Читать книгу І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік - Валеры Гапееў - Страница 6

Частка 6

Оглавление

У мікрааўтобусе Мацвей памкнуўся заняць месца на задніх сядзеннях, але адзін з мужчын, які сядзеў там, папярэдзіў:

– Хлопча, тут наша кампанія. Садзіся там.

Крануліся, выехалі. Сядзенні былі не надта зручнымі. Пакрысе за вокнамі развіднела як след, мужчыны з-заду ажывіліся, пачалі корпацца ў сваіх сумках. У салоне востра запахла варанамі яйкамі, катлетамі і гарэлкай. Мужчыны выпівалі доўга, пакрысе набірала гучнасць і эмоцыі іх размова, сэнс якой старонні ухапіць не мог. Урэшце яны сцішыліся – паснулі.

І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік

Подняться наверх