Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Віктар Шалкевіч. Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)
Мястэчка G
Калісьці… Ліст да маскоўскага сябра пісьменніка Валерыя Казакова
Байкі пра таямніцы, страхі, падземныя хады, жыдоўскае золата і старажытныя G…скія скарбы…
Пра Ленінаў і Сталінаў
Гісторыя аднаго пахавання
Хведар Мікалаевіч і сабакі
Hortus Musicus
Ян-Павал Другі
Пан Станіслаў. Замест кветак і імшы арганістy Станіславу Матусевічу
Czerwone gitary
Вечар у кампаніі змагароў за лацінаамерыканскае шчасце
Могілкі ў Ліможы
Тры шэкелі на памяць
Салечнікі
Мастак і ягоная юбілейная выстава
Кантрабандысты
Там…
Падарожжа з мястэчка М. у мястэчка G. Праз Баранавічы і Ваўкавыск прыгараднымі цягнікамі, таму што трэба было пільна сустрэцца са знаёмай…
Finale
Карчма на раздарожжы (забава) Спроба заходнебеларуска-ўсходнепольскага кабарэ з жартамі і песнямі колькасцю адзінаццаць…
Дзейныя асобы:
Дзея першая
Дзея другая
Дзея трэцяя
Дзея чацвёртая
Дзея пятая
Дзея шостая
Дзея сёмая
Отрывок из книги
Мястэчка стаяла на рацэ, якая спрадвеку цякла ў Балтыйскае мора. Мора было далёка, а як выглядала – чорт яго ведае – ніхто не ўяўляў і не бачыў… Можа, дзяды і прадзеды калісь…
Пра раку спяваліся розныя інтымна-лірычныя і ваенна-патрыятычныя песні, у якіх яна абвяшчалася ледзь што не фарпостам усходняй візантыйскай цывілізацыі, Кронанам і Барысфенам, крыніцай ісцінна-сапраўднай Веры і Бацькам усіх людзей, жывучых на яе левым і правым берагах, хаця якраз бацьку яна меней за ўсё прыпамінала, была рака не вельмі вялікая, нячысценькая, у некаторых месцах, дзе з іржавых трубаў у яе ўліваліся падазронага колеру вадкасці, увогуле нагадвала падручнік па хіміі для сёмага класа, а ўлетку, калі мялела, усялякая адважная варона каб схацела, то перайшла б яе пехатою… А калісьці, кажуць, па ёй сунуліся цяжкія віціны ці лайбы з таварамі аж у міфічную Усходнюю Прусію, альбо з самога Кіева даплывалі да тутэйшага замка на горцы чаўны з рознымі легендарнымі рускімі князямі і цівунамі…
.....
Што пачалося пасля ягонае смерці!!! Не паверыш, дарагі Валерык!
Ён памёр вельмі нечакана для ўсёй Еўропы, у момант пачатку склёпвання вялікае антытурэцкае кааліцыі, таму што тыя туркі, у адрозненне ад цяперашніх, не гандлявалі кебабамі і таннымі скуранымі вырабамі на кожным кроку, тыя туркі вось-вось былі гатовыя без візаў і пашпартоў непрыемна здзівіць Еўропу сваёй колькаснаю прысутнасцю і прымусіць мірных бюргераў падзяліцца часткай свайго набытку – каму б гэта спадабалася? Таму ўсе больш-менш цвяроза рахуючыя еўраманархі на чале са Святым Айцом проста на каленях прасілі Баторыя: «Сцяпан Сцяпанавіч, мы табе і грошы дамо, і навабранцамі паможамо, і тэхнікай, ты толькі з гэтымі ерэтыкамі разбярыся, нешта пачні рабіць!», і бедны кароль Сцяпан пачаў, толькі запозна…
.....