Шал (зборнік)

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
Цемра пакрысе згушчалася ў кутах убогага жытла, прасочвалася ў акно, падступала да ложка. Чарговая ноч надыходзіла, і тут нічога нельга было змяніць.
Чалавек прымушаў сябе засынаць без транквілізатараў, бо гэта было да таго ж і небяспечна, альбо спаў днём.
.....
На досвітку яны выйшлі з хаты і больш за дзве гадзіны прабіраліся ўжо знаёмай яму сцежкай праз лес, выйшлі з зоны, ехалі на аўтобусе, пакуль урэшце на пачатку дня не набрылі да чыгуначнай станцыі. Ружжо, якое ён нёс на сабе, перад тым як садзіцца ў транспарт, ён разабраў на тры часткі: прыклад, цаўё і ствол. Паасобку яны змясціліся ў яго дарожнай сумцы і не прыцягвалі лішняй увагі.
У электрычцы, хоць перадусім ён паспеў пагаліцца, абодва ў сваёй вопратцы нагадвалі бамжоў, але іх ніхто не заўважаў – бамжы раз-пораз так і вандруюць – парамі.
.....