Часам панкі паміраюць
![Часам панкі паміраюць](/img/big/01/07/51/1075140.jpg)
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць
Ключы
0
0/7
4
6
3
1
2
5
7
8
9
7
4
6
3
2
1
5
7
8
7
4
6
3
2
5
7
8
9
1
7
4
6
3
2
5
7
8
7
4
1
6
3
2
5
6/9
8
7
4
6
1
3
2/3
6/9
5
8
7
4
3
6/9
2
5
1
8
7
4
3
2
5
8
7
4
3
2
5/6/9
1
5
8
7
4
2/8
2
1
5
8
9
1
7
2/3
5/7
3/7
6/9
7
2/3
7/8
6/9
7
1
2/3
4/9
2/3
0/7
0/3
3/6/9
0
Отрывок из книги
Я не хачу пераяжджаць, да падарожжаў я гатовы, да часовага побыту, ня больш за месяц, – таксама, мне ня хочацца жыць у Эўропе, я ніколі не хацеў бы трапіць у Расею, у Штаты я б паехаў працаваць. Я мог бы жыць у Аўстраліі, каля пяці гадоў, і мог бы пажыць на пэнсіі ў Шатляндыі, калі б мне дазволіла мая пэнсія. Я адчуваю, што здольны на раман з краінай, на прыгожыя дачыненьні, а потым доўгае вяртаньне дадому, сваркі, нянавісьць, стрэс, бо ня хочацца з той, якую ты гэтак любіў, аднойчы зрабіцца адно аднаму не цікавымі, стомленымі. Толькі радзіма зможа цябе прыняць такім, які ты ёсьць, і любіць зь любым настроем і целаскладам.
Я шмат дзе жыў, дыхаў паветрам вольным і ня вельмі чыстым, назіраў за суседзямі і эмігрантамі, такімі чужымі і блізкімі, за мясцовымі і карэннымі, як мае расхістаныя зубы, жыхарамі. Мяне цягне дадому, у гэты горад, у гэтую вялікую вёску, на гэтыя расколатыя двары, і мне хочацца вяртацца да сваіх ужо родных бабак каля пад’езду, і сустракаць, хоць не заўсёды ў гуморы, сваіх суседзяў – музыкаў, міліцыянтаў, інжынэраў, прадаўцоў, кіроўцаў таксі – розных, дзіўных, шаблённых, ад нараджэньня вопытных, мудрых і бадзёрых, якія звычайна без парады ці пытаньня пра жыцьцё, так проста не прапусьцяць, хоць ты дакладна ведаеш пароль дамафона і маеш ключы ад усіх замкоў.
.....
Альбо адцягнуць увагу ад думак?!
Ня буду сёньня піць!
.....