Захад Беларусi: гiстарычны пазл

Захад Беларусi: гiстарычны пазл
Автор книги: id книги: 2603072     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 160 руб.     (1,56$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Правообладатель и/или издательство: Издательские решения Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 9785005991195 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

У кнігу ўвайшлі гістарычныя нататкі, прысвечаныя заходнім абласцям Беларусі. Лёгкай мовай аўтар расказвае пра яркія падзеі, якія адбываліся на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Чытач даведаецца пра «пачвару з Чарнаўчыц», візіты ў Гродна французскіх каралёў і рускіх цароў, патрабаванні Брэсцкай уніі, ролю пінчукоў у стварэнні ВКЛ і многае іншае. Выданне змяшчае вялікі аб'ём цытат з гістарычных дакументаў і рэдкія ілюстрацыі.

Оглавление

Яўген Аснарэўскі. Захад Беларусi: гiстарычны пазл

Prologo

Кластар 1. Гродна і (або) Брэст

Фрагмент 1. Барацьба за статус альтэрнатыўнай сталіцы ВКЛ

Фрагмент 2. Імперскія крэпасці ў Брэсце і Гродне

Фрагмент 3. Старыя цэнтры Брэста і Гродна

Кластар 2. На прасторах Брэстчыны і Гродзеншчыны

Фрагмент 4. Гісторыя Кронана

Фрагмент 5. З гісторыі Белавежскай пушчы: ад зламанай нагі караля да асаблівай самагонкі

Фрагмент 6. Храм Ваўкавыска і загадка каложскай лапаткі

Фрагмент 7. Пінчукі і стварэнне Вялікага княства Літоўскага

Фрагмент 8. Да пытання сталічнасці Навагародка: аналiз артыкула Т. Банараўскаса

Фрагмент 9. Міндоўг ці Войшалк: хто з іх больш звязаны з Навагрудкам?

Фрагмент 10. 33 патрабаванні Брэсцкай уніі

Фрагмент 11. Гальшанскія прывіды і ўваскрослы падканцлер

Фрагмент 12. Ляхавіцкія гарматы і талерантнасць, якая апярэдзіла свой час

Фрагмент 13. Старая пліта і Рымвіды-Міцкевічы з Лідчыны

Фрагмент 14. Пачвара з Чарнаўчыц

Фрагмент 15. Брэсцкі сейм, літоўская альтэрнатыва і пара несімпатычных магнатаў

Фрагмент 16. Дзятлаўскія Радзівілы: свой супраць сваіх і бойка ў манастыры

Фрагмент 17. Некаторыя факты пра кляштар картэзіянцаў у Бярозе

Фрагмент 18. Творчасць Самуэля Бекера

Фрагмент 19. Напалеон Орда і яго няправільны малюнак

Фрагмент 20. Графіня Марта, Косава, Свіслач і варшаўскі бардэль

Фрагмент 21. Леў рэвалюцыі пра Брэсцкі мiр

Кластар 3. Найбуйнейшы горад на Захадзе Беларусі

Фрагмент 22. Беларуская Гранада

Фрагмент 23. Князь Януш – прыхільнік забароненага кахання

Фрагмент 24. Пра гісторыю гродзенскага піўзавода ў прыватнасці і гродзенскага піваварства ў цэлым

Фрагмент 25. Гродзенская мінералка

Фрагмент 26. Тэатральна-музычныя адкрыцці падскарбія і прадмет нацыянальнага гонару беларусаў

Фрагмент 27. 6 рускіх цароў у Гродне: палонны, палюбоўнік, уцякач, беспанчошнік, натхняльнік і інспектар

Фрагмент 28. Пётр I у Гродне: ваенныя планы, ліст каралеве Англіі і белы мядзведзь

Фрагмент 29. Рэйд французскіх каралёў у Гародню і таемны ліст каралю Швецыі

Фрагмент 30. Прагулка па лютэранскіх могілках, якіх няма

Фрагмент 31. Загадкавыя гарадзенскія дзверы: чалавек з шалямі і сімвал тайнага таварыства

Фрагмент 32. Гравюра Рашэўскага

Фрагмент 33. Хто стварыў шэдэўр? Трохі аб будаўніках гродзенскага езуіцкага касцёла

Фрагмент 34. Міфы гродзенскага краязнаўства: Давыд Даўмонтавіч і ўсе-усе-усе

Фрагмент 35. Каралеўскія дамы задавальненняў у Гродне

Фрагмент 36. Карона Вітаўта

Некаторыя крыніцы

Отрывок из книги

Чытач ужо меў магчымасць заўважыць назву гэтага ўступа: Prologo. Гэта не што іншае, як «пралог» на мове эсперанта. Дадзены выбар не выпадковы, бо стваральнік эсперанта – Людвіг Заменгоф, як вядома, быў ураджэнцам Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, працаваў таксама і ў самім Гродне, а значыць, яго вынаходства – частка таго гістарычнага пазла, які чытачы змогуць акуратна збіраць, гартаючы старонкі дадзенай кнігі. У часы Заменгофа Захад цяперашняй Беларусі знаходзіўся ў складзе адной адміністрацыйнай адзінкі з цэнтрам у старажытным Гродне. Менавіта пра беларускі Захад і пойдзе гаворка ў ніжэй прадстаўленых раздзелах кнігі.

Выданне не з'яўляецца турыстычным даведнікам, і аўтар не ставіў сабе задачу расказаць пра ўсе вёскі ці нават буйныя гарады на беларускім Захадзе. Аднак мы паспрабуем разгледзець бліжэй гісторыю гэтага краю, знайшоўшы адрозненні і падабенства ў асобных кутках Гродзешчыны і Брэстчыны, і перш за ўсё звернем увагу на найбуйнейшыя гарады рэгіёну.

.....

Гэтыя радкі, якія змяшчаюць нават указанне на наўмысныя падпалы, малююць самую сумную карціну, але горшае чакала стары горад пазней. Як ужо было сказана ў папярэдняй главе, стары горад Берасця быў знішчаны дзеля будаўніцтва крэпасці, якая заняла яго ўчастак.

Дамініканскі касцёл Брэста. Малюнак XIX ст.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Захад Беларусi: гiстарычны пазл
Подняться наверх