Читать книгу Нет. Эссе. Рассказы. Повести - Виталий Махнач - Страница 16

Эссе
Час і павага

Оглавление

Што мы маем агульнага? Шмат. Шмат палыну. У разуменні свету. У поглядзе на яго.

Розум – тое, што маеш ты. Уласны погляд на свет. І веды. Веды, якіх не маю я. І таму чакаю тваё меркаванне. Пра тое, што ведаю і думаю я. І пра тое, што я раблю.

Час. Цячэ. І цячэ дарма. Для мяне прынамсі. Я магу, канечне, тое-сёе сказаць пра абставіны. Пра іх ролю ў гэтай агоніі часу.

Не буду. Бо акрамя абставін ёсць я. Які забівае час, як сапраўдны снайпер. Майстарскі.

Ці смешна тое? Пэўна з боку так і выглядае.

Але.

Не для мяне.

Ты ж гэта ўсё разумееш? Бо ты разумная. Разумная – значыць думаеш. Думаеш і робіш высновы. Гэта і ёсць розум – крытычны. Які мае падмурак. Сумнеў.

Сумнеў – падмурак розуму. І свабоды. І сумлення.

Падмурак культуры. А значыць і цывілізацыі.

Літаратура. Той канструктар, што складаем мы. Як чытачы. І як стваральнікі. І як крытыкі. Бо кожны, хто чытае і думае над прачытаным – крытык. І кожны, хто адчувае літаратуру, перамолвае яе жорнамі сумневу – стваральнік.

Ты – мой крытык. Добры крытык. Шчыры. Які стварае.

Ува мне.

Упэўненасць.

Павага.

Тое, што я сам ствараю ў сабе.

Павага да цябе.

Час гіне. Мы бачымся зрэдку. Я не ўмею жыць у сеціве. Сапраўдная размова для мяне магчымая толькі ў рэчаіснасці.

І таму гэтыя рэдкія сустрэчы – як фотаздымкі жыцця.

На памяць.

І на шчасце.

Дзякуй!

І да сустрэчы.

Нет. Эссе. Рассказы. Повести

Подняться наверх