Читать книгу Карона на дне віра (зборнік) - Людміла Рублеўская - Страница 4

Апошняя песня скрыпкі, альбо Валяр'ян Двухдомны

Оглавление

Нездарма кажуць, што толькі той можа зразумець чужую бяду, хто сам такога пакаштаваў.

Нарадзіўся аднойчы ў звычайнай вясковай сям"і незвычайны хлопчык. Было яго сэрца адкрытае навакольнай прыродзе. Кажуць, умеў ён чуць не толькі спевы птушак, але і размовы дрэў, і гуд надземных крыніцаў. I пяці год не было Валяр'яну, як зрабіў ён сабе першую дудачку, а колькі рабіў такіх пасля! А як паслухаў у карчме музыкаў, дык зладзіў сам сабе скрыпачку – з ліповае драўніны ды жылак. I ўжо як хораша ён на сваёй скрыпачцы граў!

Вёска ў той час не заўсёды мела досыць хлеба. Таму на дзівакоў, якія лічылі аблокі і выразалі замест патрэбнага ў гаспадарцы начыння дудачкі, глядзелі непрыхільна, і горкі быў лёс адораных мастацкім талентам беднякоў. Але маленькаму Валяр'яну пашанцавала. Хаця не была яго сям'я заможнай, але маці і бацька любаваліся сваім пястунчыкам, і яго гранне на самаробных інструментах здавалася ім прыгажэйшым за гранне ўсіх на свеце музыкаў – у якіх бы вялікіх гарадах свету тыя ні навучаліся.

Вось з такога вялікага горада і прыехала аднойчы ў вёску пані. I вёска, дзе жылі Валяр'янавы бацькі, і самі бацькі, і Валяр'ян належалі пані, як і багаты маёнтак, што колісь стаяў па той бераг рэчкі. Пані магла рабіць са сваёй маёмасцю, жывой і нежывой, што ён заманецца – прадаць, абмяняць, пакараць…Але пані рэдка бывала тут, дзе ўсё здавалася ёй дзікім і нецікавым.

Але калі праязджала пані праз вёску, пачула яна незвычайныя гукі – нехта граў на скрыпцы, ды так міла, так хораша. Гранне нагадала пані тую краіну, у якой яна любіла жыць – на беразе цёплага мора, дзе растуць між развалінаў мармуровых храмаў кіпарысы і аліўкі, і дзе кожны сялянскі пастух ведае напамяць арыі з опер.

Пані загадала пад" ехаць да беднай мужыцкай хаты, адкуль даносілася музыка. I якое ж было ейнае здзіўленне, калі пабачыла, што граў на скрыпцы маленькі хлопчык, неверагодна падобны на скульптуру Амурчыка, прывезеную пані з далячыні – светлыя кудзеркі, вялікія вочы, гарэзныя і мройлівыя, ружовыя шчочкі, мілая усмешка. А на прызбе сядзелі і з замілаваннем слухалі гранне ліповай скрыпачкі бацька, маці і малодшая сястра хлопчыка, і спрацаваныя, чорныя рукі маці, не ў змозе заставацца без занятку, церабілі ў кошыку струкі фасолі.

Ды ці такое чароўнае дзіця можа заставацца ў гэтай жабрацкай хаце, сярод цёмных людзей, не здольных нават навучыць яго разумець літары?

Пані не зведала шчасця мець сваіх дзяцей, і прыхінулася яе сэрца да цуда-дзіцёнка з сялянскага двара. А тое, што мужык і мужычка слязьмі заліваюцца, не разумеючы шчасця свайго сына – дык ці варта і зважаць…

I з'ехаў Валяр'ян з пані далёка-далёка, да цёплага мора, дзе ў пані таксама быў вялікі маёнтак. Кажуць, яшчэ большы і прыгажэйшы, чым тут. I доўгімі зімовым вечарамі ліла Валяр'янава маці слёзы, прыціскаючы да грудзей самаробную ліповую скрыпачку.

Прайшлі гады. I вось аднойчы на гразкую вясковую дарогу выпраставала прыгожая карэта і спынілася перад адной з хацінак. 3 карэты выйшаў малады пан у нетутэйшай вопратцы, і каўнер яго кашулі нагадваў белую пену марскога прыбоя. Прыгожы быў пан – вачэй не адарваць, але бледны і ўсхваляваны. Дарэмна стукаўся ён рукою ў пальчатцы ў нізенькія дзверы – ніхто не адчыніў яму. 3 сілаю штурхануў – і ўвайшоў у цёмны пакой. На ложку ляжала хворая кабета, і слязінка, што блішчэла ў куце вока, здавалася на яе твары адзінай адзнакай жыцця.

– Мама! – пан упаў на калені перад кабетай і пацалаваў яе спрацаваныя халодныя рукі.

Так, гэта быў Валяр'ян. Жыў ён у далёкай краіне з міласці пані вельмі добра, навучыўся і чытаць, і пісаць. А самае галоўнае – граць на розных музычных інструментах так, што людзі дзіваваліся.

А ў той краіне людзей цяжка здзівіць добрым граннем, бо там усе – музыкі. I пані прымушала свайго выхаванца часта выступаць перад гасцямі, якіх збірала спецыяльна каб пахваліцца, які талент выратавала ад забыцця. I забараняла свайму музыку нават успамінаць пра неадукаваных бацькоў. Тым болын – паслаць вестку аб сабе або наведаць. Валяр'ян павінен быў назаўсёды забыцца пра вясковае мінулае.

Але чалавек, надзелены талентам, звычайна надзелены і чуйнай душой. I душа тая ў Валяр'яна балела, бо не мог ён забыцца на родных, і нават праз многа гадоў выган з рамонкамі і званочкамі, хуткая рэчка, у якой палошча косы віхла, заснежанае поле, ружовае на золку здаваліся яму прыгажэйшымі за кіпарысавыя гаі і сінія горы. А дотык ласкавых матчыных рук сніўся яму па начах. I як толькі надарылася такая магчымасць – пані мусіла зноў наведаць маёнтак, дзе ўпраўляючы надта ж заблытаў справы, – Валяр'ян прыімчаўся да бацькоўскае хаты. Але вёска за адсутнасць пані зусім заняпала, збяднела. Валяр'янаў бацька памёр. Не стала і сястрычкі. Маці ведала, што хутка сустрэнецца з імі. I дзякавала Богу, што даў ёй магчымасць перш, чым адысці ў лепшы свет, сустрэцца на гэтым са страчаным калісьці, але не забытым сыночкам.

Дарэмна Валя'ян горача шаптаў маці, што цяпер усё будзе добра, і ў маці будзе добрая ежа, і цёплая вопратка, і лекі – з апошнім уздыхам адляцела душа беднай сялянкі.

I Валяр'ян, складаючы ёй рукі на грудзях, як загадвае звычай, убачыў пад коўдрай самаробную ліповую скрыпачку.

Калі слугі прыехалі па Валяр'яна (іх паслала раззлаваная пані, здагадаўшыся, што выхаванец без ейнага дазволу адправіўся ў вёску), то пачулі, што з мужыцкае хаты даносіцца дзівоснай прыгажосці мелодыя. I такая яна была тужлівая, столькі было моцы ў ёй, што слугі, скамянеўшы, стаялі і слухалі, і нават самыя чэрствыя сэрцы ў гэты час спазнавалі шкадобу і ўладу чыстае красы.

Доўга гучала мелодыя, і раптам абарвалася. Слугі ўвайшлі ў хату і ўбачылі, што перед ложкам з мёртвай сялянкай упаў малады пан, і ягоная скрыпка разбілася на трэсачкі.

Доктар сказаў, што ў маладога чалавека было слабое сэрца. Пані тут жа з'ехала, не пажадаўшы развітацца з няўдзячным музыкам, і Валяр'яна разам з маці пахавалі на вясковых могілках. Над магілай Валяр'яна не было ніякага помніка. Не было каму прыносіць туды букеты. Паны, што захапляліся граннем юнага талента ў багатых залах, і не падумалі б шукаць яго апошні прытулак, каб аддзячыць за дакрананне да прыгажосці.

Але нязвыклым моцным во дарам. I няма і пасёння ў прыродзе лепшага лякарства ад сардэчнай хваробы, як валяр'ян двухдомны.

Карона на дне віра (зборнік)

Подняться наверх