Читать книгу Шнар - - Страница 2

Так трэба

Оглавление

Стаяў гарачы дзень. Сонца плавіла асфальт. Машыны ганялі туды сюды. Але ніхто пакуль што не спыніўся. Віка стаяла і ўсміхалася. Яна была ў кароткіх джынсавых шортах і белай майцы. А за спінай звісаў заплечнік, што затуляў яе азадак ад юрлівых паглядаў старых і маладых хлопцаў.


Я стаяў з выцягнутай рукой ужо хвілін пятнаццаць, але ніхто нават не звяртаў на нас увагі. Такое часта бывае на шашы. Людзі проста робяць выгляд, што вас няма. Яны не хочуць глядзець на вас, не хочуць сустракацца паглядамі.


Прашло яшчэ не больш чым дзве гадзіны, а мы былі ўсё там жа. Часам Віка таксама падымала руку, але звычайна ехалі сем'і і тады мы рабіліся аб'ектамі кепікаў з боку маленькіх дзяцей. Ці гэта магла быць машына з кабетамі, адваротнымі кабетамі, якія не разумеюць нас, і ад гэтага яны нас высмейваюць. Дзецям гэта даравальна, яны маленькія і для іх гэта пацешнае. А вось кабеты ў адказ ад мяне атрымлівалі нецэнзурныя жэсты. Пасля гэтага іх твары наліваліся фарбай і абурэннем, але ніхто ніколі не спыніўся і не сказаў мне якой я парх і нягоднік.


Прайшла яшчэ гадзіна, і я пераставаў верыць у тое, што з дзяўчынай аўтаспынам з'ехаць нашмат хутчэй. А можа гэта проста сёння дзень такі.

Віка стамілася і адышла ў цень дрэваў на ўскраі. Яна села ў дрэва і запаліла. Ніколі не разумеў, як мага курыць на такім санцапёку. Я павінен пасядзець хвілін дзесяць у цені і толькі пасля гэтага змагу запаліць. Але калі я цяпер сыду, мы можам выпусціць шанец з'ехаць.


З-за над’узгорку з’явілася чарговая калона машын. Я выцягнуў руку і адтапырыў вялікі палец. Першыя некалькі машын прамчаліся нават не заўважыўшы мяне. Але шэры старэнькі Жыгулі́ хутка скінуў хуткасць і спыніўся крыху далей мяне. Я паглядзеў на Віку, і яе твар хутка ажывіўся, і не было ўжо той нуды і маркоты. Я ўсміхнуўся ёй і кіўнуў у бок машыны.


Я не моцна люблю ездзіць на савецкіх машынах, яны марудлівыя і кіроўцы звычайныя людзі ўжо ў веку, якія нікуды не спяшаюцца. Ці наадварот, гэта занадта маладыя людзі, якія выжываюць з матора ўсе, і кожную хвіліну думай толькі пра тое, як бы яна не развалілася ад такой хуткасці.


Я падышоў да пасажырскага акна, шкло было апушчана. Гэта была пажылая пара. Але яны выглядалі вельмі бадзёрымі.

– Да Мінска падкінеце?

– Сядайце, мы ў Варонічы.


Не сказаць, што мы нядоўга стаялі на дарозе, каб сесці ў машыну і ехаць усяго 40км, але мне здаецца, што калі б я іх адпусціў, то Віка б стала сварыцца. Лаянка на трасе ніколі не прыводзіць да чаго добрага,, так што я кіўнуў і адкрыў заднія дзверы. Віка залезла, а потым і я.


Ехалі мы не вельмі хутка, але з-за таго што шлях быў недалёкі, прыехалі вельмі хутка. Нам пажадалі поспеху, а мы ім.


Мы выйшлі з машыны, я азірнуўся і памахаў ім рукой ды пайшоў у цень. Дастаў пачак Ўінстана сіняга с запалкамі. Было зацішна і я прыкурыў з першага разу. Віка дастала тэрмас з бутэрбродамі і прапанавала перакусіць.


Я адмовіўся і сказаў, што яшчэ зарана, мы мала праехалі, але паўкубачка чаю можна выпіць. Яна наліла цэлы кубак, узяла адзін бутэрброд, кінула заплечнік на траву і села на яго. Пакуль я дакурыў яна перакусіла і пакінула мне паўконачкі чаю. Гэта быў запарны зялёны чай, як я любіў. Віка запаліла.


Мы трохі пагаварылі, і я падбадзёрыў яе сказаўшы:

– Бачыш як усё проста, цяпер можа нават адразу да Мінска даедзем на наступнай машыне.

– Добра, мне падабаецца.

Зараз мы абодва галасавалі. Праз тры хвіліны каля нас спыніўся цёмна-сіні бмв. У салоне, апроч кіроўцы, на задняй сядушцы сядзеў нейкі хлопец. Калі мы падышлі да пасажырскіх дзвярэй, яны перазірнуліся ды ўхмыльнуліся адзін аднаму.


Шкло аўтаматычна апусцілася і кіроўца, апярэдзіўшы мяне спытаў:

– Вам куды?

– Да Мінска.

– А што там?

– Канцэрт будзе.

– Добра, сядайце.


Я сеў на пасажырскае, а Віка ззаду. Пэўна што, гэта няслушна было яе садзіць з незнаёмым, такую зусі́м маленькую і далікатную. Будзь яна маёй дзяўчынай я б адразу яе пасадзіў без гутарак з кіроўцам побач. У дарозе ўсялякае можа здарыцца, і лепш кантраляваць седзячы ззаду вадзілы, але тады я не падумаў пра гэта.


Кіламетра праз 4 мы зноў загаварылі.

– Куды кажаце вы едзеце?

– У Мінск, на канцэрт.

– І хто выступае?

Я павярнуў галаву назад і паглядзеў на Віку, яна зірнула на мяне, і паказала ўсім сваім выглядам, што не хоча балбатаць.

– Ды так, знаёмы ўладкоўвае, папрасіў прыехаць, падтрымаць яго. – Я падмануў, не хацеў яму тлумачыць нічога.

– Канцэрт сёння ці заўтра?

– Заўтра. Сёння застанёмся там ночыць, а заўтра ўдзень пагуляем па горадзе і на канцэрт.

– Вас будуць сустракаць?

– Не ведаю, пэўна што не. Самі будзем далазіць.


Кіроўца нічога не адказаў. Ён зрабіў гучней музыку і стаў уважліва сачыць за дарогай. Хлопец ззаду пачаў рухацца. Я азірнуўся, ці не палез ён чапляцца да Вікі. Але не, ён проста капаўся па кішэнях, а калі намацаў тое, што хацеў, падсунуўся да вадзілы. Ён нешта шапнуў яму на вуха. З-за музыкі я не пачуў. Я азірнуўся зноў, Віка глядзела ў акно і цешылася выглядам.


Праз хвілін дваццаць кіроўца зменшыў хуткасць і сказаў, што трэба спыніцца. Я павярнуў галаву назад, зірнуць на Віку, ці не спіць яна. Тым часам хлопец ззаду дастаў пісталет і скіраваў яго мне ў твар. Я застыг. Віка, заўважыўшы гэта збялела, і ўтаропілася на руку і пісталет у руцэ.


– Што тарашчышся, не тузайся, інакш гамон табе! – Сказаў ён.

– Гэта што, жарт? – Зусім ціха з блытаным голасам прамовіла Віка.

– Цяпер будзе весела! – сказаў кіроўца ды ўсміхнуўся. Ён злёгку дадаў хуткасці. І сказаў мне: – Ты што, аглух? Ану сядзь, як сядзеў, і сядзі.


Я, няспешна, павярнуўся і сеў як калісьці. Мяне адольвалі эмоцыі. Набег сум і я стаў узгадваць усе радасныя моманты ў жыцці. Не ведаю, што адчувала Віка, але я чуў нейкае шамаценне на задняй сядушцы. Вядома хлопец пачаў да яе лезці.

– Паглядзім што ў нас тут за дзяўчынка такая. – Сказаў ён. – Будзеш кусацца ці драпацца, будзе горш.


Адрэналін ужо даўно пачаў бурліць у крыві. І тут я зразумеў, што нам мо і не гамон, бо ўспомніў, што ў кішэні ёсць нож. Дзеля гэтага я яго заўсёды насіў з сабой, але ніколі не было запатрэбы. І только шмат разоў уяўляў ды думаў, як змагу яго скарыстаць. Але заўжды гэта былі яблыкі ды калбаса. А зараз, калі надышоў час, ён так здрадніцка далёка ў кішэні.


– Навошта вам усё гэта? – Спытаў я, імкнучыся захоўваць спакой.

– Маўчы! Інакш прыстрэлю як свінню, і выкінем цябе ў лесе. – Данеслася ззаду.


Трэба было нешта рабіць. Я паглядзеў на кіроўцу, ён ехаў і часта паглядаў у люстэрка задняга выгляду. Бачна яго цікавіла тое, што адбываецца ззаду больш чым сама дарога.


Гэта быў шанец. Я ўтаропіўся на дарогу, і сеў ледзь зручней, каб пальцамі рук мог выпхнуць ножык вонкі. Балазе я праўшун і нож заўсёды нашу ў правай кішэні, а мабільнік у левым. Кіроўца паглядзеў на мяне, але я зрабіў выгляд, што мяне цяпер цікавіць толькі дарога і мае думкі. Калі ён перавёў з мяне пагляд на дарогу, я вызваліў нож ды ўклаў у далонь. Сякунда і лязо вылеціць з ручкі. Але пакуль зарана. Абы Віка пратрымалася і не здуравала.


Калі кіроўца зноў пачаў глядзець у люстэрка задняга выгляду я хутка тузануў рукой з нажом у яго бок і націснуў на кнопку. Лязо вылецела з характэрным гукам. Хлопец ззаду нават спачатку нічога і не зразумеў. Кіроўца, бачна афігеўшы ад майго нахабства, стаў вылупляцца на мяне, глядзець мне ў вочы. Я паглядзеў у яго вочы і пабачыў там страх і неўразуменне. Не ведаю, што было ў маіх вачах, але страху я ўжо не адчуваў.


– Ды ты што, хлопец, зусім ябануўся? – пачаў гамазіць кіроўца, але позірк перавёў на дарогу.

Я паднёс лязе нажа да соннай артэрыі, левую руку паклаў яму на калена і пачаў ціснусць. Ад страху яго цягліцы былі напружаны, але не аказвалі належнага супраціву.

Хлопец ззаду адхіліўся ад Вікі і навёў дула пісталета на мяне.


– Кінь гэтыя гульні, толькі горш будзе. У мяне пісталет, а ў цябе ўсяго нож. – Сказаў ён.

– Паглядзім. Паміраць, так разам. – Адказаў я і мацней націснуў на калена кіроўцы, а лязом націснуў на шыю. Пацёк маленькі струменьчык крыві й машына імкліва паехала наперад.


– Кастусь, ты што тварыш, змяншай хуткасць на хуй! – Амаль пракрычаў хлопец ззаду.

– Сярога, гэты шчанюк цісне на маю нагу, я не магу. Калі я тузануся, ён мне горла перарэжа. – Ціха і спалохана сказаў Кастусік.


– Зараз я прыбяру руку з калена твайго сябра і выстаўлю яе далонню да цябе. Ты павольна ўкладзеш мне ў руку пісталет. Калі заманешся стралянуць, мы паб'ёмся. – Сказаў упэўненым голасам я й больш націснуў на шыю. Лязо ўвайшло крыху глыбей.

Мы б не пабіліся, я блефаваў, калі б ён стралянуў мне ў галаву, я б наўрадці паспеў чыркануць лязом па горле кіроўцу.


Я прыбраў руку з калена, машына пачала змяншаць звароты, але ўсё адно занадта хутка ехала. Я нягледзя падаў руку назад.

– Ну ж! Давай пісталет сюды. – Скамандаваў я.

– Ты зусім псіх. – Адказаў Сяргей і ўклаў пісталет у маю далонь.


Я выпрастаў руку і скіраваў дула на Кастуся.

– Сука, уёбак, ён жа на засцерагальніку стаіць. – Пракрычаў я і зняў з засцерагальніка.

– Мы не забойцы. – Не забівай нас, сказаў Сяргей.

– З'язджай на найблізкую сцежку ў лес! – Падказаў я.

Праз пару кіламетраў мы згарнулі на дарогу ў нейкі лясгас.

– Яшчэ раз згортвай, у гушчу – прагаварыў я.

Пакуль мы ехалі па выбоістай і звілістай дарозе, я думаў што рабіць. Я не забойца, але адпусці іх, яны бы нас знайшлі, дый з лесу абірацца цяжка без машыны.

– Спыняйся. Усё, прыехалі. Адкрый маё акно – скамандаваў я.

Акно адкрылася, і я сказаў Віцы зачыніць вушы. Я стрэліў у невядомым кірунку. Баявыя ці халастыя, няма розніцы, на такой адлегласці гэта кабзда.


Стрэл злёгку аглушыў мяне, у правым вуху зазвінела.

– Хм… Што ж, нядрэнна, я думаў вы з муляжом. – Ухмыльнуўся і сказаў я. – Ну а зараз, самае вясёлае. Што з вамі рабіць будзем, уёбкі? А? – спытаў я іх і сябе сам. Але адказ пачаў з’яўляцца ў маёй галаве.

– Віка, ты ў парадку там? Ён табе зрабіў што?

Яна нічога не адказвала.


– Віка! А ану адказвай, што ты з ёй зрабіў? – спытаў я Сяргея і скіраваў нож у яго бок, тым самым вызваліўшы горла кіроўцы. Але дула пісталета ўсё адно была скіравана на яго.

– Ды нічога. Я проста…

– Што проста? Проста гвалтаўнік, педафіл? – спытаў я.

– Не, ён нічога мне не зрабіў, не паспеў. Толькі аблапаў і спрабаваў руку прасунуць да мяне паміж ног. – Ціха адказала Віка.

– Віка, што рабіць з імі будзем? – спытаў я ў яе.

– Не ведаю, я не ведаю. – Хутка адказала яна.

– Адпусці нас, забірай грошы і машыну, сотавыя, адпусці. – Прамямліў Сяргей.

– Будзе, не турбуйся, вы так проста не пойдзеце. – Сказаў я.

– Кастусь, цябе Кастусь жа клі́чуць. Зрабі музыку ледзь гучней і сам прагазовывай, але не чапайся з месца, выцісні ўсенькія конікі з гэтай малой. А ты, сядзі і не рыпайся.

Я і не заўважыў, як сам перайшоў на іх арго.


Музыка пагучнела, але яе ўсё адно было слаба чутная з-за раўлівага матора. Я стрэліў Кастусю ў локаць. Матор адразу зменшыў звароты, а ён закрычаў. Я хутка перавё́ў пісталет на Сяргея і сказаў:

– Ціха, ціха. Так трэба. А ты Кастусь газуй, калі не хочаш яшчэ кулі.


Матор ізноў пачаў раўці. Ізноў стрэл, задняя шыбка ўсенькая стала чырвонай. Віка закрычала. Я стралянуў яму паміж вачэй. Не ведаю, адкуль такая крыважэрнасць і спакойнасць з'явілася ўва мне. Але пасля першага стрэлу ў акно, усе сумневы з нагоды помсты сталі расплывацца. Пасля стрэлу ў локаць і выгляду крыві я ведаў, што заб'ю гнюсаў.


Я наставіў дула пісталета на галаву Кастуся і спусціў цынгель. Стрэл. Куля захрасла ў галаве і не прайшла на вылет. Галава звалілася на стырно, і загуў гудок.


Я скінуў яе са стырна ды прыбраў нагу з газу. Паглядзеў на Віку і ўбачыў страх.

– Не бойся. Так было трэба.

Яна нічога не адказала.

– Давай, выходзь. Нам трэба прыбірацца адгэтуль. Яшчэ ў Мінск трэба трапіць. Ты яшчэ не раздумалася?

– Не ведаю. Што нам зараз рабіць? Навошта ты іх забіў? – З паўзамі адказвала яна.

– Зараз мы едзем у Мінск, так трэба было. Інакш бы яны нас потым знайшлі на трасе. У мяне няма праў і машыну я вадзіць не ўмею. Яны бы вярнуліся і потым дагналі нас.


– Але ж пісталет застаўся б у нас, у цябе. Дзе ты навучыўся страляць?

– Я не мог рызыкаваць. Некалі даўно цыгане навучылі, але я быў малы. мала што помню. У той момант я дзеяў інстынктыўна, рукі самі ўсё рабілі.


Віка вылезла з машыны. Я абмацаў бардачок і іх кішэні. Знайшоў два тэлефоны, якія адразу пакінуў там жа. Пашпарты, карткі, сто еўра і пару сотняў бун. Дастаў ключ з запальвання і выйшаў з машыны.


Віка стаяла і курыла, глядзела, што я раблю. А я адкрыў багажнік і паспрабаваў знайсці каністру, але нічога не было. Толькі нейкія анучы.

Дастаўшы нож, пачаў нарэзаць анучу на тонкія абрэзкі. Выняў абойму з пісталета. Заставалася тры патроны. Я выклаў іх на абрэзкі тканіны. Не разумея як дастаць порах, вырашыў іх проста пакінуць ў тканіне, якую пачаў вязаць паміж сабой. У вузлы засунуў патроны.


Адкрыць паліўны бак, ды пракулапаць нажом адтуліну ў сетачцы было лёгка. Тут жа каля кол знайшоў невялічкую галінку, каб праштурхнуць тканіну да паліва. Адышоў і паглядзеў у салон, ці не засталося чаго патрэбнага.

Зараз ужо не было адрэналіну. Ногі падкошваліся, галава круцілася. Я абапёрся аб машыну і мяне пачало ванітаваць. Калі ўсё прайшло, я адкрыў салон і зрэзаў кавалак ашалёўкі з сядушкі. Выцер рот, цішотку, а гэтак жа красоўкі.

– Віка, ідзі, я цябе даганю.


Калі яна адышла метраў на дваццаць ад машыны, я падышоў да баку й дастаў пачак запалак. Рукі трэсла. Тканіна запалілася толькі запалкі з дзясятай. Калі яна пачала гарэць, я ўспомніў пра адбіткі на пісталеце. Не адразу ўспомніўшы дзе я яго пакінуў, пачаў мітусіцца.

У носе стаяў пах паліва. Думкі імгнена малявалі, як мяне знойдуць па адбіткам. Тут жа ў галаве выплыў малюнак багажніка. Добра, што я яго не зачыніў. Хутка падышоўшы да яго, выклікнуў «Божухна!». Ён быў там. Схапіўшы яго, пляснуў дзверцамі багажніка і пабег да Вікі. Амаль дабегшы да яе я пачаў крычаць:

– Затыкай вушы і бяжы!

Секундаў праз трыццаць прагрымеў выбух. Мы былі ўжо ў метрах ста ад машыны, можа больш.

– Усё, стой, не бяжы.

Шнар

Подняться наверх