Читать книгу Полацк – горад памежны - - Страница 3

Заходнія вароты імперыі

Оглавление

4 (15) студзеня 1772 г. у Санкт-Пецярбургу паміж Расійскай імперыяй і Прускім каралеўствам была заключана сакрэтная Канвенцыя аб падзелу Рэчы Паспалітай, згодна з якой імператрыца расійская жадала далучыць да сваіх уладанняў частку тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ), у прыватнасці, правабярэжжа Заходняй Дзвіны – Віцебскае ваявоцтва і частку Полацкага ваявоцтва. У выніку такога «далучэння» новая мяжа паміж дзвюма дзяржавамі павінна была прайсці па рацэ Заходняй Дзвіне.

Таксама ў гэты ж дзень Расія і Прусія падпісалі союзную канвенцыю «адносна ўтрымання дапаможнага корпусу, які будзе з тага і другога боку пасланы».

Заключыўшы гэтыя дзве канвенцыі, Расія і Прусія пачалі перамовы з Аўстрыяй з мэтай далучэння той да падзелу Рэчы Паспалітай. Посля нядоўгіх перамоў Аўстрыя, праявіўшы, на словам прускага караля, «драпежніцкі апетыт», пагадзілася далучыцца да «падзелу здабычы». Узамен за гэта яна адмаўлялася ад саюзу з Асманскай імперыяй, якая ў той час выявала з Расійскай.

Канчаткова дамоўленнасць «імперскіх драпежнікаў» была зацверждана падпісаннем 25 ліпеня (5 жніўня) 1772 г. у Санкт-Пецярбургу паміж Расіяй і Прусіяй, а таксама паміж Расіяй і Аўстрыяй канвенцый, якія вызначылі памер кавалкаў, аддзіраемых ад Рэчы Паспалітай.


Мяжа 1772 г. Карта Тобіаса Лоттэра


У выніку гэтага першага падзелу Расія атрымала ўсходнюю частку цяперашняй Беларусі паміж рэкамі Заходняя Дзвіна, Днепр і Друць – часткова Полацкае, Віцебскае і Мсціслаўскае ваявоцтвы ВКЛ, а таксама Літоўскую Ліфляндыю – Інфлянцскае ваявоцтва ВКЛ. Амаль адразу ж сюды былі ўведзены расійскія войскі і на гэтыя тэррыторыі было распаўсюджана дзеянне заканадаўства Расійскай імперыі. Так, Указам ад 6 (17) жніўня 1772 г. «Аб уключэнні ў склад Расійскай імперыі адыйшоўшых ад Польшы тэрыторый па першаму падзелу Польшы» графу З. Г. Чарнышову загадвалася:

«1. У перыяд з 1 (12) верасня па 7 (18) верасня 1772 г. заняць войскамі і устанавіць рускую адміністрацыю на адыходзячай ад Польшы тэрыторыі (Беларускае намесніцтва).

2. Абнесці слупамі з імператарскім гербам усю прастору новых межаў.

3. Прызначыць тэрміны ўрачыстай прысягі насельніцтва на падданства Расійскай імперыі.

4. Прыняцца за арганізацыю дзвюх губерняў (Полацкай і Магілеўскай) з адыйшоўшых ад Польшы тэрыторый.

5. Пачынаючы з 13 верасня (дня канчатковага заняцця рускай адміністрацыяй Беларусі) збіраць у дзяржаўную казну ўсе падаткі і іншыя паступленні на указанай тэрыторыі».

Такім чынам, Указам ад 6 (17) жніўня 1772 г. і імянным Указам №13850 ад 16 (27) жніўня 1772 г. «Беларускаму генерал-губернатару» графу З. Г. Чарнышову неабходна было «абнесці ўсю прастору новых межаў ад адного краю да другога слупамі, з Імператарскім Нашым гербам, каб пасля ў прыватных межах з Літоўцамі нідзе спрэчкі заставацца не магло». Прычым, у пачатковым і канечных пунктах новай мяжы абедзве дзяржавы павінны былі усталяваць кожная на сваім беразе памежных рэк каменныя памежныя слупы з дзяржаўнымі гербамі.


Для выканання Указаў імператрыцы полацкай губернскай канцэлярыяй былі выдадзены адпаведныя прадпісанні:

«Брыгадзіру Друманту

№40 ад 30 жніўня 1772 г.

Ад імя майго аб'яўляю і перадаю… Вам найвысачайшую Яе Імператарскай Вялікасці волю па далучэнню польскіх правінцый да Расійскай імперыі.

Ваша Высокароддзе, быўшы ў Дынабургу, Вам выканаць наступнае:

…Вырабленныя з расійскім гербам слупы таго ж самага дня паставіць пры беразе ракі Дзвіны на бачных узвышшах па абодва бакі ад гораду Дынабургу, а іншыя – з вызначанным нарачным афіцэрам адправіць на падводах для устаноўкі па ўсяму ваявоцтву Інфлянцкаму, что цяпер называецца Дзвінская правінцыя, праз адну мілю».

Відавочна, што такое ж прадпісанне была выдадзена і наконт усталявання памежных слупоў па беразе Заходняй Дзвіны «па абодва бакі» ад Полацка і па ўсяму ваявоцтву Полацкаму, стаўшаму Полацкай губерняй.

У хуткім часе распачаліся работы і па абсталяванню новай мяжы. Па самой сухапутнай памежнай лініі капаўся роў 30-ці локцяў шырынёю, насыпаўся вал, рабіліся прасекі ў лясах, укопваліся памежныя слупы. Прычым, спачатку былі ўкапаны драўляныя слупы толькі з расійскім гербам, якія потым павінны былі быць заменены каменнымі з гербамі абедзвюх дзяржаў і некаторыя з такіх слупоў захаваліся да нашага часу ля дарогі Талачын – Круглае, што пралягае ўздоўж калісці памежнай ракі Друць. На рачных жа астравах ставіліся слупы толькі з гербам той дзяржавы, якой востраў належаў.


Парэшткі мураванага памежнага слупа ля дарогі Талачын – Круглае


У канчатковым выглядзе новая мяжа Расійскай імперыі з Рэччу Паспалітай і ВКЛ, пачынаючыся ад упадзення ў Заходнюю Дзвіну з правага берагу ракі Авіксты, ішла па Заходняй Дзіне да ўпадзення ў яе з левага берагу рэчкі Чорнагосціцы ля вёскі Будзілава. Далей мяжа ішла спачатку ўверх па гэтай рэчцы, потым праз рэчку Гезяніца і возера Стрыжань. Ад возера мяжа амаль прамой лініяй ішла спачатку па ўпадаючай у возера рэчцы Свечка, далей – у выглядзе вала да вытоку ракі Друць ля вёскі Вялікія Козкі (цяпер – Талачынскі раён) паўз вёсак Вялікія Ліпавічы, Валосава, утвараючы вугал ля вёскі Стуканы ў бок Рэчы Паспалітай (вал, насыпаны ў 1772 г., захаваўся да цяперашняга часу фрагментамі на тэрыторыі Чашніцкага і Талачынскага раёнаў Віцебскай вобласці), ад вытоку мяжа ішла па Друці да яе сутоку з Дняпром ля Рагачова, затым – па Дняпру да сутоку з ім Сожа.


Вал на вайсковай карце 1981 г. (N-35)


Вал на карце ГШ РСЧА 1936 г. (N-35-47-D)


Амаль адначасова з пачаткам работ на лініі мяжы, тут пачалі стварацца мытні і памежныя пасты. Так, імянным указам ат 28 мая 1772 г. №13807 графу З.Г.Чарнышову даручалася вызначыць на новай мяжы найбольш прыдатныя месцы для новых мытняў. Пасля дасканалага даследвання свайго ўчастка, граф падрыхтаваў і направіў сенату прапановы аб стварэнні памежных фарпастоў і мятняў, якія былі зацверджаны указам сената ад 26 кастрычніка 1772 г. №13894 «Аб усталяванні фарпастоў па межам Беларускіх губерняў і мытняў на прыстанях рэк Дзвіны і Дняпра…».

Указам імператрыцы ад 14 лютага 1773 г., мытні былі заснаваны таксама ў Крэйцбургу, Друі, Бельску, Шчучыне, Бешанковічах, Дынабургу, Талачыне і некоторых іншых памежных населеных пунктах, а ў Полацку, Дзісне, Рубяжове, Друе – мытныя заставы.

Усяго ж па новай мяжы было ўсталявана 20 памежных застаў у Дынабургскім, 13 – у Полацкім і сем – у Дрыскім паветах, а таксама дзевяць дыстанцый наглядчыкаў. У штаце кожнай памежнай мытні, як правіла, былі: галоўны наглядчык, наглядчык, надзёжны, цолнер, касір, ваг і штемпельмайстар, падканцэлярыст, два капеісты, тры даглядчыкі, вартаўнік, наглядчык над аб'ездчыкамі і 14 конных абъездчыкаў. Кожнай мытні падпарадкоўваліся чатыры мытныя заставы, у штаце кожнай з якіх былі: унтэр-цолнер, капеіст, даглядчык і шэсць конных абъездчыкаў.

Згодна з «Палажэннем для ўсталявання памежнага мытнага ланцугу і варты ў Вялікім Княстве Літоўскім», участак расійскай мяжы з Рэччу Паспалітай, які па тэрыторыі сучаснай Беларусі меў працягласць 674 вярсты, падзяляўся на тры участкі, а тыя – на 13 дыстанцый прыкладна па 50 вёрст. Ахову кожнай дыстанцыі ажыццяўлялі памежны наглядчык і падпарадкаваныя яму 10 памежных аб'ездчыкаў. Такім чынам, наглядчык ажыццяўляў ахову ўчастка мяжы працягласцю 50 вёрст, а аб'ездчык – каля 6 вёрст, бо пятая частка памежнай варты знаходзілася ў рэзерве і штогод усе аб'ездчыкі пераводзіліся на новае месца службы.

Мытная варта несла службу на другой лініі, а на першай лініі службу неслі атрады з армейскіх або казацкіх палкоў, ад якіх непасрэдна на мяжу выпраўляліся пешыя патрулі або конныя раз'езды.

Кіравалі памежнай вартай губернскія ўпраўленні, яны ж ажыццяўлялі подбор асобаў на пасады мытных наглядчыкаў і іх звальненне са згоды «казённых палат і дарадцаў мытных спраў».

Кожны праязджаючы праз мяжу Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі запаўняў «мытную дэкларацыю» – на лістку простай паперы пісаў штосці падобнае:

«Пададзена генвара 11 дня 1776 году, запісаўшы ў кнігу.

Учыніць дагляд па указу.

У Полацкую мытную заставу

Ад Альшэўскага Алісея

Я, ніжэйпадпісаўшыся, аб'яўляю, что вязу з-за польской мяжы ў Беларусь разам з сабой тавары:

Подпіс».


У 1775 г. многія функцыі цэнтральных устаноў Расійскай імперыі былі передадзены мясцовым органам кіравання, у прыватнасці, зборам мытных падаткаў пачалі займацца мытныя экспедыцыі Казённай палаты Губернскага кіравання на чале з дарадцам мытных спраў, абавязкам якога таксама была барацьба са шматлікімі злоўжываннямі на мытнях. Аднак казнакрацтва ў мытнях працягвала квітнець буйнымі кветкамі, а мытнымі чынамі ўтойваліся немалыя грошы, аб чым, у прыватнасці, сведчаць звесткі «аб барацбе з тайнаправозчыкамі» чыноўнікаў Талачынской мытні. Так, у 1773 г. (першым годзе яе існавання) тут было сабрана і перададзена ў казну 3 061 руб.,, у 1774 г. – 1 333 руб., у 1775 г. – 100 руб., а з 1776 г. – нуль руб.! Злачынная дзейнась талачынскіх мытнікаў доўжылася да 1789 г., калі пачалося слецтва. У гэтым жа годзе пад слествам апынулася і палова наглядчыкаў, а таксама 16 абъездчыкаў Полацкай мытні.

27 кастрычніка 1782 г. Кацярына II падпісала указ «Аб усталяванні асобага мытнага ланцугу і варты для прадухілення патаемнага правоза тавараў», згодна з якім у кожнай заходняй памежнай губерніі, у тым ліку і Полацкай, стваралася новая мытная варта, а на Дняпры – рачная мытная служба, якія паступалі ў распараджэнне генерал-губернатараў, а мытныя зборы, якія складалі да 10% дзяржаўнага бюджэту імперыі, паступалі ў казённыя палаты губерняў.

На чале мытняў былі пастаўлены дыстанцыйныя наглядчыкі, якім падпарадкоўваліся наглядчыцкія двары, а тым – пасты, што выстаўлялі на мяжу да трох каманд мытнай варты колькасцю 10—15 чалавек, якія сачылі за тым, каб усе тавары і асобы перасякалі мяжу толькі праз мытныя пасты.

Дыстанцыйныя наглядчыкі набіраліся з адстаўных афіцэраў, а аб'ездчыкі – з людзей вольных са «збяднеўшыў купцоў» і адстаўных «ніжэйшых чыноў» конных драгунскіх палкоў для чаго патрабавалася ад іх сведчанне аб добрых паводзінах і надзейныя паручальніцтвы. Прычым, імператрыца асабліва з'вяртала увагу Сената і Каммерц-калегіі, «каб да мытні і да мытнай варты прызначаліся людзі верныя і надзейныя».

Як выконваўся гэты указ на месцах, у прыватнасці беларускім генерал-губернатарам Пасекам, сведчыць водгук на яго даклад, зроблены А.М.Радзішчавым, дзе ўскрываецца ўвесь негатыў.

У сувязі з неналежнымі мытнымі справамі, сваімі імяннымі указамі ад 9 лютага 1783 г. №15663 г. генерал-пракурору князю Вяземскаму «Аб водпуску сумаў на утрыманне памежных мытняў у губернях Полацкай і Магілёўскай» і №15664 Беларускаму генерал-губернатару Пасеку «Аб усталяванні мытняў у Полацкай і Магілёўскай губернях і аб пакаранні за правоз, куплю і продаж забароненых і некляймёных тавараў» Кацярына II загадала «навесці парадак» у мытнай справе.

У далейшым, у мэтах узмацнення барацьбы з кантрабандай, у 1789 г. было прынята рашэнне аб закрыцці ўсіх сухапутных мытняў на заходняй мяжы імперыі і ажыццяўленні кантрольнага агляду і перайкляйменню маючых замежных тавараў. Акрамя таго, з гэтага году двойчы на год ва ўсіх гандлёвых лаўках вялікіх і малых гарадоў імперыі пачалі праводзіцца нечаканыя праверкі, мэтай якіх быў пошук няклейменнага замежнага тавару. Для заахвочвання «кожнага мытнага служыўца, а таксама ўсіх і кожнага» за дапамогу ў вышуку і затрыманні кантрабанды была ўстаноўлена ўзнагарода ў памеры канфіскаванага тавара за вылікам увазной пошліны.

Аднак, гэтыя захады аказаліся недастатковымі, таму было прынята рашэнне адрадзіць мытні на старой мяжы Расійскаі імперыі і Рэчы Паспалітай, скасаваныя указам ад 26 мая 1782 г. №15407, г. зн. фактычна усталяваць двайную мытную мяжу. Першым крокам у гэтым накірунку стаў імянны ўказ імператрыцы ад 12 красавіка 1790 г. №16852, якім сенату было загадана адрадзіць мытную варту ў Магілўскай губерні, акрамя таго, загадвалася выключаць «дваран, датычных да правозу забароненых тавараў, са сходу Дваранскага, з тым, каб іх не вызначаць ні да якіх пасад». Другі крокам стала падпісанне імператрыцай імяннога указу ад 7 снежня 1792 г. №7086, якім сенату загадвалася адрадзіць мытні ў чатырох намесніцтвах, у тым ліку і Полацкім, «у тым становішчы, у якім яны па агульнаму тарыфу 1782 г. да вайны з туркамі існавалі».


3 мая 1791 г. у Рэчы Паспалітай была прынята Канстытуцыя, якая, ў прыватнасці, адмяняла выбранне караля і шляхецкае права «liberum veto». Незадаволеныя Канстытуцыяй магнаты, заручыўшыся падтрымкай Кацярыны II, 14 мая 1792 г. стварылі канфедэрацыю. Для падтрымкі канфедэратаў на тэррыторыю Рэчы Паспалітай увайшлі руская і пруская арміі.

Акупацыя Рэчы Паспалітай рускімі і прусскімі войскамі прывяла да яе другога падзелу, канвенцыя аб якім была заключана паміж Расіяй і Прусіяй у Санкт-Петербургу 12 (23) студзеня 1793 г. Згодна з гэтай канвенцыяй Расія атрымала Левабярэжную Украіну і значную частку сучаснай Беларусі. Новая мяжа Расійскай імерыі прайшла па тэрыторыі цяперашней Беларусі по лініі Друя – воз. Нарач – рака Дубрава – мяжы Віленскага ваявоцтва – Стоўбцы – Нясвіж – Пінск.

У хуткім часе, згодна з імянным указам імператрыцы яшчэ ад 8 снежня 1792 г. №17090 «Аб распараджэннях у Польскіх абласцях, занятых Расійскімі войскамі», якім генерал-аншэфу М. М. Крэчатнікаву даручалася «Па устанаўленню [новых] губерняў, памежныя мытні перавесці ў зручныя месцы на новую мяжу, якія тады ўжо і вызначаны будуць», мытні і памежная варта былі пераведзены з ранейшых месцаў дыслакацыі, у тым ліку і з Полацка, на новыя.

Полацк – горад памежны

Подняться наверх