Калі цвіла чаромха (зборнік)

Калі цвіла чаромха (зборнік)
Авторы книги: id книги: 1001720     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 99,9 руб.     (0,99$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Современная зарубежная литература Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2014 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-02-1533-8 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Зборнік «Калі цвіла чаромха» – гэта восьмая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Творы А. Аляшкевіча, З. Дудзюк, Ю. Зарэцкай, Н. Касцючэнкі, Л. Кебіч, М. Пазнякова, В. Праўдзіна, У. Саламахі і іншых сучасных аўтараў прыцягваюць шчырасцю і праўдзівасцю пачуццяў, глыбінёй пранікнення ў сутнасць чалавечага быцця. Галоўная тэма кнігі – каханне, якое хвалюе і малодзіць сэрцы, робіць жыццё радасным і светлым, прыносіць трывогі і пакуты…

Отрывок из книги

Атрад ліцвінскіх вояў маўкліва скакаў па вузкай лясной дарозе, якая вужакай віляла сярод высокіх стройных соснаў. На чале вершнікаў ехаў у серабрыстых латах статны русавалосы князь Светавар. Па-леткаваму загарэлы мужны твар знатнага ваяра быў, нягледзячы на светлы сонечны дзень, панурым і задуменным. Колькі тыдняў таму ён са сваёй харугвай здзейсніў вылазку з Літвы ў землі Лівонскага ордэна ў адказ на леташні напад крыжакоў на Трокі – радавое гняздо князя. Ліцвіны абклалі крыжацкі бург у Куроніі, але неўзабаве на дапамогу варожаму гарнізону падышоў са сцягамі сам лівонскі магістр. Пасля жорсткага няроўнага бою князь Светавар вымушаны быў адступіць ад сцен варожай цытадэлі. З рэшткамі дружыны ён пятляў па лясных дарогах і сцяжынах. За імі неадступна ішлі па пятах крыжакі. Перакрываючы ліцвінам зваротную дарогу на радзіму, яны прыціскалі дзёрзкіх вояў да неспакойных прахалодных водаў Варажскага мора, маючы намер давяршыць на ягоных стромкіх берагах іх канчатковы разгром.

Сонца ўжо схілілася да заходняга небасхілу, калі спацелыя ад летняй спякоты вершнікі нарэшце вырваліся з лясной засені на шырокі дол і іх зроку раптам адкрылася незвычайнае відовішча: доўгая блакітная паласа мора і перад ім на высокім пакатым пагорку, нібы тая скала, вялікае пасяленне, абгароджанае шчыльным завостраным частаколам. Гэта было паселішча жамойтаў – даўніх хаўруснікаў Літвы, якія, нягледзячы на тое, што на іх землях цяпер уладарылі крыжакі, захоўвалі ўсё ж свае ўласныя звычкі і здабыткі. Дзесьці там за высокай сцяной частаколу і россыпам драўляных жылых забудоваў таіўся велічны паганскі храм багіні Аўштры – ранішняй зары, жонкі наймагутнага Перуна. Само ж капішча нябеснага бога грому знаходзілася зараз у Троках, якімі валадарыў князь Светавар, і жыхары якога яшчэ з’яўляліся напалову хрысціянамі і паганцамі.

.....

– И все-таки?

– Что я буду с ним делать?

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Калі цвіла чаромха (зборнік)
Подняться наверх