Джульета і экстрасэнс (зборнік)
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
На сцяне Надзінага пакоя вісіць афіша. З партрэтам і назвай праграмы па-французску. Афіша яе сольных канцэртаў на поўдні Францыі. Божа, колькі казачных, незвычайных успамінаў звязана з той, даўняй ужо вандроўкай!
У адной з шуфлядаў Надзінага пісьмовага стала ў канвертах захоўваюцца стосы фотаздымкаў, прывезеных з тых гастроляў. На іх засталіся назаўжды адлюстраванымі і буянне восеньскіх фарбаў, і цудоўныя, маляўнічыя краявіды невялікіх гарадоў Міжземнамор’я, дзе ў лабірынтах старых вузкіх вулачак, у сілуэтах старадаўніх храмаў і свецкіх будынкаў, здаецца, затаіўшыся, жыве сама гісторыя. Тут, як нідзе, адчуваеш хаду часу, подых стагоддзяў. Адчуваеш сябе ўзнесенай над светам і далучанай да вечнасці.
.....
– Раней я лічыла, што жанчына ні пра што не павінна прасіць, – кажа дзяўчынка. – У каго ёсць сэрца, сам здагадаецца, а ў каго няма, дык нашто ён мне патрэбен? Я верыла, што няма такіх пачуццяў, якія б не магла ўтаймаваць воля. Але хіба здагадвалася тады, што пачуцці могуць быць як акіянская хваля, як шторм і смерч? Якая воля можа ўтаймаваць шторм? Так званае каханне – гэта пакутлівая і хранічная хвароба і стыхійнае бедства.
Яна памаўчала.
.....