачкі ў рыбнай мякаці. Смашная рыбіна, алі волаці многа.
Вонка, вонкі – за дзвярыма, на двары. Чаркі трэба, і дзе ён дзеўся вонка?
Ворах – страх. Аж у мяне ворах па целу пашоў.
(Здаецца, што варушацца валосікі на целе.)
Восець – асець, гаспадарчая будыніна. Восець пасадзіў на шасткі.
Вотачкая – гэткая маленькая. Спешка (бульба) вотачкая, гэта ж большанькая, а ёсь саўсім маленічкая.
Вотліж – адлега. Неяк на вотліж не пахожа. Вотрыны – рэшткі ад прасеенай мукі. Бывала, што ў пірог падмешвалі вотрыны.
Вохкала – хто вохкае, скардзіцца. Гэта вохкала толькі кволіцца, а пабайнёй не заб’еш.
Вљда – віхлясты; яшчэ – сквапны, які ўсё вывуджвае сабе. Што ты, як вуда, убакі ходзіш? Мікіта – добрая вуда, усё сабе грабець.
Вуды́р – пухір. Кіпенем ашпарыў руку, аж вудыр ускочыў.
Вужок – вужанятка. Маленькі вужок-бліскучыя вушкі. Вужкá нехта забіў, а вужы́ца адна асталася.
Вужэлкі, вужла’ё – неслухі, вачапоры. Вужэлкі малыя так і пілнуюць, каб у шкоду залезці. Вужлаўё малое, галаву атлумілі.
Вљлі – галубы; яшчэ – галубоў прызываюць: вулівулі. Вуляцькі-вулі, ляціце сюды, дзяўбіце пшаніцу.
Вуллё – вулей, калода. За вуллё кожнае падатак плаці.
Вуры́ць – біць. Як увурыў яму, дык ён далоў з усіх капылоў.
Вусацень – вусач. Вусацень гэны нічога ня робіць, толькі вусы падкручваіць.
Выбіцца – спрацавацца, стаміцца. Выбіўся як шпак на гэтай рабоці.
Вы́бушнець, пабушнјць – раздабрэць, наліцца сілай, вылюднець, памужнець. Глядзі ты на яго, як выбушнеў. На вачах дзеўчынёшка пабушнела.
Выбыць – адбыць, пражыць сваё. Яна ж і нагой не кратала, выбыла свае дні.
Вы́вараць – вывернутыя ветрам дрэвы. Вывараць дарогу перагарадзіў.
Выгаліць – накасіць. Што ўжо сена выгаліла, на ўсю зіму будзіць.
Выграб – збіранне, абіранне. Летась кончык агуркоў пасадзіла, дык ім выграбу не было.
Выдурнівацца – прыкідвацца, дуракаваць. Не выдурнівайся – бярыся за розум.
Вы́залець – азябнуць, азалець. Вызалела дзень і карасіны не дастала.
Вы́зверак – злы, звераваты. Зяць у яе быў такі вызверак, дык яго забілі потым.
Вызнавáць – выведваць, разведваць. Малога ў рыззё адзенуць, ідзець вызнаваць, дзе немцы адступаюць.
Вы́казаць – выдаць. Цябе б рэзалі, і ты ж бы выказаў нас.
Вы́камандаваць – выхітрыць, з нічога нешта зрабіць. Так не так, а ўсё-ткі выкамандаваў сабе на кажух.
Вы́канаць – заходзіцца ад болю. Руку яму адарвала, добра такі выканаіць.
Выкат – выраз у сукенцы. Такі выкат, што сіські вывальваюцца.
Выкаціць – нарадзіць, прывесці. Каза трох казлянят выкаціла.
Вылáджвацца – збірацца, адыходзіць. Выпраўляйцеся, выладжвайцеся, сваточкі.
Вы́ладнець – папрыгажэць, паправіцца. Так выладнеў на вачах, аж не пазнаць яго. (Ладны – значыць пазорысты, паглядны.)
Вы́лівень, вылівак – яйка, знесенае без шкарлупкі; яшчэ – азызлы, адрузлы. Калі куры ліюцца, ім таўкуць шкарлупінне ад яек. Вылівень ты гэткі.
Вылупак – франт, хварсун, моднік. Гэны вылупак са скуры вылупліваецца, абы надзецца ня так, як усе.
Вы́лупіцца – прарэзацца, глянуць. З раніцы цёпла было, сонца было вылупілася.
Вымагаць – прасіць цану за тавар. Платы не вымагала, колькі давалі, прадавала.
Вы́мантачыць – выпрасіць, выцыганіць. Ён усе грошы вымантачыў у маткі.
Вы́маўчаць – змоўчыць, не зважаць. Ён крычыць, я трываю, алі часам і ня вымаўчыш.
Вымышлјнне – прыдумванне, выдумлянне. Ён ня можаць без вымышлення, усё вымышляіць і вымышляіць, абы ня так.
Вы́мякшыць – вырабіць, зрабіць мяккім. Каб вымякшыла шкурку, дык ей добрая футрачка была б. Падушку вымякшыш, дык галаве лягчэй.
Вынас – плата пастуху. Не ў нос яму такі вынас, ласейшага чаго хацеў.
Вы́парак – неслух. І гэтыя выпаркі-рабяты такія зладзеі.
Вы́паўзень – скурка, якую скінуў вуж. Вуж рубашку скінуў; вужы, яны ліняюць, а тады сыходзіць з іх выпаўзень.
Выпінáцца – вытыркацца, вылучацца, сіліцца.
Кожны выпінаецца як можаць, каб якую капейчыну заробіць. Ён перад начальствам выпінаецца, каб заўважылі.
Вы́пладзіцца – вывесціся. Сінічкі выпладзіліся, дзеці рукамі паролі, дык сініца адраклася.
Выпрљджвацца – напінацца, выстаўляцца.
Выпруджваецца што сілы, каб яго заўважылі.
Вы́пукацца – надзьмуцца. Як мячык, выпукаецца й коціцца на кароткіх ножках.
Вырабáтываць – вырабляць. Хата, дзе скуры партызаны вырабатавалі.
Вырабляць – зарабляць. Хай служыць, хай вырабляіць сабе пенсію.
Вырай – купка, куст. У Грамніцкім бары знайшлі цэлыя выраі грыбоў.
Выранджáцца – вычварацца, капызіцца, строіць з сябе. А не выранджайся дужа, знаім, адкуль ты, дружа. Выранджаўся-выранджаўся, пакуль ня ўср.ўся.
Вырасці – стаць, вывучыцца. Ейны мужык урач, і яна сама на ўрача вырасла.
Вырвáн – неслух, дуронік, вісус. Вырваноў сваіх прышлюць на лета да дзеда.
Вырый – яміна, адкуль выбралі торф. У вырыі вада злецілася, густая стаіць.
Высадкі – гародніна, захаваная да вясны. І есці хапіла, і на высадкі асталося.
Высачы́нь, выш – вышыня, высакосць. Высачынь такая – дух займаіць.
Вы́скрыпаць – выстудзіць. Зачыні дзверы, а то ўсё цяпло выскрыпаіш.
Выспрытніца – налаўчыцца, набыць спрыт.
Выспрытніліся малыя абіраць вішні.
Выстар, выстарак – перастарэлы. Выстарвыстар, а за маладымі ўпальваець. Адны выстаркі асталіся, маладыя паз’ехалі.
Высцяробы – высечаны й згруджаны алешнік. У высцяробах маліннік пашоў.
Вы́талкаваць – прыйсці да пэўнай высновы.
Нагаварыліся, паталкавалі, а нічога не выталкавалі.
Вы́тачыцца – узысці, прарасці. Вясной запахла, мята вытачылася.
Вытлуміць – запамятаваць, забыцца. Мазгі вытлуміла табе, нічога ня помніш.
Вы́тніца – плакальшчыца. Вытніца добра такі аплакала сваю суседку.
Вы́тушыць – патушыць, пагасіць. Трэба газ вытушыць.
Вы́хаджаны – выгадаваны, падрослы. Рабёнак яшчэ ня выхаджаны, малы.
Вы́хадзіцца – зведаць гора; яшчэ – ачуняць, акрыяць. Ён у яе выхадзіцца, узнаіць, дзе аракі зімуюць. Цяпер пітух адзін выхадзіўся.
Вы́харашыцца – прыбрацца, прычапуры́цца. Вымыішся, выхарашышся, дык і свет табе палюбеіць.
Вы́хартавацца – прагаладацца. Як выхартываіцца за дзень, дык вечарам усё з’есь. Аж духі падхартала (падцягнула жывот). Ён увесь падхартаны (падцягнуты, станісты). (Ад харта – паляўнічага сабакі.)
Вы́хвэндаць, захвњндаць – вынасіць вопратку, забрудзіць. Выхвэндаў адзежыну, толькі сабаку ў будку.
Вы́цвіцець – хапіць гора, нажыцца. Выцвіціць яна яшчэ за ім, гэта пакуль ён такі добранькі.
Вы́церабіцца – падрасці, падужэць, вылюднець. Глядзі ты, выцерабіўся малец, не пазнаць.
Выцерак – валяшчая. Такі ўжо выцерак, усе цёрлі, а замуж запаўзла.
Вы́цыбацца – вырасці. Выцыбаўся малец нявогледдзю. (Цыблы – доўгія ногі.)
Выцюкнуць – забыцца, вылецець. Мне й з галавы выцюкнула, што збіралася на кірмаш.
Вы́чапкацца – выбавіцца, выкараскацца. Яна са сваёй хваробы ўсё-ткі вычапкалася.
Вы́чарнець – учарнець. Селіван вычарнеў, худы стаў.
Вычварацца – капрызіцца, выкідваць конікаў.
Досіць вычварацца, пара за розум брацца.
Вычмурáць – прыдумляць. Не вычмурай, чаго не было.
Вы́чыхацца – выпарыцца, страціць градусы. Заторкні чым бутэльку, а то гарэлка вычхаіцца й вадой зробіцца.
Вы́шчыгаліцца – прыбрацца, прыфранціцца.
Вышчыгаліўся, як на вяселле.
Вышывальны – для вышывання. У мяне былі ніткі вышывальныя.
Выясніцца – праясніцца, пасвятлець. Сонца выясніцца, а потым узноў хаваіцца.
Вязáнка – звязка дроў, снапкоў. Вязанку за плечы дый пашоў.
Вћзанка – вязаная адзежына, свэдар. Вязанку на плечы ўсторкніш, дык і мароз адступіцца.
Вязгала – назола, звягло. Змоўкні ты, вязгала!
Вязгаць – плявузгаць. Вязгаіш несусвецця нейкае. Вћзістае – вязкае. Вязістая дрэва – тапор ня хочаць браць, засядаіць у ім.
Вялічча – шмат, багата. Невялікае вялічча ў яго, толькі багатага з сябе корчыць.
Вянок – рой. Вянкі пчол на суках віснуць.
Вяркаць – плакаць, падаваць голас (звычайна пра дзіця). Хто гэта там вяркаіць?
Вярзці – нагаворваць, плявузгаць. Вярэць на яго абы-што, быццам ён ёй мяжу перадраў.
Вясельнік – госць на вяселлі. А вясельнікі пілі-елі й усмак пабіліся.
Вясна – голад, бясхлебіца. У іх летась такая вясна была, чуць выжылі. А сёлета вясны не было – да новіны дацягнулі.
Вятка – натоўп, юрма. Так і ходзяць вяткай цэлымі днямі.
Вяхотка – звязаная з калючай травы, з вехця мачалка, каб шараваць посуд. Вяхотку сшаравала, пакуль ададрала кацёл.
Вячнíна – трывалае, моцнае. Новы кажух – гэта ўжо будзіць вячніна.
Гадавік – жывёліна, якая гадуецца год. Гэты парасяты не гадавікі.
Гадзíць – дагаджаць. Яму гадзіш як благой скуле, а ён цябе ня бачыць.
Гадкі – брыдкі. А то ёсь, як рапені, такія гадкія бабы, ідзець, а ў яе жывот на жываце, трыбух на трыбуху.
Гайдамаха – гуляка, раскідаха. Ён такі не гайдамаха – не прап’ець.
Галабоні – буякі, дурніцы; яшчэ – п’яніцы. Гэта ўжо галабоня надрузлая, адваленая, такая наспелая сядзіць. Галабоні – п’яніцы гузаватыя!
Галабурдá – лухта, несусвеціца. Ён нясець усякую галабурду як наняты.
Галавабой – слізгоцце. Як падмерзніць – галавабой будзіць.
Галавар – кіпень, голы вар. А на снядання галавар.
Галайстрá – голь, галеча. І ў Расіі такая галайстра. Галамызы – бязвусы, з голым тварам. І гэны галамызы жаніцца хочаць.
Галанож – у чаравіках на босую нагу. Пахмяліцца дык галанож прыпёрся.
Галаруч – голымі рукамі. Нёс ваду галаруч, рукавіцы забыўся.
Галасуха – плакса. Я такая галасуха была малая.
Галатá – голае месца, поле. Стаяць недзі каровы на гэтай галаце, травы німа.
Галдуечыць – казаць, балбатаць незразумелае. Збяруцца жыды: гылды́-гылды, галдуечуць, пакуль языкі не запацеюць.
Галјзаваць – цягацца. Галезаваіць па дарозі, клопату болі ня маіць.
Галень – сшараваны венік, ад якога засталіся адны голыя дубцы. Кінь ты гэты галень, ужо ўшчэнт сшараваўся.
Галець – жыць ў нішчымніцы, не мець чаго абуць, надзець. Пагалела б, тады б знала, а то ей матка прэць і прэць.
Галінá – схільнасць, прызванне. Яго сыны пайшлі па сваей галіне: адзін лекар, а другі начальнік.
Гáліцца – квапіцца. На чужое ня галься, згубіш сваё. Пагаліўся на багацця й узяў пабойню.
Галута – безлістоўе, бясснежжа. Уся восінь галутай стаіць – ні лісту, ні свісту. Зіма сёлетняя галутай адстаіваіцца, гола будзіць у засеках. Вясна чарнатой стаіць, галутай.
Галы – прагны, ахвочы да нечага. Пітух на ежу гал, гатоў усё з’есці. На дзевак галы, як кот на сала.
Галяк – голае месца, дзе вытаптана й спасчана трава. Казу на галяку навязала, дык яна й сквярэцца.
Гáмнуць – схапіць, узяць. Знахопу як гамніць, аж я знячы́веліла.
Гамолка – акраец, луста, скібка. Добрую гамолку адваліў, сабе не пашкадаваў.
Гамонак – гамана, гамонка. П’яны прыдзіць, тады гамонку будзіць.
Гандлёўшчык – гандляр. Цяпер усе хітрыя ў гандлёўшчыкі пашлі, дурных німа.
Ганьбаваць – грэбаваць. Анічым не ганьбуе, абы кішэню напхаць.
Гара – гарышча. Усцягнулі сена на гару, паспелі. Гарадзішча – плот, загароджа.
Ой, вырасла лебяда
Вы́шей гарадзішча…
Гáрды – горды, каго заела гардыня. Ён чалавек гарды, абы з кім чарку ня возьміць.
Гарлач, гладыш – гладкі, паліваны збан. У гарлачу добра захоўваць крупы.
Гарнушак – невялікі збанок, болей нагадвае конаўку. Выпі, выпі, мая душачка, з поўненькага гарнушачка! (Мама любіла прыгаворваць.)
Гарчавая – гаркаватая. Капусту рана ссеклі, дык яна й гарчавая.
Гарчак – горкі яблык, напой, пах. Адных гарчакоў натры. Гарчаку хлібнуў, аж вочы на лоб палезлі. Перац рассыпала, дык смурод на ўсю кухню – гарчак пашоў такі.
Гарэлішча – пажарышча. На гарэлішчы пра агонь не гаворуць.
Гарэць – цвісці. Агуркі ўжо гараць, самы цвет. Гасцíна – застолле, бяседа, госці. У добрай гасціні душа спачываіць.
Гасціцца – гасцяваць. І жылі мы душа ў душу, гасціліся-радніліся.
Гатљ – вокрык адпуджвання. Мы на ваўка: гату, гату, а ён хамыль-хамыль і пашоў.
Гаўкала – брахлівы сабака. Ён жа такі гаўкала, ляпа не сцішаіцца.
Гацíць – працаваць. Ён гаціць на іх увесь век.
Гбанікі – палазы ў санках, якія гнуць у адрозненне ад капанікаў. Трэба ўмець выбраць лясіну на гбанікі, каб не сукаватая была.
Гбацца – гнуцца. Нага ня гбаецца, неяк хадзіць. Гваздкі – гваздзікі. Ужо й гваздкі прабіліся, неўзабаве загарацца.
Геройка – смелая. Ты такой геройкай ня будзь.
Гешэфт – справа, інтарэс. Усё гешэфты нейкія водзіць з ім. (Ад ідыш – здзелка.)
Гібель – шмат, процьма. Сёлета ягад гібель. Гілець, загілець – гарэць; яшчэ – дужа захацець.
Загілеў малец жаніцца, і слухаць нікога ня хочаць. (Адсюль, відаць, і гіль, і карова чырвонае масці – Гілёня.)
Гладка – зусім, ушчэнт. Гладка забылася, чаго прышла сюды. Гладка збяднеў.
Гладкі – укормлены, дагледжаны, спраўны. Ад таго казак і гладак, што пад’еў і набак. Яна баба гладкая, спраўная.
Гламыздá – нязграбны, неахайны. Такая ўжо гламызда, аж глядзець страшна.
Глінабітка – хаціна з жэрдзя й гліны. У глінабітцы зіму перажылі.
Глінянік – гліняны гаршчок. У гліняніку крупы лепі ўпрэюць.
Глотнічаць – гарланіць, ірваць глотку. Нячым глотнічаць, лепш справай займіся.
Глушнí – вушы (грэбліва). Што табе – глушні пазаклала, што ня чуіш?
Глыжы, глыжэўе, груд – засохлыя, зацвярдзелыя камякі зямлі. Дождж як пашоў, глыжы пабіў, бульба ўзялася, пашла ў рост. Хто палку возьміць, а гэтыя дык грудам.
Глык – глыток. Піцця таго ўсяго на два глыкі.
Глюганосы – глюгаты. І прыляцеў глюганосы крук.
Глџма – глюкаты; яшчэ – няветлы. Глюма такая страшная сядзіць, слова ня скажа.
Гнётка – тоўстая кішка. Такую грузь падымаў, аж гнётка вылезла.
Гнілінá – хваравіты, слабы на здароўе, запáдлівы.
Такая ўжо гніліна, вецер дыхнець – валіцца.
Гнуцікі – санкі з гнутымі капыламі. Гнуцікі такія лёгкія на бягу.
Гняваш, гнявы (мн. лік) – гняўлівы, сварлівы, злапомны. У гневаша не на мейсцы душа. Гнявы ня ставяць хлявы.
Гнянљць – ударыць, грымнуць. Як гнянљ, дык доўга помніць будзіш.
Гой – адчайны чалавек, разак. Такі гой – нікому не саступіць.
Гойкаць – гукаць, крычаць, клікаць. Гойкалагойкала, каб хто дзе. Вы тут грыбы сабірайце, мяне не чапайце, ня гойкайце.
Голлю – галяком. На дварэ зіма, а рабёнак голлю бегаіць.
Гоміна – шум, вэрхал, гам; яшчэ – чутка, прачутка. Гоміна на ўсю хату, нічога не разбярэш. Далёка пра яго гоміна пашла.
Гоншчыкі – хто гоніць плыты. Зімой на рум звозюць лес. А вясной, як лёд сходзіць, з пакоту з гары пускаюць лясіны, а іх па рацэ гоншчыкі гонюць.
Гоп – гукаперайманне. На адным чаравіку заднік ёсь, а на другім німа, ідзець – адзін гоп, другі шлёп.
Грабёлка – грабянец, часадла.
А пара-пара грабёлачкі шукаці, А пара-пара русую коску часаці.
Грабінá – труна, дамавіна. Якую грабіну зробілі б, дык і з нечага.
Гравінь – гравій. Дарогу гравіням усыпалі. Граміла – вялікі, здаравіла, моцны; яшчэ – няскладны. Грамілу гэтага толькі ў аглоблі запрагаць. Гэны граміла паверніцца, дык і перакуліць лёгка.
Грокат – грукат. Ён без нагі, паваліцца – будзіць грокату.
Гругнíць – бубніць, мармытаць. Нешта гругніць, а я пра сваё думаю.
Грљда – змерзлая глеба, без снегу. Па грудзі йсці – як на злом галавы.
Грљдам – гуртам, юрмой. За ёй кавалеры грудам валяць.
Грузáлкі – кавалачкі. Гарбуз разварыўся, толькі грузалачкі дзе-нідзе пападаюцца.
Грузь – цяжар. Такую грузь валок, во здаравіла.
Грыбёт – хрыбет. А пітух заядлы такі – куры́цы выдраў увесь грыбёт.
Гры́вісты – з грываю. Конік у нас быў грывісты, спраўны, ляціць, а грыва віх-віх, як мурог пад ветрам.
Грыжáнка – бручка. Грыжанка маладая смачная, хрупаіш і хрупаіш.
Грымотнік – зёлка. На лузе расцець грымотнік, рыхтык дзятлінка. Як гром грыміць, збіраюць, пасля свенцяць і кураць хату.
Гудзець – калі свіння кнура хоча. Свіння гудзіць, да кнораза трэба весці.
Гукáць – гутарыць, талкаваць. Хоць пагукала з добрым чалавекам.
Гулы́ – водгулле, рэха. Хата пустая – аж гулы йдуць. Пярун як ударыць – гулы далёка йдуць.
Гумовікі – гумовыя боты. У гумовіках і ў балота, і з балота – і нага сухая.
Гумонны – ганарысты, фанабэрысты. Гумонны – куды там, нікога, апрыч сябе, і відам ня відзіць.
Гурунцавацца – хвалявацца, халяраваць, кіпяціцца. Не гурунцуйся гэтак, усё ўладзіцца, пагурак (жывот) згладзіцца.
Гусíца – гусь. Як гусіца тая ходзіць, валюхвалюх.
Густыш, гусцё, гусцёж, гусцяк, гусцяёк – густое ў варыве. Увесь густыш з капусты выцягаў, а жыжку пакінуў. Ты яму гусцяйку чарэпай.
Гутатáлка – гушкалка. Малы на гутаталцы й начаваць гатовы.
Гутатáць – гушкаць. Пагутатай малога, каб ня роў.
Гэтазны – гэткі вялікі. Во гэтазны гарбуз пуза сабе адлежаў, не падняць.
Дабрапсуй – хто дабро псуе. Купіла б мужыку пінжак, ды гэны дабрапсуй яго ўсё роўна зблоціць.
Дабрацца – пачаць, падрыхтавацца. Ой, дзеўка, глядзі, дабяруся я да цябе!
Дабрынá – збажына. Сёлета дабрына надзіва ўрадзіла.
Дабурá – дыбарам. Вецер пер’е ў вераб’я дабура становіць.
Дадушы – далібог. Дадушы, ня помню, як гэта ўсё было, а маніць ня ўмею.
Дажаўтá – падрудзіць, давесці да жоўтага колеру.
Бульбу неяк было дажаўта паджарыць.
Даладон – упарты балбатун. Ад гэнага даладона галава забаліць, суціху яму німа.
Далбак – дурань. Гультаю й далбаку ўсе клапоту пабаку.
Далізоўка – прышчэпка. З лесу дзічку прыняслі, далізоўку зробілі, прыдалізавалі, цяпер яблычкі садовыя смачныя.
Даліктун, даліктуха – пяшчотнік, спешчаны. Такі ўжо даліктун – не дыхні на яго.
Далукáх – на зямлі, падлозе, доле. Восы выядуць ігрушы, толькі шалупкі ляжаць далуках. Рабёнак далуках ходзіць.
Далячэй – далей. Віцебск ад нас далячэй, чым Лепля.
Данавá – чыста адмыць, адчысціць. Рачным пяском кацёл данава адшаравала.
Дапавáлу – перабраць меру, паваліцца. Як пойдзіць да той сіўкі, дык яна напоіць яго дапавалу.
Дапакатљнку – да ўпаду. Напіўся дапакатунку й крычыць ратунку.
Дапэўна – пэўна, дакладна. Дапэўна ведаю – яны вяселля згуляюць.
Дарагоўля, даражыннћ – дарагавізна. Сёлета такая дарагоўля, нічога недакупіцца. Страх ісці на базар, даражыння такая!
Дардоха – здаровая, дзябёлая. Дардоха дзеўка – і ў кола і ў мяла.
Дармаватая – ладная (бульба, свіння), нічога сабе. Сёлета, дзякаваць богу, бульба ўрадзілася дармаватая.
Дармавей – танней, дзешавей. Яму дармавей былі работнікі.
Дармавізна – дармовае, дадзенае, падоранае, набытае без платы. Хочуць усе дармавізны, дзе ўдасца, а дзе й не.
Дары́цца – дзяліцца. Мы ўсім дорымся з ей.
Дасачыць – дагледзець, дапілнаваць. А ўсё-ткі дасачыў, куды злодзя падаўся.
Дасвятком – досвіткам, на світанку. Трэба паспець на аўтобус дасвятком. Дасвятком дамоў прышоў.
Даспанаваць – дакладваць, казаць, паведамляць.
Яна яму ўсё даспануіць.
Дасухá – ссушыць. Скваркі дасуха зжарыла. Дасэні – узоры. Настольнік тканы, увесь у дасэнях.
Даўгалытая – даўгалыгая, цыбатая, даўгацыбая. І Сцяпан, і жонка яго даўгалытая.
Даўгіла – высокі, цыбаты. К ей даўгіла прыбіўся, на ім хоць сабак вешай.
Даўжом, даўжо – даўгія дровы. Не парэзалі на кароткія, так даўжом і клалі.
Дахаладнá – астудзіць, выстудзіць. Дахаладна астудзіў самагонку, пілася, аж душа смяялася.
Дашчанік – будынінка, збітая з дошак, паветка, абабітая дошкамі. Па дашчаніку вецір гуляіць, як па вуліцы. Сена склалі ў дашчанік, дождж не дастаніць.
Дашчурка, достачка – дошчачка. З дашчурак збіў шпакоўню, як вясна прышла.
Даяснá – нагрэць да чырвані, да белаты. Нагрэў даясна, тады каваць пачаў.
Двайнюкі – двайняты. Двайнюкоў ёй салдат ўлупіў.
Дваћніцца – дваіцца. Яму ўжо ў вачах дваяніцца.
Двойні – вілы на два зубы. Двойнямі добра гной накладаваць, а сена лепі тройнямі.
Двух’які – двух гатункаў. Абаранкі двух’якія ў краме.
Джагнуцца – стукнуцца, урэзацца. Джагнуўся ілбом у бярэзіну – аж іскры з вачэй.
Джвых – імгненна. Я крыкнула, а воўк джвых – і знік у гушчарах.
Джгнуць – лупянуць дубцом, крапівой, розгай.
Як джгнеш дубцом па ср. цы, дык будзіць старацца.
Дзелізнá – агрэх. Што баразна, дык дзелізна. Дзеўчынёшка – дзяўчо, падлетак. Ужо дзеўчынёшка, а ўсё яшчэ ў лялькі гуляіць. І Стахванава дзеўчынёшка ўжо выладнела.
Дзеўчыцца – калі дзяўчо хоча пачуваць сябе дзеўчынаю, пераймаць дарослыя манеры. Ня вырасла да стала, а ўжо дзеўчыцца пачала.
Дзецяроб – у каго багата дзяцей. Руплівага дзецяроба баіцца хвароба.
Дзівіць, дзіваваць – здзіўляцца. Хто на яе дзівіць будзіць, на страхоцце такое?
Дзіклíвы – дзікаваты, нелюдзімы. Малец дзіклівы, усіх дзічыцца, як у лесі вырас.
Дзічка – бародаўка. А наша баба ўмеіць дзічкі зводзіць.
Дзічынá – здзічэлы выпас, луг. Выпасу німа – адна дзічына, калхоз усё абсеяў лубінам, луг заліло.
Дзюгнуць – выпіць, глынуць. Добра дзюгнуў, чуць сябе нясець.
Дзюк – дзёўб. Знайшоў пітух ягадзіну, дзюк – і курам аддаў.
Дзялёнка – папаска. Узяў дзялёнку сала ў дарогу. Дзяло – клопат, справа. Вот маё дзяло якое. Дзяннјцца – світаць, днець. Ужо дзяннецца стала, а яго ўсё німа.
Дзяннік – двор, мясціна ў атачэнні хаты й гаспадарчых прыбудоў. З хлеву выйдзіш, і дзяннік загароджаны паміж хлевам і хатай, бываіць крыты.
Дзярноўе – дзёран. Каб знаў, абклаў бы магілку дзярноўем.
Дзяўчур – як бы паддзяўчына. Усё малая-малая, аж, глядзі ты, дзяўчур які.
Длінноцце – цягамоціна. Ад яго длінноцця аж моташна зробілася.
Днішка, дэнца – кавалак гладка абструганай дошкі, на якой крышаць сала, цыбулю; яшчэ – донца. Што ты на стале крышыш, вазьмі днішка. У даёнцы дэнца замяніў.
Довеч – давеку. Касцюм у яго быў довіч як новы. Дойкі – цыцкі ў каровы, казы. Яна ў мяне аказіла двойню, дойкі па кружцы, яна ў мяне аддоіцца.
Дойніца – дойная карова. У Грышчыхі добрая дойніца, малака ўсім хватаіць.
Досвіцце – досвітак. Ад досвіцця каня шукаю. Досуг – дападлівы паўсюль. Куды ні павярніся, досуг гэны тут як тут. (Чуецца – дасягаць.)
Дохля – худы, лядашчы, галодны. Гэта дохлі такія ходзюць каля столу (каты).
Драбнасюр – дробязны, скупаваты. Ён і над запалкай трасецца, драбнасюр, адным словам.
Драбняк – малыя дзеці. У Бурачыхі самы драбняк астаўся, а большыя павырасталі.
Драбязлівіцца – раскідвацца па дробязях. Чаго ты драбязлівішся, лепш бы справу робіў.
Драміла, драмлюга – сонны, снулы. Я такі драміла, што ўсе мяне абганяюць.
Драпачы́ць – танчыць. А ён польку драпачыць, аж гараць падэшвы.
Дрљгацца – грукацца. Лягла, толькі ўспалася – другаіцца ў вакно.
Друзá – друз. Адна друза ляжыць, каб што цэлага.
Дрљка – нязграбная, нягеглая. Такая друка, дзе паверніцца, там і ўпер. ніцца.
Друкі – азярод, пярэплат. На друках снапы высахнуць.
Дрыгбá – топкая зыбістая мясціна, усё узбаўтанае. Узбіўся пацёмначы ў дрыгбу, як толькі ногі выцягнуў. Квашаніна не застываіць і дрыжыць, як дрыгба.
Дрыгі – ногі. Ляжыць, задраўшы дрыгі. Дрыжáка – дрыжыкі, зябікі. Змёрз на лядзень, без суціху дрыжака б’ець.
Дрыль – рыдлёўка. Дрыль кругом жалезам абсаджана, а сама лапата дзеравянная, ёй добра й біцца й мірыцца.
Дрэнчыцца – капрызіцца. Дамінічка не выспалася, вот яна й дрэнчыцца.
Дубíць – біць, лупцаваць. Жонцы кішкі выпусціў, ён яе й дубіў!
Дубкí – на дыбы. Конь стаў дубкі, як воз не абвярнуў.
Дуброва – выган. А ўжо каровы на дуброві.
Дуддзё, дудкі – дубцы, галлё, быллё. З быльніку венік звяжу, дык дуддзё каза паесь, а красную лазу ня любіць.
Дљды – клопат, справы. Усе дуды набок, трэба збірацца.
Дукрыць, здукрыць – кеміць, петрыць; скеміць, прыдумаць. Гэта яна дык добра дукрыць, як мужыка пад’юшыць. Глядзелі яны, глядзелі, тады нешта здукрылі.
Дукса – нязграбны чалавек, няўмека. У дуксы рукі – крукі, ні да пугі, ні да навукі. (Аднакарэннае з латышскім duksă – ашалелы.)
Дунай – проста рэчка, асабліва ў народных песнях; яшчэ – сімвал прыгажосці й здароўя, чыстая, быстрая, як рака. Шлець мяне маладу ў дунай па ваду. Дунай-дзеўка, вачэй не адарвеш.
Дуплё – гняздо. Там галуб дуплё сабе зробіў. Дуралоб – дурны, дуроны. Ня малец, а дуралоба кусок!
Дуркеша – дурнічка (спачувальна). Хто ездзіць, хто плывець, а наша дуркеша чэшаць пеша.
Дуронік – гарэза, распушчаны. Такі дуроны, такі дуронік, нікога ня слухаіць, робіць што хочаць.
Дурэць – гарэзіць, сваволіць. Досыць дурэць, пакуль розгай не атрымаў.
Дух – цяпло. Дым не пашоў у комін, даўно не топлена, і ў хаці дымны дух.
Душнíк – засланка, люшка, якая зачыняе дымаход у печы. Адчыніш душнік – дым пойдзіць.
Дљшны – душэўны, спагадлівы. Чалавек ён душны, людское гора ведаіць.
Дыня – пахвіна, пах. Стахван як падарваўся, грузячы мяхі, дык з дыняў кіла вылазіць. Пахі дынямі завуцца.
Дэрба, дэбра, дэрбіна, дрэба – хударэбрына; яшчэ – няўвішная. Такая дэрбіна, аж рэбры бражджаць. А мая во якая дэрба, ні да чога.
Егімора, гімора – пачвара; яшчэ – непрыгожая жанчына. Спі, неслух, а то егімора прыдзіць. Анця – гімора чыстая, а глядзі ты, якога хлопца забратала.
Еданіна – ежа, едзіва. Еданіны было – хоць пуза расперажы.
Еджанае – тое, што ўжо елі, спытвалі. Смятана ў слоіку няеджаная, запраўляй халаднік.
Езданіна – язда, паездзіны. Лепі дрэнная езданіна, нячым добрая хаданіна.
Јменка – бульба на спажытак. Еменка на емя, а семенка на семя.
Ендза – хто енчыць. Ад гэтай ендзы й сам заплачаш.
Енкат – енк. Каго ўжо там б’юць, што енкат такі стаіць?
Есціся – зацята брахаць, звáдзіцца. Усю ноч сабакі еліся, не давалі спаць.
Ешчы – добры на ежу. Парасёнак папаўся ешчы, нейкая скварка к зіме будзіць.
Ёкат – екатанне. Хваціла ёкату, пакуль яго ўгаманілі.
Ёлкае – гаркаватае. Леташняя сала ўжо ёлкае, ялчыць на языку.
Ёўня – халодная гаспадарчая будыніна. У хаці, як у ёўні.
Жабурынне – жабіна ікра. У жаб нораст пачаўся, жабурыння поўная сажалка.
Жаласнік – той, хто спачувае, жалее. Жаласніца знайшлася, хочаць заплакаць, ды ня ўмеіць.
Жаркота – гарачыня. Надаела нашай гаспадыньцы жаркота-пякота.
Жáрнуць – ударыць з усёй моцы. Мой убытак, твой прыбытак, дай раз жарнуць паміж лытак.
Жарсцвяк – пясок, жарства. Нічога не расло – адзін жарсцвяк на гародзі.
Жаўжаняткі – малыя жвавыя дзеткі. Для маткі роўныя ўсе жаўжаняткі.
Жаўцяк – жоўць; яшчэ – пясок. Жаўцяк у рыбы выцек. Капалі яму – адзін жаўцяк.
Жахоцце – жах, жудасць. Такога жахоцця нагаварыў, валасы дыбам сталі.
Жванікі – пажванае едзіва, якім, бывае, кормяць малога, яшчэ бяззубага. Сама еш жванікі свае, а мне ня торкай.
Жмљрнуць – міргнуць, зірнуць прыжмурана.
Нічога не сказала, толькі вачмі жмурнула.
Жмут – жменя, пук сена, травы; яшчэ – скупы чалавек, скнара. Хоць жмуток сена ды ўкініш у яслі. Такі ўжо жмут, такі жмудзяк, што зімой лёду не пазычыць.
Жогаль – быстры, шустры. Куды б ні пашоў, а жогаль жох – тут як тут. (Магчыма, адзін з адменнікаў божышча агню.)
Жор – жыраванне; яшчэ – апетыт. Якраз рыба на жор пашла. Як нападзе жор, дык сабаку б, здаецца, зжор.
Жудзель – парасё. Жудзель як заваліўся ў лужыну, дык і вылазіць ня хочаць.
Жур – аўсяны кісель.
Як кісель ды кісель дык і жур густы. А каб тому кісялю чырвоныя боты…
Журбíна – чужына. Паехаў казак на журбіну… Журыла – дакучнік, ныцік. Мяне жонка не зажурыць, я сам добры журыла.
Жывасіллю – праз сілу. Жывасіллю ўпёрлі мне гэткае дабро.
Жываціна – жывёла, птаства. У гаспадарцы павінна быць жываціна.
Жывінá – жывое. Ката прынесла ад суседкі, усё ж жывіна ў хаці нейкая.
Жы́галка – быстрая, порсткая; яшчэ – жарсная. Малая такая жыгалка, як маланка. Так і жыгаіць жыгалка, каб за якога мальца зачапіцца.
Жыгун – спрытны ў заляцаннях, юрлівы. Такі жыгун у смаляной кабылкі выпрасіць і мёрзлай сучцы ўцісніць.
Жыдавешачка – яўрэечка. Такая ж ладная жыдавешачка – дачушка ў Сімкіна! (Колькі цеплыні!) Жыдзель, жыдзеллё – рэдкая страва. Зварыць жыдзель такі, хоць сёрбай, хоць пі, хоць галаву мый. Жыллё – жылы. Ей атняло ногі й жыллё падцягнула.
Жы́маласны – падцягнуты, зграбны, паджары. А нашто лішняе мяса, мужыкі такія жымаласныя, крэпкія.
Забагацець – зрабіцца багатым. І забагацеў Мікіта, аж страшна.
Забарсáць – зашнураваць. Чаравік разбарсаўся – развязаліся шнуркі.
Зáбарсні – халяўкі. Халяўкі, якія забарсаваліся, і зваліся забарснямі. Снег ужо ў забарсні (глыбокі). Па забарсні снег (не дужа глыбокі).
Забаяцца – спалохацца. А я забаялася, што не застану іх.
Заблáжыць, зблáжыць – зашкодзіць. Табе не заблажыць схадзіць да лекара. Вып’еш паўшлянкі, і яна цябе зблажыць.
Забледыш – бледны, зніцелы. Забледыша й вецер убакі водзіць.
Заблљд – аблуда, атлум. Гарэлка заводзіць у заблуд іх.
Забрáжыцца – закіснуць, пачаць брадзіць. Ягады ўжо забражыліся, доўга ляжалі ў слоіку. Пі яблычны сок, пакуль не забражыўся.
Забратаць – абкруціць. Забратаў карову за рогі й павёў. (Відаць, ад аброці.)
Забрусець – зрабіцца цвярдым, як брус (пра вымя); яшчэ – пра твар (з адценнем агіды). У Гілёні віма забрусела. У гэнага начальніка й морда забрусела.
Забутэліцца – запіць. Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш.
Забыць – адбыць. Паспела сваю радоўку забыць. Забягалаўцы – хто забягае выпіць на хаду.
Забягалаўцы п’юць з чарак дый з карэлых яшчэ.
Забяліць, засівіць, прысівíць – трошкі забяліць булён, суп малаком. Троху суп забяліла, а ўсё ж ня посны. Малака – толькі засівíць капусту. Хоць трошкі прысівіш булён, усё ж смачней.
Завáдзісты – пышны, багаты. Бярэзіна завадзістая пад вакном, аж на душы спакой.
Заваліцца – сканаць, памерці. Не дачакаюцца, каб я завалілася.
Завінацца – шчыра ўвіхацца. Яна так завінулася каля печы, што бліны самі на стол скакалі.
Завітушкі – маладыя качаны капусты. У мяне засталіся толькі завітушкі.
Завод – развядзенне, гадоўля. Купіла дзвюх курачак, а ўсё завод быў. Авечкі свайго заводу, воўна ў іх густая.
Заводлівая – купленая ці пакінутая на завод. Гэта заводлівая карова.
Завозер’е – мясціна за возерам. У завозер’і чарніц гібель.
Завознік – той, хто стаіць на млыне ў чарзе (у завозе). І завознікі пакалелі, і коні перастаяліся.
Зављгліцца – абгарэць. Плашка завуглілася, цяпер ей і веку ня будзіць.
Завядолец, завадатай – завадатар. А гэтаму завядольцу абы ўсіх узбунтаваць. А ты, завадатай, пасядзі за хатай!
Завћзак, зáвязка – завязь. Агуркі ад першага завязку памочаныя, яны размякчэць маглі.
Загавеніць – добра зачарэпнуць. Сабе мёду дык загавеніў, аж лыжка трэснула, а мне – рука задрыжэла.
Загаіць – вылечыць, адратаваць. Кот сам сябе загаіў, знайшоў траву.
Загібець – сканаць, дайсці, загнуцца. Ад такой працы я зусім загібею.
Загон – запас, затай на чорны дзень. Пенсію палучаіць, дый загону многа тысяч ёсь.
Заграшылася – з’явіліся, завяліся грошы. Як у яго заграшылася, адразу па гарэлку пабег.
Загруднік – хвартух. Які ў цябе загруднік модны, з гузікамі.
Загудзець – заспяваць. Тады я загудзела гэту песню.
Задабуры́цца, задубарыцца – заўпарціцца, устаць дыбам. Задабурыўся, хоць ты кол яму на галаве чашы. Конь задубарыўся ні з тога ні з сёга.
Задáўнець – тое, што пачалося даўно. У яе хвароба задаўнела, і лечыць цяжка.
Задзірака – задзіра, яршысты. Нарваліся задзірака на неўступаку.
Задрыга – нягеглы. Гэтага задрыгу й дзіця адолеіць.
Задушша, удушша – астма. Душыць яго задушша даўно. Саўсім задушыла яго ўдушша гэна.
Задылдаваты – заносісты, пыхлівы. Ня столькі багаты, колькі задылдаваты.
Зажыць – справіць, набыць. Сусед Піліп сабе веласіпед зажыў, насабіраў грошы.
Зазвярэць – азвярэць, узлець, улюцець. Так зазвярэў – не гавары да трох. Ён зазвярэў – на людзей не глядзіць.
Займішча – распачаты, прамечаны кавалак жніва, касьбы. Заняў займішча – куды там, ці справіцца толькі.
Закалец – вязкі слой у бохане. Хлеб з закальцам спёкся. Закалец у палец.
Заканурак – куток, закутак. Схавацца заканурак знойдзіш. Мышка ў заканурак, а кот за ёй.
Закіпцюры́ць – ухапіць, сцапаць. Сабе дык лепшае закіпцюрыў.
Заклямчыць – зачыніць. Пабегла Хадосся на кірмаш і хату не заклямчыла.
Закокаць – падаць голас (пра пеўня). Як пятух закокаіць, куры бягом.
Закотам – закочваючы. Цяжкое бярвенне на машыну закотам грузілі.
Закрапáцца – заблытацца. Ідзі дапамажы, каза закрапалася.
Закраса – скароміна, прыправа да стравы.
Смачны суп наварыла – з закрасаю.
Закрутáць – дужа, крута захацець, загарэцца.
Бач ты, закрутала дзеўка замуж.
Закукярэчыцца – задраць нос, закапызіцца. Закукярэчыўся так, што сваіх не прызнаець і чужых ня знаіць.
Закурносіцца – заганарыцца, задраць нос. З’ездзіў малец у горад і закурносіўся.
Залјтаваць – застацца на лета. Скасі траву, каб не залетавала. Трэба рассаду высадзіць, а то залетаваіць.
Залівјнь – заліўны дождж, залева. Залівень як запражэцца, дык свет белы заліць гатоў.
Залобак – франтон. Забілі залобак – і на гарэ зацішна стала. У залобку ластаўка гняздзечка зляпіла.
Залужњнне – нізкая мясціна за лугам, лугавіна.
Ішла нізам, залужэннем, далей ад людскога вока.
Залы́сіць – задзерці кару на дрэве. І які цябе чорт пад руку штурхнуў, каб ты лес залысіў.
Замкí – мачавы пузыр. У малога крэпкія замкі, ні разу яшчэ рыбы не налавіў (не абмачыўся, не ўсюкаўся).
Замужніца – замужняя жанчына. Сярод нашых дзяўчат я першая замужніцай стала.
Замураваць – пакрыцца лёдам, шэранню (пра шыбы). Вокны замуравала, нічога не відаць. Вокны, як мядзведзі, замуравала за ноч.
Замухравáты – ценькі, нягеглы. Доўга ў больніцы адлежаў, такі замухраваты стаў.
Замясціць – замяніць. Ты паглядзі, колькі ты замясціла мяса пітухамі.
Занездаравјць – занядужыць, падупасці, набрацца хваробы. Сынок мой, нешта занездаравела я. Трэба бульбу пацерабіць ад растоў, можа, яна занездаравела.
Занятка – занятак, нейкая справа. Дровы паціху ў граду складаю, а ўсё ж нейкая занятка ёсь.
Запáдлівы – хваравіты, часта западае (хварэе).
Малы западлівы, з хваробы не вылазіць.
Запáл – зáпар, адзін за адным. Думаіш, што тры дні запал свята будзіць.
Запальчы́вы, запы́льчывы – успыхлівы, хутка загараецца. Мужык у Анюты такі запальчывы, чуць што – халера яго забіраіць. Запыльчывы, алі ня помслівы, караць ня будзіць.
Запíўнікі – якія запіваюць маладую. Прыехалі запіўнікі здалёк.
Заплюснуць – заплюшчыць. Яшчэ адзін хліб – і заплюснуў вочы.
Запоіны – сватанне, калі запіваюць маладую.
Паедзім у запоіны, пакуль не перадумалі.
Запљткі, запутнікі – абходныя сцежкі, прасёлкі. З балота сухапуць ня йдзіці, запуткамі, а йдзіце бальшаком.
Запятак – абцас. Насы дзяржацца, а запяткі шлём-шлём.
Зáрдзіцца – пачырванець, нарываць. Скула ўжо зардзілася, хутка прарвець.
Зародыш – зародак, зачатак. У мокрага семя німа зародыша, а ў сухім, як чарвячок.
Зарунћвець – зазелянець, зарунець. Пацяплела, дык і трава зарунявіла, усё павесялела.
Засјўрыць – заплеснявець. Каўбасы бераглі, дык яны й засеўрылі.
Заскупíцца – скнарыцца. Заскупіўся мужык ды на здыхляціну пагáліўся.
Заспјць – застаць. Як на тое ліха, не заспеў начальніка.
Засунуць – зачыніць на засоў. Я сені засунула, праз вакно вылізла й дзверы зашчапіла.
Засљха – суш, спёка без дажджу. Па дзве бульбіны пад калівам – засуха.
Затаміцца – замарыцца, прыстаць. Пакуль сюды прышла, затамілася.
Затаргаваць – купіць, утаргаваць. Казу затаргавала, козная.
Зáтаўка – сала ці здор, якім запраўляюць (затаўкаюць) страву, закраса. Гэта добра, што затаўка маіцца. Ня голы ж булён, а затаўканы.
Зáтаўчына – таўкач. Не па катлу затаўчына. (Кажуць, калі мужык з добрым струмантам, а жонка нягеглая, слабая.)
Зáткала – заторчына, якой затыкалі комін; яшчэ – неахайны чалавек. Ягоную шапку ўжо можна пусціць на заткала. Ходзіць як заткала, мурзаты, чорны.
Затохнуцца – задыхнуцца. Рыба ў возіры затохлася. Прывёз прадаваць тохлую рыбу, рыбак без кручка ў галаве.
Затравець – парасці травой. Гарод астаўся няпаханы, затравеў увесь.
Затула – вялікі фартух, каб затуліцца (звычайна ў рыбакоў скураныя). Яшчэ ў яго рыбацкая затула новая.
Зáтхля – задуха, безвятроўе, бязветрыца. Такая жара, такая затхля стаіць, дыхаць німа чым.
Заўдавець – стацца ўдаўцом. І Піліп заўдавеў рана.
Заўстрэць – завязнуць, засесці. У рэчцы танкі заўстрэлі – танкісты сталі матам лаіцца.
Захвэндаць – забрудніць, занасіць да чарнаты.
Што ні надзеніць, усё захвэндаіць, такая ўжо хвэнда.
Захінуцца – зашпіліцца; яшчэ – схавацца ў ціхае месца. Захініся, а то вецер такі, аментам прахопіць.
Выпіла, закусіла,
Сама сябе пахваліла.
Захінулася ў куток,
Па тры чарачкі ў раток.
Захмурэць – захмарыцца. Нешта рана захмурэла. Заходнік – сетка лавіць рыбу, таптуха. Адзін заходзіць, а другі заходнік дзяржыць, рыбі й німа куды дзявацца.
Захцяначкі – прышчыкі на твары ў падлеткаў.
Ускочылі захцяначкі – думай пра наначкі.
Зáцепла – да халадоў. Добра, што яблыкі зацепла знялі.
Заціснуць – забасці, прыціснуць. Тут аднаго чалавека на Ліпаўцы бык забоў, ён яго глядзеў, а ён яго заціснуў.
Зацягнуцца – мець доўг. У мяне былі зацягнуўшыся грошы, дык я ўжо адразу аддала.
Зáчась – сверб. Па ўсім целі такая зачась, хоць ты са скуры выскачы.
Зашацíцца – схавацца. Зашаціўся адзін агурок у бураках, такі ладны. (Затаіцца пад шатамі.)
Зашытае – гарачае варыва, якое заплыло, пакрылася тлушчам. Поліўка, яна зашытая, дык ты дуй.
Збáгдарыць – збыць, прагуляць, прадаць за бесцань, згубіць, збаёдаць. Ён усё, што бацька нажыў, скора збагдарыў.
Збегчы – угнацца, бегчы разам, дагнаць. Дужа мама збяжыць за намі.
Збíвіны – стаптаная, зблочаная збажына. Ня жыта, а збівіны адны засталіся.
Збрáгнуць – забрадзіць, укіснуць. Незакупаранае варэнне аментам збрагніць.
Збузаваць – здратаваць. Кошка навяла чатыры кацянёнкі – усё сена збузавалі; яны толькі на свет пусціліся, сляпыя й мокрыя яшчэ.
Збыццё – збыт. Німа збыцця такому тавару, са збытам адно гора.
Збычыцца – насупіцца. Чаго ты збычыўся, ты ж дачку замуж аддаеш.
Звадыяш – ашуканец, той, хто зводзіць з правільнай дарогі. Звадыяш і чорта звядзець, і сябе абвядзець.
Зважыць – уступіць, прамаўчаць. Пачнець дудзіць на маму, а яна прамаўчыць, зважыць, і ўсё добра.
Званне – мянушка. З некага знялі званне, а к яму прылажылі, і стаў Мэгуш.
Звекаваць – доўга жыць на адным месцы. Я ўжо звекавала тут і то ня ўсё помню.
Звјсціся – занудзіцца; яшчэ – занядужыць. Усё ж я багата, а то саўсім без курэй звялася. Столькі хварэіць, звёўся на сцень.
Звягло, звягун – той, хто звягае. Сціхні, звягло, бо галава ад цябе трашчыць.
Звягунец – галасісты званок, звычайна пад дугою. Гоняць коні ганцы й звіняць звягунцы, едзіць вяселля.
Звярыстая – звераватая. Яна стала звярыстая баба, з ёй ня зладзіш.
Звяры́ца – злая асоба. Ня матка, а звярыца нейкая, на роднага рабёнка кідаецца.
Звярыцца – люцець, злець, быць раз’юшаным.
Што ты звярысся, глядзі не ўсяр. ся.
Звяцца – зніцець, усохнуць. Сёлета бульба так звћлася – адны арэшкі.
Згайдамачыць – змарнаваць, згубіць, зглоціць.
Столькі грошай згайдамачыў, а толку ніякага.
Згалавець – здурнець, з’ехаць з глузду. Што ты – згалавела, такое робіць? Саўсім згалавеў, вярзець здубавецця.
Зганяць – сканчацца. А гэта было – ужо зіму зганяла.
Згáраны – звараны абы з чаго. Згарана з нечага – людзі ня свінні, усё з’ядуць.
Згíрдзіцца – сканаць, акалець, счэзнуць. Скрыпеўскрыпеў і згірдзіўся.
Зглáбсціць – прыбраць да рук. І ня жыў, каб ня зглабсціць хоць што-небудзь.
Зглоціць – падзець некуды, закінуць, збаёдаць. І калі толькі паспеў зглоціць набытак? Куды ўжо зглоціла мяшалку? (Яўна – ад глытаць).
Згубля – страта. Па гэтай згублі жыць будзіш. Згыркаць – згубіць, недзе падзець, зглуміць.
Столькі дабра згыркаў і каб «дзякуй» сказаў. Згыркаў ужо недзе сцізорык.
Здабычлівы – хто ўмее здабыць, прыдбаць. Яна здабычлівая куры́ца й у шумі (смецці) нешта сабе ў дзюбку знойдзіць.
Здáнькі – прывіды. Як сцямнелася, пачалі зданькі здавацца, у хаці даўно ніхто ня жыў.
Здзеіць – здзейсніць, зрабіць. Благое здзеіць лёгка, ды выправіць цяжка.
Здзержыць – стрымацца. Нá табе, учора дождж здзержаў, а сягоння як пачаў з паўдня, веялкай шумела-шумела ўсё.
Здобыч – пажытак. І пашоў шэры воўк на здобыч.
Здубавецця – усё сабранае абыяк, абышто сказанае. Ён здубавецця вярзець, а мы слухаць павінны.
Зды́хацца – адды́хацца. Не магу здыхацца, юшкі столькі з’ела за ўсе дні.
Здыхля, здыхлік, здыхляціна – нягеглы, змарнелы.
Ня конь, а здыхля, такога хоць самога вязі.
З’ежнае – ядомае, што можна есці. Там з’ежнага нічога німа.
Зжыцца – збяднець. Зжыўся – сабаку німа чым выгнаць.
Зжыць – перажыць. Быў чалавек з Атрошкава, чатыры жонкі зжыў.
Ззаўхá – зза вуха, з размаху, наўзмаш. Як грымнуў ззаўха, дык ён брык вобземлю.
Злажыць – зваліць віну на іншага. Усё на гэту бабу злажыла, а сама сухая вышла, сама асталася чыста.
Злáсаваць – раздурыць прысмакамі. Ужо так яго зласавалі, нічога ня есь.
Зласець, разласець – прывыкнуць да прысмакаў. Зласеў на куплёным, што свайго й есці ня хочаць. І кот зласеў, ужо абы-чаго ня есь.
Злáскаваць – спесціць, раздурыць. Малога зласкавалі, а цяпер самі ня рады.
Злеціць, злеціцца – трошкі падагрэць, крыху сагрэцца, адстаяцца. Злець ваду, хай хоць летняя будзіць. Абы троху вада злецілася.
Змазгаваць – прыдумаць, прыдбаць. Можа, паўлітру змазгуім?
Змікіціць – прыдумаць, арганізаваць, вы́мергаваць. На трох паўлітэрку змікіцілі – і на душы цяплей стала.
Змір – згода. Ніколі ў іх зміру ў хаці й не было.
Змуста – той, хто прымушае, змушае да пэўнай працы. Стары – змуста, ды без яго ў двары пуста.
Змяісты – хітры, затоены. Яна такая змяістая, жах.
Змякчыцца – адысці, падабрэць, палагаднець. Праўда, ён тут змякчыўся.
Знакомасць – знаёмства, сяброўства. Ён па знакомасці ўсіх дзяцей прыстроіў.
Зналопу – знянацку, з налёту. Чорт усё зналопу робіць, каб чалавек апомніцца не паспеў.
Знатка, знак – прыкметна, відно, памеціна. Па двары знатка, якая гаспадыня. Індыкі дзе стануць ў гародзі, там і знак.
Знахопу – з наскоку, нечакана. Хочаць усё ўхапіць знахопу, нецярплівы.
Зніцець – змарнець, звяць, пабялець. У бульбы калíўе зніцела ад такой пякоты. (Бадай, ад нікнуць ці ад ніткі.)
Знові, знавá – адразу, спачатку. Каб я знові зробіў, лепі было б. Яна знава такая няспраўная, мясакрутка гэтая.
Знячы́велі – з перапуду, з нечаканкі. Знячывелі аж заікацца стаў.
Зорніць – ганарыцца, задзіраць нос. Ён галаву зорніў адвеку.
Зрабћціцца – здзяцініцца. Зрабяціўся Пятрок, у жмуркі з малым гуляіць.
Зразвагі – не спяшаючыся. Ідзець сабе паволі, зразвагі.
Зробіцца – дамовіцца, уладзіць, пагадзіцца, сысціся. Ты не чапайся, я сама неяк зроблюся. Ён успомніў даўняе, ён сваё – яна сваё, так яны й зробіліся.
Зродасць – радня, сваякі. У яе ж нейкая зродасць ёсь.
Зрудзíць – зжаўціць, падпаліць. Ужо гладзіла нешта праз маю анучку ды зрудзіла.
Зручны – умелы, рукаты. Такі ўжо зручны зяць папаўся, за што ні возьміцца, зробіць.
Зубашчэр – весялун, баламут, прасмішнік. У забашчэра са смеху вячэра.
Зљбрыць – навучаць, нацкоўваць. Яна яму зубрыць, кажаць гэтак і гэтак.
Зухнуць – павесці сябе як зух, шыкануць. Яго хлебам не кармі, а дай зухнуць.
Зцёмным – па начы, абначэла. Зцёмным прыехалі, дарога была далёкая.
Зыгарадзь – загароджа. Зыгарадзь коні паламалі, німа парадку скрозь.
Зык, зыкаваць, зазыкаваць – гіз, калі на кароў нападаюць авадні ці сляпні. Як паўдзён, дык зык кароў па полю ганяіць. Сонца сагрэіць, дык і каровы зазыкуюць.
Зылда – няўваротлівы, несхямяны. Кавалеры ў яе усе нейкія – то зылда, то дылда.
Зыск – вышук. Ноччу каня звялі, дык міліцыя зыск ушчала.
Зялёнкі, зеленчакí, зеляннё – няспелая садавіна. Чарэшні каля плоту – адны зялёнкі. Зеляння, гэтых ападышаў, калі хто прынясець.
Зяло – зерне, каменчыкі ці пясок у ежу курам; вотрына. Малады трыпутнік, пакуль зяло ня даў, можна варыць разам з крапівой маладой.
Зяпа, зяпло – рот (грэбліва). Заткні сваю зяпу, а то варон наляціць.
Зяпáць – крычаць, груба казаць. Ды не зяпай ты, расчыніў зяпу, як хлеў, зяпло чортава.
Зятняя – зяцева. Браў ён зятняй жонкі дачку.
Ігрушшо – купка ігрушынаў. Ігрушшо стаіць даўнае, панскае.
Ізгарода – плот, загароджа, зыгарадзь. Гарод каля самай яго ізгароды.
Ікранка – рыба пад час нерасту. Цяпер у возіры адна ікранка, нораст жа.
Іл – крухмал. Колькі там бульбін сабрала, а ілу поўная міса.
Імасць, мосць – вашасць, шаноўнасць. «Ваша імасць, просім за стол», – кажуць шаноўнаму госцю.
Іменне, менне – імя, мяно. Алена Канстанцінаўна – гэта ж менне якое!
Нядоля-нядоля, няшчасце маё,
Ня любіць свякроўка йменніка майго.
Імшонік – імшоны хлеў. У імшоніку Лысоні, як у мядзвежжу вушку.
Імянны – сярэдні палец, альбо даўгі. На імянны палец пярсцёнак усадзіў і хварсіць.
Іскаверціцца – адхварэць, сканаць. Як ні верціцца, усё адно іскаверціцца.
Іскацца – шукаць вошы ў галаве. Ты б хоць паіскаўся, а то не галава, а вашэўня.
Ісподкі – вязаныя рукавіцы. Іх некалі надзявалі на голую руку, а паверх рукавіцы з кажушыны (толькі з кажушыны называліся рукавіцамі). І ў ісподках рукі пакалелі.
Ісподнікі – падштанікі. Матузы ад ісподнікаў па зямлі цягнуцца, кавалер стаптаны.
Ісподняе – ніжняя бялізна. Ісподняе данашаваіцца, на новае напрашаваіцца.
Істопка – гаспадарчая будыніна, зімой паляць (топяць), летам халодная. У яго істопка ёсь, дык і бульба й капуста ня мёрзніць.
Істрыць – рабіць вострым. Я ім косы йстру, як затупяцца, каб войстрымі былі.
Кавалерыцца – калі хлапчаня пачынае заляцацца. Рана яшчэ табе кавалерыцца, малако на губах не абсохла.
Кавалёк, казялок – конік. Ад кавалькоў уся пожня зялёная.
Кавёлы – ногі (пагардліва); яшчэ – мыліцы. Прымі свае кавёлы, рассеўся. На кавёлах, як верабей, скачаць.
Кавялюга, кавяла; кавялюгаць – крывы, кульгавы, недалужны; кульгаць. Во, ужо кавялюгае сюды кавялюга гэны.
Кажалуп – хто скуру здзірае з жывёлін на бойнях. А на гарэ кажалуп жывець, Касцюком завуць.
Кажанець – слаба расці, паршывець (пра малога). У Плікаціхі малец гладка скажанеў, кажан кажанком.
Казлякі – вочкі ў бульбе. Чышчу бульбу з казлякамі – на лепшае часу німа.
Казляччы – казліны. Былі два кумпячкі казляччы, і ўсіх прыпасаў.
Казярэка – упірлівы, кажа ўпоперак. Як упрэцца казярэка – не згаворышся, ня ўпросіш. Навошта мне казярэка ў хаці?
Каламесніца – сумятня. Цэлы дзень сумесніцакаламесніца з хаты не пускаіць.
Калапніна – клопат, намаганне, завіханне.
Калапніны многа каля яго, а толку мала.
Калахвосціць – трэсці, калашмаціць. Будзіцьбудзіць яго, калахвосціць, а ён сабе спіць.
Калдунаватая – злямцаваная, збітая. На сабаку поўсць калдунаватая.
Калека, калечка – мянтуз. Іван злавіў два язі й калечку.
Калјлікі – дрыжыкі, зябікі. Ужо калелікі бяруць на такім марозі.
Калёскі – каляска, вазоўнічак. Двое калёсак вады прывязла.
Кáліва, калíўе – куст, націнне бульбы. Бульбу прапалола, аграблямі выграбла, усё ж калíвіна якая будзіць. Сухое каліўе – паспела спешка (гатунак бульбы).
Калмак – кузлак. Хоць калмак сена дай карові. Калоддзе – калоды. Дровы – адно калоддзя, тапор і той прыстаў.
Калом – невядома куды, праз зямлю. Як калом праваліўся серп, ніяк не знайду.
Калюччо, калюк – калючае кустоўе. Такое калюччо – не прадрацца. Калюк пры калюку, дзе ні ступіш – наколішся.
Калядоўка – Каляды. Яшчэ ў Калядоўку дровы прывезіныя ляжаць.
Кáменка – мураванка, цагляная будыніна. Ён у каменцы робіць.
Камлюк – моцны, пасадзісты, прысадзісты, таўставаты, каржакаваты (як камель). А Стахван ладны камлюк. Ня дужа разбяжыцца камлюкаваты, яму пакруціцца цяжка.
Канадá – назола. Сядзіць на душы, як канада тая.
Канаць – прасіць, дамагацца. Канаіць купіць яму абнову.
Канашэсць – жэрдачка, на якой сядзяць куры.
Нанач пасаджу курэй на канашэсць.
Кантáр – кантаваны бязмен. Кантаром зручней важыць.
Кáнчур – акурак; яшчэ – канец баразны. Панабраў канчуроў каля крамы дый абкурыўся. Так араў, што канчураў болі, чым барознаў.
Канькаць – прасіць, ныць. Канькала канькаіць, а некала некаіць. Кáня (птушка) просіць піць – канькае.
Канюгайла – здаровы конь ці чалавек, здаравіла.
Такі канюгайла, што на ім толькі валуны вазіць.
Каняўё – коні (зборнае). Каняўё бяжыць, аж зямля дрыжыць.
Кáпа – накідка, акрывала на ложак, набіраная кшталту сурвэты. Закінь ложак новай капай.
Капá – шэсцьдзесят (снапоў, яек). Цэлую капу яек сабрала да святаў.
Капанікі – сані, капылы ў якіх з выкапанага кораня. У капаніках на капылы йдзець дуб.
Капіздуленька – трошачкі, як паспытаць.
Капіздуленьку выпіў, а ты крычыш, што напіўся.
Капызíцца – задавацца, пы́шыцца. Прышлі дзеўкі на базар, сталі капызіцца.
Капэрус – канец, капцы. Капэрус, нічога не ўдаецца зробіць.
Каравай – горб. І каравай ззаду на плячах.
Каравíна – зарэзаная карова. «Дзяку, дзяку, каб ты мені вякаў, палавіна каравіны й скура табе», – шаптаў селянін, які ўкраў карову, на судзе дзяку, які выступаў сведкай.
Каравятніца – тоўстая; яшчэ – няўклюда. А гэна каравятніца ў дзверы не ўлезіць, так раз’елася. Узялася гэная каравятніца ткаць, лепш бы не чапала.
Карапунька – караценькі, маленечкі. Малец недалужны быў, такі карапунька.
Каратэлька – гатунак морквы. Ляху каратэлькі пасадзіла, яе добра ў капусту крышыць.
Караўка – каравая, брудная, каляная ад гразі анучка. Здымі гэтую караўку – пасцялі чысты настольнік.
Карбљнец – карбункул, скула. Каб на цябе карбунец сеў!
Кармінá – корм. Карміны гэтай можна было нанасіць на ўсю зіму.
Карнавухі – з кароткімі вушамі. У карнавухага сабакі дарогу пытацца.
Карнáты – без хваста. Сабака ты карнаты. Каровіна – ялавічына. Тут давалі нейкую каровіну, а там адны рэбры.
Каруза – прыставала, надаеднік. Як прычэпіцца да каго каруза, не адстаніць. Такая каруза як смала прыстаніць – не адчапіцца.
Кархавінне – жабіна нераставанне, жабурынне. Поўная сажалка кархавіння.
Карчанець – зябнуць, слаба гнуцца (пра рукі). У проламцы лайно палашчу, рукі карчанеюць, нічога не ўзяць імі.
Карыкатурыцца – вычварацца. Што ты карыкатурышся, ты й так не красунчык.
Карынá – кавалак кары. З моцнай карыны можна й падэшвы зробіць.
Карэлая – брудная. Карэлую сарочку надзеў і хварсіць. Ідзі чыста, не йдзі карэла, ненавіджу мужыкоў, якія карэлыя ходзюць.
Карэлікі – брудная вопратка. Абрыдла мне ягоныя карэлікі мыць, вечна п’яны, у лужынах качаецца, як парсюк.
Карэннік – кошык з каранёў. У карэнніку добра бульбу насіць – трывалы.
Касавільна – кассё. Так улёг касіць, аж касавільна трашчыць.
Касмаўка – невялічкі ахапачак. Касмаўку сена пад паху – і дахаты.
Касљрыцца – хмурыцца, хмарыцца. Дождж, можа, і будзіць, з раніцы касурылася.
Касцёр – града дроў. Складзі дровы ў касцёр, хай ня мокнуць.
Катáнка – скручаная скароміна. Дала яму катанку здору на закрасу.
Катлянець – спаць з перапою (наліўшыся, як кацёл). Прыпаўзець дамоў і ўсю ноч катлянеіць.
Катовы мљдкі – зёлка кашачыя лапкі. Калі ў сцяну ўторкнуць катовы мудкі, яны ўсю зіму стаяць. Усе травы зніцелі, выпетралі, адны катовы мудкі рудзеюць пухнáта.
Каціхí – катахі, кацёлкі. Па вуліцы конскія каціхі валяюцца, не прайсці.
Кашлюн – хто дужа кашляе. Малы кашлюн усю ноч спаць не даваў.
Квасíны – ападонне ад квасу. Як быў квас, тады не было вас, а як засталіся квасіны, і вас чэрці пананасілі.
Квачак – маленькі пэндзлік. Квачакам добра сценку бяліць.
Кволіцца – шкадаваць сябе, песціцца. Німа чаго кволіцца, трэба робіць.
Квякат – прыглушаны гук ад удараў. Б’юцца – аж квякат ідзець.
Квякнуць – ударыць вобзем. Як квякнуў задзіраку, з таго й дух вон.
Кезік – мурлыканне, курня. Кот зацягнуў свой кезік.
Кешкацца – валаводзіцца, таптацца. Кешкаецца-каламешкаецца, ніяк з хаты ня выбірацца.
Ківок – п’яны. Ківок ківаіцца на вуліцы цэлы дзень.
Кілун – кнор. Свіння на кілуноў паднялася. Кілуніна – сала з нявыкладзенага (нявылегчанага) парсюка. Як закусіш кілунінай, аж салаўі на душы пяюць. Кілунінай закусіць – і пяршак як квасок здасца.
Кірмашовікі – пярэднія зубы. Кірмашовыя зубы – пярэжнія, а далі – кутнікі. У мяне яшчэ кірмашовікі свае, не казённыя. (Тыя, відаць, якія можна паказаць на кірмашы, на людзях, пасміхаючыся.) Кірпачка – кірпатая. Такая кірпачка ладненькая, такая ўслужлівая, матка не нарадаваіцца з яе.
(Ад кірпатага й прозвішча Кíрпіч, Кірпічонак.)
Кíсляць, кісляццё – кісляціна. Не ўзвар, а кісляць адна.
Кісялёўка – абгабляваная карчавешка, якая звычайна стаіць у парозе. Дажыліся, у хаці каб кісялёўка, гола. Нос як кісялёўка, а яшчэ задзіраіць яго.
Кіт; кітаваць – замазка для шыб; замазваць.
Пайду ў краму купіць кіт, каб шыбы закітаваць.
Кіў – порух пальцам з грозьбай. Добры чалавек пабаіцца ківа, а благі не пабаіцца й кія, калі не паможаць кіў, не паможаць і кій.
Кічаўка – купіна на балоце; яшчэ – нос. Чорт ногі паламаіць на гэтых кічаўках. Нос як кічаўка.
Кíшкаць – праганяць, турыць, пэндзіць. Адусюль яго кішкалі-кішкалі, нідзе не прыстаў.
Клáдзі – кладкі, лагі (бёрны, на якія кладуць падлогу). Пярэйдзім рэчку ціраз кладзі. Кладзі трывалыя, падлога як звон.
Клецішча – месца, дзе стаяла клець. Усё клецішча дзядоўнікам парасло.
Клёк – розум, цямкасць, моц. У яго ёсь клёк у галаве. Пыхі многа, а клёку мала. Так ён схварэўся, што ніяк ня можаць клёку ўзяць.
Клымаць, клыбаць – ледзь ісці. Клымаіцьклымаіць і на чарку паспеіць, клыма гэты. Клыбае памаленьку старая.
Клычыць – дапякаць, журыць.
У цёмным лесе сава кугічыць,
А ў чыстым полі муж жонку клычыць:
Ты, жонка мая, людзям падмана…
Клы́шні – ногі. Як малая захварэла, дык матка клышні свае падняла, да ўрача пабегла.
Клюкатаць – кіпець. Вар аж клюкочаць.
Клћваць – ледзьве жыць, ліпець, знямоглець. Дзед ужо чуць кляваіць, на паповы сані збіраецца.
Кляты – праклёны, кляцьбёны. Ужо кляла яго мёртвымі клятамі. (Праклінала на смерць.)
Кляўшы́ць – біць, лупцаваць. Адвёў у цёмны кут і кляўшыць малога, а той маўчыць.
Кнігі – лёгкія ў жывёлы. Па такой пыльнай пашы пасуць, што ў Гілёні ўсе кнігі пяском забіла.
Кнораз – кнур. Яшчэ малы, а ўжо як кнораз бегаіць.
Колам – аблогай, нечапана. Увесь гарод колам ляжыць, німа каму робіць.
Комшыць – камячыць. Скомшыў газеціну й у «шпакоўню» пабег.
Конік – доўгая лава пад кут, ад стала да парога. Пра памерлага кажуць: на коніку ляжыць.
Корнік – хто вядзе плыты, сплаў. Ганкí (плыты) ў Рыгу ганяў, корнікам быў.
Корх – мера на шырыню далані. Давай змерым кій кархамі. Уручча ў Мікіты два кархі й два пальцы.
Кохлік – коклюш. Кохлік яго забіў, алі-ткі выжыў, галадуха яму яшчэ болі на вушы пала.
Крадзјцтва – крадзёж, пакража, рабаванне. У крадзецтва кінулася твая дачка.
Крайнјй – неабходней, пільней. Давай, каму крайней трэба.
Крапáць – начыняць кілбасы, пхаць пальцам у кішку праз пярсцёнак, спецыяльную як бы лейку, альбо праз мясакрутку. Троху кілбас накрапала, малы быў падсвінак. Кола крапанай кілбасы суседцы аднясла.
Крапосць – моц. Дзеры й ломам білі, алі яны не паддаліся, – ты падумай, гэткая крапосць.
Красняк – здаровы, ружовашчокі. Яшчэ такі красняк, а ўсё кволіцца.
Красулля – прыгажуня. Прыехала гэная красулля й усіх хлопцаў звяла.
Кратавінне – нарытыя кратамі купкі зямлі. Увесь гарод у кратавінні, як завёўся крот.
Кратацца – рухацца. Як бы цяжка ні было, трэба кратацца, каб жыць.
Крок – шырынка. Зашпілі крок, а то пітуха свайго згубіш, вылеціць.
Кроклы – кроквы; яшчэ – тыповы, прыродны, характэрны. Глядзіш, к зіме ў сваю хату ўвойдзім, ужо й кроклы паклалі. Кроклы ўжо парашацілі, засталося драніцамі пакрыць – і страха гатова. Сімкін – кроклы жыд, з усіх вылучаіцца.
Круглёвіна – кружляк, круглы кавалак. Дзве круглёвіны здору таплёнага дала яму.
Кругловіна – яма, калдобіна. Дажджы прашлі, і ўсю дарогу кругловіны пабілі.
Кружнíк – скручанае ў круг. Цэлы кружнік дроту валяецца.
Круканосы – гарбаносы; нос, як у крука. У Праксэды сын круканосы, а мужык з кірпатым носам.
Крупяная – з круп. Кашы крупяной наварыла, укруціла ў фуфайку, каб ня стыла.
Крутадушнік – няшчыры, двурушны, крывадушны.
Німа яму веры, крутадушніку, вечна душой круціць.
Крутарог – з крутымі (гнутымі) рагамі (казёл); яшчэ – мужчынскі струмант. Ёсь у мяне крутарог, што шавеліць паміж ног.
Крутуха – порсткая жанчына; яшчэ – полькакрутуха. Яніна такая крутуха, на месцы ня ўседзіць ні хвіліны. Так уляглі ў польку-крутуху, – духі вон!
Круцікі – розная жамяра ў вадзе. Даланёй балацінку працісніш, здзюмухнеш круцікаў і п’еш.
Круціцца – пускацца ў блыт. Мужык з’ехаў, дык яна круціцца як сучка.
Кручок – маленькі начальнік, службіст. Сын ейны нейкім кручком уторкнуўся ў Вушачы.
Крушáны – рассыпісты, скаромны. Пірог гэткі крушаны – не адламіць, увесь рассыпаіцца.
Крљшыць – веяць зерне на сіце. Цэлы дзень зерне крушылі й у бачэнкі ссыпалі.
Крывіндá – пра кульгавага (грэбліва). Крывінда гэна хоць куды дападзець.
Крыж, крыжавіна – паясніца. Боль уваліць у крыж, ні сагнуцца, ні разагнуцца. Крыжавіна як агнём гарыць.
Крыжніца – крыга, ільдзіна. Ай, як крыжніцы пашлі, аж усе пáлі паламалі.
Крышáн – скрылёк. Хаця крышан яблыка з’еш. Крэў – вывернутае дрэва, пень дагары карэннем.
Дзярэцца як жаба на крэў.
Кубатурка, кубатурніца, кубатка – курыца з інкубатара. Курка-кубатурка, ей пітух усе косці памяжджуліў.
Кубачкі – грыбы. З дожджу пусціліся, і тут жа занос сураежкаў, кубачкаў.
Кљбіч – невялікі кубельчык. Ссып пшанічку ў кубіч, яе мала асталося.
Кугугљтанька – ласкавае найменне зайца. А мой ты заінька, а мой ты кугугутанька. (Малога мяне так кволіла мама.)
Кудлычыць – касмаціць, кудлаціць. Вецер кудлычыць пітухоў хвост.
Кљка – драўляная даўбежка, пабаешка, якой разбіваюць глыжы ці лёд. Зімой, калі пад ільдом стаіць шчупак, б’юць кукай, глушаць, прабіваюць лёд, а пасля восцямі дастаюць рыбіну. Шчупак спіну к сонцу, яго кукай бух, тапаром прасякуць і скарэй на лёд. Некалі свякроў смяялася з маёй маладой мамы, калі яна сказала: «Іван рыбы накукаваў».
Кукљлка – зязюля; яшчэ – мала, на звод. Месяц пройдзіць і кукулку не пачуіць. Грошы на кукулку толькі.
Кулаччо, кулáчча – кулакі (зборнае). А ў ейных братоў кулаччо па пуду.
Кулјўе – кулі саломы. Кулеўем страху накрылі. Кулíчкі – драўляныя гвазды, каб вешаць сёдлы.
Каб былі для конікаў стайнічкі,
Для ўздзечак палічкі,
Для сёдлаў кулічкі.
Кулогаць – праць, мыць збольшага. Ты лайно троху пакулогай, і ладна.
Кулоскацца – пялёхацца. Кулоскаіцца малы ў начоўках, як у той сажалцы.
Кљпа – торф. Як купа ўзгарыцца, рады не дасі да восеньскіх дажджоў.
Купала – агонь, пажар. Яны яму купалу зробілі – хата згарэла.
Купіла – грошы. Купіць бы купіла, ды мала купіла маю.
Кљпіна – яміна, з якой выбралі купу (торф). Усё балота ў купінах, і цвярозы ня пройдзіць, праваліцца.
Купчасціцца – разрастацца кронай. Крушыннік купчасціцца, аж цень зялёны.
Куравод – пра пеўня й пра маладога хлопца, ласага на дзяўчат, пра завадзілу. І куравод гэты ўжо дзевак прывёў.
Куракí – вушкі ў лапцях, куды ўдзявалі аборы (вяровачкі), каб забарсаць лапці. Ідзеш балацявінай, курак за курак чапляецца. Лапці лыковыя, і куракі тарчаць.
Кураћ – гермафрадыт. Андрэй так і астарэў, ня жэнячыся, відаць, ён курая.
Курган – дзялянка, участак. Быў курган лесу, дык яго зрэзалі.
Курдупэпачка – маленькая асоба, як кнопачка.
Курдупэпачка такая, а яшчэ звысоку глядзіць.
Куросадзь – курасадня, месца, дзе куры садзяцца нанач. Куры ўжо на куросадзі, а дурны пітух іх па двары шукаіць-гукаіць.
Курта – бясхвостая сучка, караткахвостая; яшчэ – верціхвостка. Была ў суседа сучачка – курта, алі такая ласкавая. З гурту выбіраюць курту.
Куртáч – конь без хваста. У Піліпа быў конь куртач, алі такі порсткі.
Кусáнік – надкусаны, недакусаны хлеб, пірог. Мне чужых кусанікаў ня трэба.
Кусман – вялікаваты кавалак. Гарэлкі кварту ды сала кусман – і я сабе пан.
Кутнік – крайні зуб; яшчэ – кватарант. Толькі кутнікі яшчэ засталіся, а так у році вецер гуляіць. Яна кутнікаў набрала, на гэтым і жывець.
Кышнуць – прагнаць, папэндзіць. Як кышну – дык разлятуцца, хто куды паспеіць. Як кышну, дык духу-паху твайго ня будзіць тут!
Лабаздá – лухта, несусвецце. Такую лабазду нясець, аж вушы вянуць.
Лабак – здаравіла, цвердалобы, нахабны. Прыхадзілі лабакі п’яныя й дзяўчына кудланаватая.
Лабуза, лабазаватае – дуддзё, быльнік. Каза дужа ня будзіць лабузу есці, ей ласейшага дай. Сена лабазаватае, карова ня дужа есь.
Лабяк – голая мясціна. На лабяку німа дзе стаіцца й ваўку.
Лавэр – развал, бязладдзе, беспарадкаўшчына. У хаці такі лавэр, што босы чорт ногі паламаіць.
Ладзішча – відовішча. А на Купалле такое ладзішча зробілі – уся моладзь сыйшлася.
Лайба – няспрытная, нехлямяжая. Сядзіць, лайба, ад гарэлкі, як бервяно, набракла.
Лайно – адзенне. Трэба мець лепшае лайно ў людзі.
Лактáць – хлябтаць. Кот дарваўся да малака, так і локчаць.
Ламаніна – ламата, ломка. Галава баліць, і ламаніна ўва ўсім целе.
Ламлівая – няроўная, у грудзе. Дарога дужа ламлівая, мароз прыціснуў раптоўна.
Ламок – скрылёк, лустачка. Хлеба ламок ды масла камок – нам і надойдзіць.
Ламы, лам’ё – паламаныя дрэўцы, хлуд, сучча, дуддзё. Воўк хамыль-хамыль у ламы, толькі трэскат пашоў. Каза, яна выбіраіць лам’ё якое з сена.
Лапандзей – балбатун, пустамол. Як лапандзею язык не забаліць.
Лапун – блін, спечаны нахапку. Нейкі лапун спяку, дый ладна.
Ласае – смачнае, прысмакі. Што было ласае, са стала прыбралі.
Лáсікі, лáхарцікі – ласункі, прысмачча. Малы гоніцца за ласікамі, яму толькі лахарцікі ў галаве.
Ласкуха – ласкавая, якая любіць лашчыцца. Такая ласкуха, хоць прыкладай да вуха.
Ласоха – ласая да прысмакаў. Яна ў цябе ласоха, зласела гладка.
Латáцца – мець выгоду. Добра яна латаіцца каля свайго начальніка.
Латока, латавінка – нізіна, нізовіна. У латоцы дасюль вада стаіць.
Лáхаўка – балбатуха, пляткарка. Бегаіць як лахаўка ды лахаіць языком скрозь.
Лахаць – плявузгаць, брахаць, казаць несусвецце; яшчэ – бегаць, насіцца. Язык не на прывязі, дык і лахаіць ім абы-што. Пакуль усю вуліцу не аблахаіць, не супакоіцца.
Лахмонне – рыззё, лахманы. Дымам смярдзіць ейная лахмоння.
Лáціна – жардзінка. Лацінай ды па хрыбціне. Лацно – лацьвей. Лацно табе, у цябе ж такі мужык, ён з-пад сучкі яйцы ўкрадзіць.
Лашчавінка – ямінка, упадзінка. А ў лашчавінцы баравік сядзіць.
Легцавік – легкавы аўтамабіль. К ей цяпер без хвігі не да носу, зяць на легцавіку прыкаціў.
Лежня – ляжанне. У яго ад лежні бакі паапухалі, лежань гэткі.
Лесаўцы́ – жыхары лясістай мясціны. Лесаўцы ў лесі жывуць, як у цёплай хаці.
Лесюгí – густыя лясы. У гэных лесюгах і чорт заблудзіць.
Леташняя – мінулагодняя. На леташнюю вясну цыбуля згніла.
Летка – летняя пшаніца. Ладны-ткі лапік леткі пасеялі, паглядзім, ці ўродзіць.
Лёк – расол зпад селядцоў. Хто есь бульбу з лёкам, той будзіць з клёкам.
Лёстачкі – салодкія словы, кампліменты. Так і падпускаіць лёстачкі дзеўцы.
Лісіцы – лісічкі (грыбы). Я за свае лісіцы нап’юся. Там соснік, а лісіцы па сосніку, па імху.
Лістаноска – паштарка. Адна лістаноска прывяла яе к нам.
Літоўка – каса; яшчэ – пуня. Цэлую лугавіну літоўкай за раніцу абсадзіў. Пуня-літоўка: дах на стаўбах. Толькі стаўбы й страха, а страха, як у пуні. Чатыры стаўбы, крэпкія такія.
Ліцвяк – літовец (летувіс). Ліцвяку ўсё па баку. Нешта ў нас ліцвякоў не любілі.
Лішніца, лішэнь, лішак – збытак, лішняе. Навошта мне лішніцу браць, бяру колькі паложана. Вярнуў сваё яшчэ з лішнём. І кійком аддзякаваў з лішаком.
Логаўе – логава, лагво. А там воўча логаўя.
Лугá – шчолак, настоены на попеле, якім ільга праць лайно; бывае, мыюць валасы. Даўней лугі зробіш, каўнер вымыіш. Памый валасы лугой, перхаці ня будзіць.
Лљзгаць – папякаць, дакараць. Колькі можна лузгаць адным і тым жа?
Лљнуць – кануць, прапасці, знікнуць. Як пад ваду лунуў, нідзе ні водзыву.
Лупацень – надуцька, лупаты. Развесіў лупы (губы) свае, лупацень, і сядзіць.
Лушчонікі – лясныя арэхі. Лушчонікі рудыя ўжо, самі ў торбу просяцца.
Лызь-мызь – есці на хапку, паспытаць. Лызьмызь, і пабег, не каб сесці ды пад’есці.
Лыліца, лыла – недарэка, недаробак. Лыліца й пад дажджом запыліцца. Здаровы лыла вырас. Лыла таўстамордая стаіць на ганку.
Лындаць – сланяцца без справы. Лындаіцьлындаіць дзень пры дні, лынды б’ець.
Лысяк – лысы. Гэны лысяк аж блішчыць, хоць ты на лысіні нажы йстры.
Любавізна – сала з прораззю (бэкон), любовае мяса, проразь у сале. Любавейшага сала адрэж, самай любавізны. Адна любавізна папалася.
Любосць – каханне, мілосць. У іх любосць даўно, толькі тоюцца.
Людскае – пагляднае, гожае, добрае. Каб што людскае калі далі, дык не – усё нялюдскае. Такі нялюдскі малец – паглядзець гідка.
Люшка – засланка ў дымаходзе. Рана люшку заклалі, ад чаду ў хаці сіня. (Магчыма, ад нямецкага Luft – паветра.)
Лягчыць, вылегчыць – кастрыраваць. Учора быка злягчылі, цяпер сумны лягчанец.
Лядáік – моташна. Еш з хлебам, каб лядаік не быў. Улідаіў мне гэны кавалер, глядзець не магу.
Ляжня – доўгае ляжанне, гультаяватасць. Ляжня знясіліць і каня.
Лянько – гультай, лянотнік. Толку з лянька, як з казла малака.
Ляпа – рот (зняважліва). А ты сваей ляпай ня дужа ляпай, памаўчы, га. на ў рот набраўшы.
Ляпíтар – ляпіла, няўмека. Так печку клаў ляпітар нейкі, што дым ідзець не ўгару, а ўніз.
Лясачка – кіёк, кульбачка; яшчэ – пачак. Выразаў сабе лясачку з ляшчыны – лёгкая й уручная. Тупаіць сабе з лясачкай, куды яму бегчы. Купіла лясачку масла, надаела паснаццё.
Лясачкі – кропачкі, рысачкі. На ей хусцінка шаўковая ўся ў лясачкі-ясачкі.
Лясоўкі – лясныя яблыкі. Як не было ў садах, лясовак з лесу прынясеш на сушку.
Лятней – ахалодней. Летам горача ў сінтэтыцы, а ў ільняным лятней.
Лятун – няўседа, рухавы. Малы сюд-туд, лятун такі.
Ляхá – градка. Увесь дзень лехі палола.
Качан капусты на лясе, Верабеічка у страсе.
Мазгаваць – думаць, кеміць. Абмазгуй усё добра, а потым рашайся. Перш чым даваць, трэба было мазгаваць.
Мазгаўня – галава. У яго мазгаўня яшчэ добра варыць.
Мазолькі – мазгі. Пакруці трошку сваімі мазолькамі й дадумаішся, на чым свіння хвост носіць.
Мазьніца – пасудзінка, у якой трымаюць мазь, каб змазваць колы. Такая праўда, што сучка дзёгаць з’ела й на галаву мазьніцу ўздзела. Хахол-мазьніца, давай дражніцца.
Мазюка – чарвяк; яшчэ – так у малога называюць стручок. Накапаў мазюкоў, на іх добра рыба бярэцца. Схавай сваю мазюку, а то варона схопіць.
Майнейшы – імяніты, шляхетны.
Яго пані майнейшая, Яна за ўсіх ладнейшая.
Макрата – мокрае, намоклае. Перадзенуся, макрату сваю скіну.
Малебенка – каплічка. На магільніку й малебенка невялічкая ёсь.
Малёхценькая – малюсенькая. Такая малёхценькая зорачка ў небе смяецца.
Мáліцца – прыкідвацца дзіцем. Німа чаго маліцца, калі з-за пазухі валіцца.
Малочнік – малачай. Салатопку ўсю ўзвярнулі, дзе кусты якія былі, а малочнік-трава парасла па калена.
Мамíца – матка (орган). Я табе выверну маміцу навыварат! (Муж жонцы грозіцца.)
Манíцца – абяцаць, дакляраваць.
Наелася буракоў, напілася квасу, Манілася хлопцу даць – недабрала часу.
Маразявы – зябкі, золкі. Вецер нейкі маразявы, няўтульна на дварэ.
Маркацінне – каціныя выдзяленні пад час марцавання. Маркаціннем ўсё прасмярдзела.
Мармыль – пануры, незадаволены, бурклівы.
Сядзіць адзін у хаці, мармыль мармылём.
Мароз – назвы: сівярун, лютун, скварун, прагун.
Маршчáкі – зморшчыны. Пад вачмі маршчакі, як барозны, а яна ўсё маладзіцца.
Масіяш – дападлівы. Ад масіяша нідзе праходу німа ні ўдзень ні ўначы.
Маскаль – старавер; рускі. У нас маскалёў не было, яны асобна жылі. Маскалі людзі адчайныя – на хаду бок праб’юць.
Матавіла – той, хто матляецца; яшчэ – мужчынская снасць. Добра, што майго матавілы не было.
Баба дзеда хараніла
І па дзеду плакала:
– А дзе ж тое матавіла,
Што па пузу мякала?
Матамэнды – абшарпанасць адзежыны. Так спадніца абтрапалася, адны матамэнды баўтаюцца.
Матаркí – матузкі, завязкі, вяровачкі. Як не сваімі рукамі мех завязаў, матаркі цягнуцца.
Матрамоззе – лахманы, старызна. Матрамоззя поўна, а людскага лайна й німа.
Матыляцца – ківацца, хістацца. Не матыляйся, а то звалісся.
Мáхала – веер ці галінка адганяць камароў, мух. Такая ўжо смала, што ад яго й махалам не адмахаішся.
Мацак – моцнае яйка, якім б’юць іншыя яйкі на Вялікдзень. Калі выбіраюць – зубяць (аб зубы стукаюць; звычайна за яго слаба бярэцца фарба. З добрым мацаком я ўсе яйкі пераб’ю.
Мацамэнды – прычандалле, рознае начынне.
Забірай свае мацамэнды ды йдзі з Богам.
Мачлівая – дажджлівая. Восень такая мачлівая, неяк бульбу выбраць.
Мачонікі – грыбы, якія соляць (мочаць). Мачонікаў прынёс, а сушонікаў не было. Мачонікі, яны рудзенькія. Сёлета мачонікаў, хоць касой касі, зарадзіла.
Машарнікí – грыбы. Ужо машарнічкі пайшлі па імхах.
Менка – абмен, мена. Згубілі мы й апошнія грошы з-за гэтай менкі.
Мерзлякі – усё мёрзлае. Коні галадаюць у калгасі; корм – прынясуць мерзлякоў якіх.
Метлянíк – дзяржанне ў мятле. Такі гаспадар, што й метлянік ў мятлу не ўставіць.
Міры́мы – можна цярпець. Ейныя дзеці яшчэ мірымыя.
Місулька – місачка. Ты ў тую місульку вылій поліўку.
Мíтацца, мітунíць – кідацца з кута ў кут, мітусіцца. Ня мітайся ты перад вачмі як мітуніца.
Мітрэга – здарэнне, нечаканасць. Тут у нас мітрэга зробілася.
Мітульга, мітуніца – машка. З-за мітульгі свету не відаць.
Мітусíць – трывожыць. Дарма людзей мітусіць ня буду, сама неяк спраўлюся са сваей бядой.
Млён – ручка (кіёк) у жорнах, якой круцяць камень. Добры млён – ня скруціцца ён.
Мора – шмат, багата. Работы мора, а робіць некаму.
Мужавей – мужчына ў сіле, гаспадар. Так мальчуган, а ажэніцца, мужавеім будзіць. Мой яшчэ мужавей малы, алі ўжо ўпірлівы.
Мљлянка – грошы, загорнутыя ў анучку. Мулянку не згубі, прыхавай ляпей.
Мураванка, мур – будыніна з цэглы. Мураванка ягоная ад усіх выдзяляецца. Мур стаіць – печ гэта.
Мурлатá – азызласць. У яго з-за мурлаты й вачэй не відаць.
Мурлáты – абчасаныя бёрны на версе ізруба, на якія ставяць кроквы. Мурлаты трэба пакласці трывалыя, каб кроквам было добра.
Муты́ліць – мучыць, заезджваць. Каня мутыліць кажны дзень.
Мыр-мыр – мыркаць, цадзіць праз зубы. Насадзіць цыганят поўны сані й едзіць, мыр-мыр, ні слова ня скажаць.
Мырк-мырк – мармытанне, размова паўсловамі. Тады яны мырк-мырк і пашлі ў хату.
Мядніца – вялікая міса. Вазьмі мядніцу, абяры агрэст.
Мязджуліць, змязджуліць, размяджуліць – таўчы, патаўчы, пакрышыць. У мажджэрцы (ступцы) змязджуліў часнык. На магільніку соснік вырас, каб гахнула сасна, дык усё б размяжджуліла.
Мяздра – мякаць. Яблычны сок з мяздрой налілі ў слоікі.
Мяканљць – ударыць, уперыць. Як мякануў у плечы, дык аж мне дух зацяло.
Мћкаш – сярэдзіна ў бохану, мякота. Я мякаш выразала. Кажны к сабе мякашом, а к чужому коркай.
Мякіннік – праснак з мякіны. Даўней мякіннік возьміш, і то добра.
Мякоць – мякаць. Мяса прынесла маладзіца – адна мякоць.
Мякуха – далікатная трава. Пашла нажала мякухі, пасекла свінням. Мякуха дужа мяккая, зялёненькая, калі дробненькая (тлумачыла мама).
Мялгá – драбяза, малеча. Акуні й тыя мялга такая.
Мћліна – вялае, маларухомае. У яго рука жывая, а ёсь такая: возьміш яе, а яна як мяліна.
Мяліца – прылада мяць лён; яшчэ – нязграбнае, няўклюднае. Над мяліцай як настоішся, дык спіна колам зробіцца.
Расступіся, зямля-маці,
Выйшла мяліца гуляці!
Мяншак – меншы сын. Сынок, яе мяншак, падрос за лета.
Мярзлячча – мёрзлае. Зіма, каровы мярзлячча ядуць, мерзлякі ўсякія.
Мярлог – бярлог; яшчэ – пра раскіданую пасцель. Лёг мядзведзь у мярлог ды лапу смокчаць. Прыбяры свой мярлог – тут блохі ногі паламаюць.
Мћрлы, мћрліна – нягеглы, затарможаны; яшчэ – нешта недаваранае, недапечанае. Як народзіцца мярліна, дык хоць ты яму маланкамі ў пяткі бі. Сягоння, як на тое, і бульба мярлая, і бліны мярлыя.
Мярнік – мерная пасудзіна. Мерніком зручна малако мерыць.
Мясёж – бойка, звада. Усе ў бойку кінуліся, і такі мясёж пачаўся! (Ад мясіць – біць; тут і мяса.)
Мясцерыцца – прымервацца, ладзіць месца.
Глядзі ты, і ён ужо тут мясцерыцца.
Мясюгá – цяжкое мяса, многа мяса. Мясюгі такія – не падняць.
Мяцельнік – хто робіць мётлы. Учора мяцельнік мётлы прадаваў, і я купіла свежую.
Наблізкљю – наўпрасткі. Наблізкую тут не прайсці, балота топкае.
Набрыдзь – прыхадні, навалач. Уся набрыдзь да нас цягніцца.
Набíрная, набярнáя – заразная хвароба (якой набіраюцца ад іншага).