Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)
Автор книги: id книги: 1015920     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 106 руб.     (1,02$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Биографии и Мемуары Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7089-31-4 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Гэтая кніга прысвечана 200-годдзю Тараса Шаўчэнкі, паэта, мастака, філосафа, адраджэнца ўкраінскай нацыі. Выйшаўшы з самых нізоў тагачаснага грамадства, ён падняўся да сусветных вяршынь прызнання. У кнізе чатыры раздзелы. У першым – навуковы аналіз жыцця, творчасці і светапоглядаў Кабзара. Другі ўтрымлівае асобныя паэтычныя творы класіка ўкраінскай літаратуры. У трэцім змешчана адна з яго лепшых аповесцяў «Мастак». Завяршае кнігу шэраг выказванняў вядомых творцаў і палітыкаў пра Тараса Шаўчэнку. Пераклаў усе раздзелы кнігі з украінскай і рускай мовы на беларускую вядомы майстар мастацкага перакладу Валерый Стралко.

Отрывок из книги

Для многіх пакаленняў украінцаў – і не толькі ўкраінцаў – Шаўчэнка азначае так шмат, што сама па сабе ствараецца ілюзія, быццам мы ўсё пра яго ведаем, усё ў ім разумеем і ён заўсёды з намі, у нас. Але гэта толькі ілюзія. Шаўчэнка як з’ява вялікая і вечная – невычэрпны і бясконцы. Воляй гісторыі ён атаясамлены з Украінай і разам з быццём роднай дзяржавы працягваецца ёю, убіраючы ў сябе новыя дні і новы вопыт народа, адгукаючыся на новыя болі і думы, далучаючыся да новых скрыжаляў лёсу. Ён расце і развіваецца ў часе, у гісторыі, і нам яшчэ ісці і ісці да яго спасціжэння. Мы на вечным шляху да Шаўчэнкі…

.....

Выразныя аналогіі знойдзем у творчасці Беранжэ, Гюго, у Лесінга, Гейне, Зейме, іншых нямецкіх паэтаў-дэмакратаў першай паловы XІX ст.; у Герцэна, Чарнышэўскага, Салтыкова-Шчадрына, В. Курачкіна, а асабліва – у паэтаў нацыянальна-вызваленчай барацьбы: Міцкевіча, Пецёфі, Хрыста Боцева, Хасэ Марці… Можна спаслацца і на высокую хвалю нацыянальнай самакрытыкі ў французскай літаратуры канца XІX ст. (у прыватнасці, Рамэна Ралана) пад уплывам паразы ў франка-прускай вайне 1870 года і выкліканай ёю нацыянальнай дэпрэсіі (а наколькі цяжэйшай была гістарычная катастрофа Украіны!). Ва ўсіх гэтых пісьменнікаў знойдзем нямала амаль даслоўных пераклічак з нашымі Шаўчэнкам, Франко, Лесяй Украінкай. І гэта не выпадкова: супастаўляльныя абставіны даюць супастаўляльныя наступствы.

Але адначасова Шаўчэнка вельмі спецыфічны ў характары і амаль недасяжны ў энергіі бічавання «ўласнага» панства, псеўдапатрыятызму, рабства, лакейства, халуйства, заспанасці, ленасці, страты традыцый гераічнай барацьбы за свабоду. Тут у яго ёсць моманты глыбокай унутранай супольнасці з вялікімі паэтамі нацыянальных адраджэнняў шэрагу іншых народаў Расійскай імперыі.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)
Подняться наверх