Трыкутнік Караля
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
Мечыслаў ўжо даволі доўга бадзяўся па цэнтры горада, пазіраючы на будынкі. Гэта быў звычайны працоўны дзень, абедзенны час якога Мечык праводзіў вывучаючы свой любімы горад. Гродна стаў яму родным, хоць вырас ён у невялікім мястэчку нездалёк.
Старыя, крывыя вулачкі, велічныя касцёлы – у гэта ўсё цяжка было не закахацца. Мечык і не спрабаваў супраціўляцца абаянню горада. Ужо ў першы прыезд ён ведаў, што хацеў бы жыць тут, сярод усёй гэтай прыгожай даўніны, якая не палохала чалавека сваёй несувымернай яму веліччу. Падобнае можна было сказаць, да прыкладу, пра Фарны касцёл, але ўсё ж не – і ён быў Мечыку сваім, як сябар дзяцінства, з якім звязваюць гады дробных свавольстваў і грубых правін, радасцяў і крыўдаў. Гарадзенская даўніна улагоджвае гараджан, лагодна ўсміхаючыся ім мілавіднымі фасадамі з маленькімі балкончыкамi над каменным тратуарам.
.....
Было падобна на тое, што вечка проста ўстаўлена ў капсулу і ніяк не мацуецца звонку. Захоўванне ў неналежных умовах зрабіла сваю справу: стан капсулы быў даволі такі дрэнны. Малады чалавек злёгку патузаў за галаву вала – вечка не паддалася. Прыгледзеўшыся, Мечыслаў заўважыў, што рагатая ручка вырастала з невялікай кароны.
– Гэта Сапраўды герб Панятоўскіх, – гучна ўголас сказаў сам сабе Мечык.
.....