Читать книгу Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага - Ирина Даневская - Страница 2

ПРАДМОВА
ДА БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАЧА

Оглавление

Хоць імя Багуслава Радзівіла, несумненна, знаёмае беларускаму чытачу, мяркую, што мой герой усё ж мае патрэбу ў рэкамендацыях. Гісторыю заўсёды пішуць пераможцы, а яна была вельмі суровай да князя. Мёртвым патрабуюцца жывыя адвакаты, але, на жаль, за 350 гадоў пасля смерці Радзівіл так і не дачакаўся «свайго» біёграфа, і, як вынік, непрадузятай біяграфіі. Але як бы там ні было, яго жыццяпіс заслугоўваў быць апісаным, бо Багуславу ўдалося пражыць надзіва бурлівае, яркае жыццё, здольнае выклікаць здзіўленне і захапленне ў сучасных чытачоў. Прыгажун, адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і ў той жа час тонкі палітык, дыпламат, адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у вядомых бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны… Таму, калі мне ў рукі патрапілі біяграфічныя запіскі, напісаныя часткова Радзівілам, часткова – яго сакратаром, а таксама пасмяротная біяграфія Багуслава, я адразу зразумела, што павінна з’явіцца гэтая кніга. Маштабны гістарычны раман-эпапея, які б дазволіў чытачу наведаць Англію часоў буржуазнай рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Літву і Польшчу, перажыць разам з героем небяспекі на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях, паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца з вядомымі асобамі сусветнай гісторыі.

Некалькі гадоў карпатлівай працы – і звесткі абедзвюх біяграфій мне ўдалося дапоўніць унікальнай інфармацыяй з навуковых даследаванняў і першакрыніц: асабістых лістоў і ўспамінаў Радзівіла, яго слуг, знаёмых і сваякоў. Так нарадзілася кніга, якую ўжо палюбіў украінскі чытач.

І я неверагодна шчаслівая, што зараз мае героі загаварылі на беларускай мове!

Ірына Данеўская

Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага

Подняться наверх