Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Яўген Аснарэўскі. Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф
З гісторыі Княства
Пралог, або кароткі аповед пра гістарычныя міфы
Аб некаторых перадумовах стварэння ВКЛ і першых этапах яго існавання
Аб тым, якія ўладцы насамрэч стварылі ВКЛ
Аб тым, ці быў захоп продкамі літоўцаў земляў будучай Беларусі
Аб тым, ці быў Навагародак сталіцай ВКЛ і месцам каранацыі Міндоўга
Аб тым, ці было ВКЛ вялікай дзяржавай
Аб тым, ці існавала насамрэч старабеларуская мова
Беларускі нацыянальны міф
Аб тым, хто такія русіны і літвіны
Аб тым, хто такія інцэптабеларусы
Аб прэтэнзіях да назваў беларусы i Беларусь
Аб літвінізме у цэлым яго прычынах і наступствах
Аб поглядзе сучасных літоўцаў на беларускія гістарычныя канцэпцыі
Аб правах беларусаў на спадчыну ВКЛ
Аб лепшых палкаводцах ВКЛ (Топ-9), ці ключ да пытання пра нацыянальных герояў беларусаў
Аб дзеячах культуры, мастацтва і навукі ВКЛ, ці яшчэ адзін ключ да пытання пра нацыянальных герояў беларусаў
Эпілог, або даволі кароткія адказы на даволі папулярныя пытанні
Эпілог пасля эпілогу, або яшчэ адно пытанне
Некаторыя крыніцы
Отрывок из книги
Міфы атачаюць аматараў гісторыі з усіх бакоў, бо нават цалкам адданыя акадэмічнай навуцы, сур'ёзныя аўтары, нярэдка выкладаюць на старонках сваіх кніг самыя натуральныя байкі, запушчаныя кімсьці з калег, прычым часам тымі з іх, хто тварыў дзясяткі, а ў асобных выпадках і сотні, гадоў таму. Гэта паказвае, што некаторыя гістарычныя міфы надзвычай жывучыя.
Зразумела, у дадзенай кнізе мы сканцэнтруемся на міфах, звязаных з Вялікім княствам Літоўскім, бо паказаныя ў гістарычных працах карціны жыцця гэтай даўно знiшчанай, але ўсё яшчэ такой важнай, дзяржавы, утрымліваюць шмат выдумак, пералік якіх можна пачаць ад уяўных партрэтаў уладцаў (ці ведалі вы, што вядомыя партрэты Вітаўта толькі выдумка мастакоў, якiя не бачылi яго) і скончыць прычынай смерці апошняга вялікага князя.
.....
Вядомыя дакументы не дазваляюць даследчыкам абсалютна дакладна высветліць рэальны аб'ём улады Шварна Данілавіча і дэталі яго княжання, але вядома, што яно было нядоўгім.
М. Барвіцкі. Шварн. Уяўны партрэт, 1908 год.
.....