Шалі (зборнік)
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
У маім дзяцінстве – гадоў дваццаць–дваццаць пяць таму, калі камп’ютарныя тэхналогіі ледзь набіралі моц, а паняцце віртуальнай рэальнасці падавалася адно толькі экстравагантнай выдумкай футуролагаў ды пісьменнікаў-фантастаў – цацкі былі вельмі простымі, але побач з імі, а дакладней, разам з імі зусім не было сумна: наадварот, усе гэтыя завадныя машынкі, канструктары, электрычная чыгунка, лато і шмат што яшчэ з немудрагелістага дзіцячага “інвентару” давалі такі неверагодны выхад фантазіі малёнка, што ягоны свет быў не проста насычаны, але нават перанасычаны імкненнем ствараць свой уласны свет, сваё “сур’ёзнае” жыццё, схаванае ад пільных вачэй дарослых. І была сярод дзіцячага скарбу адна, на першы погляд, вельмі простая, але разам з тым геніяльная рэч, прыбор нават, – калейдаскоп, зірнуўшы ў маленькі акуляр якога можна было бясконца разглядаць выкшталцоныя рознакаляровыя кампазіцыі, створаныя ўнікальным спалучэннем дробных шкельцаў-аскепкаў. Гэтая забаўка і да сённяшняга дня зачароўвае, застаецца адной з самых улюбёных у аматараў не рукатворнай, а выпадковай і таямнічай прыгажосці.
Думаю, мае рацыю той, хто лічыць, што пісьменнікі на працягу ўсяго свайго жыцця застаюцца дзецьмі. У дадзеным меркаванні “дзіцячасць” не мае нічога супольнага з паняццем інфантылізму. Проста стаецца так, што пасталеўшы аднойчы, літаратар ніколі не страчвае здольнасці здзіўляцца кожнаму новаму эпізоду жыцця, які для іншых падаецца звычайным фрагментам шэрай паўсядзённасці. Кожны пісьменнік глядзіць на свет праз акуляр свайго чароўнага калейдаскопа, у якім рознакаляровыя шкельцы-аскепкі – гэта мінуты, гадзіны, дні і гады, што ствараюць непаўторнае вязьмо нашай экзістэнцыі. Калі хочаце, пісьменнік сам становіцца адухоўленым калейдаскопам, сам мадэлюе той іншасвет, сатканы з уласных уяўленняў, пачуццяў, адчуванняў і прадчуванняў, які завецца літаратурай.
.....
І купіла.
Цяпер цётка Вера ў цёплым швэдары.
.....