Карлік Нос (зборнік)
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Вільгельм Гаўф. Карлік Нос (зборнік)
Карлік Нос (Der Zwerg Nase)
Малады англічанін (Der junge Engländer)
Отрывок из книги
У адным даволі буйным горадзе Германіі шмат гадоў таму сціпла і мірна жыў-пажываў шавец са сваёй жонкай. Ён днём сядзеў на рагу вуліцы і латаў туфлі ды чаравікі, а, даводзілася, шыў і новыя, калі хтосьці давяраў яму такую справу; але тады яму трэба было спачатку купляць скуру, таму што ён быў бедны і ніякіх запасаў не меў. Яго жонка прадавала гародніну і садавіну з маленькага гародчыка перад варотамі, і людзі ахвотна куплялі ў яе, таму што яна была чыста і акуратна апранутая, да таго ж умела прыгожа раскласці і прапанаваць сваю гародніну.
У гэтых людцаў рос прыгожы хлопчык, прыемны з твару, зграбны і ўжо ладны ростам для сваіх дванаццаці гадоў. Ён звычайна сядзеў каля маці на гароднінным рынку, часам дапамагаў служанкам ці кухарам, якія купілі штось у шаўчыхі, данесці частку купленага дадому, і рэдка ён вяртаўся з такога паходу без прыгожай кветкі, нейкай дробязі альбо пірага; гаспадарам кухараў падабалася, калі тыя прыводзілі дадому гэтага прыгожага хлопчыка, і яны заўсёды шчодра аб дорвалі яго.
.....
З гэтымі думкамі ён падхапіўся, каб пайсці адсюль. Усё яго цела знямела ад сну, асабліва патыліца, і ён не мог як след паварочваць галаву туды-сюды. Ён нават заўсміхаўся з самога сябе, што ён такі заспаны, бо ўвесь час, не паспяваючы і азірнуцца, стукаўся носам аб шафу, сцяну ці шкло.
Вавёркі і марскія свінкі з віскатам бегалі вакол яго, быццам хацелі праводзіць. Ён сапраўды запрасіў іх, ужо ступіўшы на парог, пайсці разам, бо гэта былі сімпатычныя звяркі, але яны каўзануліся на сваіх арэхавых шкарлупінах назад у дом, і ён толькі здалёк чуў, як яны скавыталі.
.....