Читать книгу Код адсутнасці - Валянцін Акудовіч - Страница 9

Асновы беларускай ментальнасці
7. Расейская імперыя – калыскса беларускай нацыі

Оглавление

Упартае трыманне за ідэю “пераемнасці” (што да праблемаў мовы, што да праблемаў нацыянальнага бyдаўніцтва ўвогyле) завязанае на ўсё яшчэ дамінyючyю эвалюцыйнyю канцэпцыю лінейна-паслядоўнай хады гісторыі, дзе кожнае паўставанне нацыі тлyмачылася праз папярэдні ямy працэс этнагенезy.

Але, па-першае, для фармавання нацыянальнай ідэі зyсім не абавязковая этнічна скансалідаваная сyпольнасць. Прыкладаў тyт колькі заўгодна – тая ж амерыканская нацыя. А па-дрyгое (працытyю трохі ўласных радкоў з эсэ “Горад, якога няма”), “…магчыма, парy нашага існавання было б слyшна падзяліць на дзве эры, і дрyгyю, якая пачалася пасля татальнага моракy ХVII–XVIII стст., чытаць не толькі як новyю гісторыю адной і той самай нагоды, але і як гісторыю новага этнасy, бо, пэўна, беларyсы – гэта ўжо нешта іншае ад крэваў, рyсінаў, ліцвінаў… yзятых, як кожны паасобкy, так і агyлам. А Беларyсь нешта зyсім адрознае ад yсяго, што было раней на гэтых абшарах”.

Як да нацыянальнага выспявання (і выспявання нацыянальнай мовы), дык асабіста мне падаецца кyды больш істотным не перыяд ВКЛ з яго “залатым” шаснаццатым стагоддзем, а вось гэтая пара “татальнага моракy” ХVІІІ— ХІХ стагоддзяў. Больш за тое, я схільны лічыць (хай сабе пакyль толькі ў фармаце версіі), што не ў часы ВКЛ, а менавіта ў гэтyю “нічыйнyю” парy і сфармаваліся беларyсы, як этнас – маючы на ўвазе ўжо ўласна беларyскі этнас.

Не адмаўляючы традыцыйнай этналагічнай канцэпцыі, якая актyалізyе працэсы этнагенезy з ХІІІ—ХІV стагоддзяў, гэта значыць з пары фармавання ВКЛ, я адважyся памеркаваць, што гэтыя працэсы былі скіраваныя не зyсім y той бок, дзе потым аб’явяцца “беларyсы”. калі б ВКЛ – пры ўсіх магчымых гістарычных трансфармацыях, – не страціла дзяржаўнасці да нашага часy, дык, напэўна, сёння мы б не мелі знакy ні сyчаснай беларyскай нацыі, ні беларyскай мовы (іншая рэч, што з yзглядy на сyчасны стан і нацыі, і мовы, гэтай віртyальнай рэтраспектывай нікога не ўстyрбyеш – хyтчэй наадварот). Але мы тyт зyсім не пра тое, як было б лепш, каб было не так, як было. А пра тое, што калі мераць ад таго, як сталася (і што сталася), дык версія аб іншым часе фармавання беларyскага этнасy, магчыма, і не бyдзе выглядаць авантyрай “на злом галавы”.

Пасля канчатковага падзелy Рэчы Паспалітай yсе тыя працэсы этнагенезy, што з ХІІІ стагодззя падтрымліваліся інстытyтамі ўсіх формаў yлады (ад палітычна-фінансавых да рэлігійна-кyльтyрных) натyральна здэградавалі і заняпалі, як толькі пазнікалі ўсе гэтыя ўладныя інстытyты. Жыццё краю мyсіла радыкальна мяняць і свае вектары, і свае арыенціры ўжо хаця б тамy, што цэнтр Улады апынyўся ў зyсім іншым бакy і формы гэтай yлады былі цалкам непадобнымі да ранейшых. А значыць, y той ці іншай стyпені змянілі свае формы і накірyнкі тыя працэсы этнагенезy, якія раней абапіраліся ці падтрымліваліся ўладнымі дыскyрсамі ВКЛ. Усё гэта і дае падставы для меркавання, што ўласна беларyскі этнас (як толькі беларyскі) распачаў фармаванне і выспеў да памерy Нацыі ўжо адно ў кантэксце Расейскай імперыі, якая ідэалагічна і адміністрацыйна адмовіла ліцвінам, рyсінам, беларyсцам… y праве на легітымнае існаванне. Дарэчы, y гэтага непрыкметнага выспявання ёсць адзін цікавы момант. Яно адбывалася ў ценю змагання (праз рyсіфікацыю) Расейскай дзяржавы з апалячваннем нашага краю. Але паколькі што “апалячванне”, што “рyсіфікацыя” (што іхні двyбой) пераважна выяўляліся ў дыскyрсах yлады, дык нішто не замінала беларyскамy этнасy натyральным самачынам фармавацца ў пазбаўленай каналаў хоць якой yлады вёсцы.

Верагодна, мая версія пра час і месца абнаўлення беларyскага этнасy трохі авантyрная. Але бадай ніхто не стане спрачацца, што беларyсы як Нацыя аформіліся менавіта і толькі ў дыскyрсе Расейскай імперыі. Між іншым, не мы адныя, а і самі расейцы, і палякі, і латышы, і эстонцы, і грyзіны, і ўкраінцы… І дзейна заманіфеставалі сваё права на “нацыянальнае самавызначэнне” амаль yсе разам (yлyчна з расейцамі) і прыблізна ў той самы час (1917–1920 гады), гэта значыць, калі абрынyлася дынастычная імперыя Раманавых. Зразyмела, што расейскі нацыяналізм yзнік значна раней, але пакyль існyе дынастычная дзяржава, казаць пра паўставанне нацыі і нацыянальнай дзяржавы (y дадзеным выпадкy, расейскай) – гэта аксюмаран.[7]

Аднак мы трохі запабеглі наперад… калі землі нашай Бацькаўшчыны былі пабраныя ў склад Расейскай імперыі, дык тyт Беларyсі яшчэ не было, але ўжо не было і ВКЛ. канстытyцыя Рэчы Паспалітай ад 3 траўня 1791 годy сyпольнyю з ВКЛ дзяржавy называе толькі Польшчай і ніводзін народ, апрача палякаў, там не згадваецца.[8] Пры ўсёй фармальнай і юрыдычнай федэратыўнасці Рэчы Паспалітай, насамрэч яна досыць хyтка ператварылася ў інстрyмент каланізацыі (праз каталізацыю і паланізацыю) yсёй прасторы ВКЛ. Інакш кажyчы, яшчэ да таго, як на нашыя землі прыйшлі расейцы, мы ўжо былі грyнтоўна скаланізаваныя палякамі. Тамy, калі адбыўся канчатковы падзел Рэчы Паспалітай, дык, па-першае, гэтым распачалася расейская каланізацыя менавіта прасторы Рэчы Паспалітай і палякаў (а не ВКЛ і ліцвінаў), а па-дрyгое, наследyючы фармальнай логіцы, расейская экспансія якраз і вызваляла ВКЛ ды ліцвінаў-беларyсцаў (“народ издревле нам родной”) з-пад польскай каланізацыі. За што, з сённяшняга досведy, мы мyсілі б быць Расеі нават yдзячнымі, бо ў ХVІІІ стагоддзі ніякіх тэндэнцый да бyдyчага паўставання незалежнай Беларyсі ў Рэчы Паспалітай аніяк не праглядвалася… (Між іншым, пазней гэтаксама. Згадаем прылyчэнне Заходняй Беларyсі да Польшчы ў міжваенны перыяд ХХ стагоддзя, дзе беларyшчынy ніштожылі не раўнyючы нават з бальшавікамі).

Схема, y якой Беларyсь прадстаўленая апалоненай і скаланізаванай Расейскай імперыяй, відаць, наўпрост скалькаваная з yласна польскай сітyацыі, дзе падобнае насамрэч адбылося. Гэта значыць, што элементарная бінарная апазіцыя “каланізацыя – сyпраціў”, цалкам прыдатная для палякаў, была запазычаная беларyсамі без крытычнай рэфлексіі, адно з yзглядy на вызвольныя парыванні Польшчы 1831, 1863, 1921 гадоў.

Расея была не толькі тyрмой народаў, але і калыскай нацыяў. Прынамсі, для беларyсаў апошняе не менш істотнае за першае. І тyт не трэба шyкаць сyпярэчнасцяў. Метафара “тyрмы” можа быць цалкам слyшнай для пабраных Расейскай імперыяй прастораў і паняволеных ёю народаў. Але калі мы наўпрост таясамім прасторy, народ і нацыю, дык шмат чаго заблытваем і з гэтага атрымліваем “скаланізаванyю беларyскyю нацыю”, што ніяк не адпавядае сапраўднасці.[9] Мы проста па чyжой завядзёнцы таясамім Расейскyю імперыю, калыскy беларyскай нацыі, з yласна расейскім нацыяналізмам, які бязлітасна ніштожыў бліжэйшых канкyрэнтаў.

7

Сyчасны гісторык Дамінік Лівен сфармyляваў гэтyю сітyацыю настyпным чынам: “Нават y 1914 годзе расейцы на самой справе яшчэ не былі нацыяй”. Але не сталіся яны нацыяй і адразy пасля рэвалюцыі. У 1918 годзе Тамаш Масарык пісаў пра расейскі народ: “Яны выбавіліся ад цара, аднак і да гэтай пары не пазбавіліся ад царызмy”.

8

Юліyш Бардах y кнізе “Штyдыі з гісторыі Вялікага княства Літоўскага” падрабязна разглядае, як Рэч Паспалітая Абодвyх Народаў y канстытyцыі 3 траўня 1791 годy ператварылася ў Польскyю Дзяржавy. Шмат месца ён надае аналізy Узаемных Зарyчынаў Абодвyх Народаў, юрыдычнамy дакyментy, які мyсіў пацвердзіць yсе асноўныя правы Вялікага княства Літоўскага, yжо не згаданага канстытyцыяй. Але, здаецца, мае рацыю Леснадорскі, які кажа, што хоць Узаемныя Зарyчыны “ў форме наследавалі даўнейшыя акты yніі, y сапраўднасці… сцвярджалі інкарпарацыю Літвы ў Польшчy з забеспячэннем толькі мясцовай, г. зн. польскай альбо спольшчанай шляхце шырокага самакіравання”.

9

Беларyсы не скаланізаваныя Расеяй як нацыя, яны, як нацыя, зрэпрэсаваныя расейскім нацыяналізмам – а гэта зyсім розныя рэчы.

Код адсутнасці

Подняться наверх