Читать книгу Сакавіцкія зайцы - Яўген Аснарэўскі - Страница 4

Заяц другі. Сацыяльна-рамантычны
Дэлфi

Оглавление

Дэлфi, нават калі ты робіш сэлфi ты вельмі прыгожая.

Ці гэта лагічна?

Але мой знаёмы аднойчы казаў, што ты на ахвотнiка, што ты на ахвотнiка…

Вось жа якi чалавек.

Ты любіш кіно, шакалад і там штосьці яшчэ…

А! Любiш коцікаў.

Дэлфi, можа ты крышачку…

А часам цябе мінаюць шэрыя будні і нейкія хлопцы.

Час уцякае.

Вядома, табе гэта да бубна.

Навокал стабільнасць, стабільнабятоннасць…

А можа попросту не можаш зрабіць нічога, мілашка.

Дэлфi, можа ты крышачку, самую крышачку… дура!

Сакавіцкія зайцы

Подняться наверх