Пантофля Мнемазіны

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны
Раздзел першы. Прывід з унітазам
Раздзел другі. Куды не дайшоў Францыск Асізскі
Раздзел трэці. Гняздо крумкача
Раздзел чацвёрты. Пушчанскі прытулак
Раздзел пяты. Як хакнуць смерць
Раздзел шосты. З’яўленне чырвонага дракона
Раздзел сёмы. Авантуры збеглых нябожчыкаў
Раздзел восьмы. Сцены Іерыхона
Раздзел дзявяты. Пра спраўджванне мар і наступствы
Раздзел дзясяты. Пра асаблівасці беларускіх тусовак
Раздзел адзінаццаты. Вірынея ў залюстроўі
Раздзел дванаццаты. Сустрэча над магілай
Отрывок из книги
Вы разбіраецеся ў пагонах?
Я – не.
.....
Людзі, вайна ідзе! Бязглуздая, несправядлівая, крывавая… Вы апраўдваеце яе ўра-патрыятычнымі лозунгамі. Вы глядзіце ў інтэрнэце відэаролікі пра чужыя смерці, заядаючы чыпсамі. Вам не хочацца думаць, што вы ў чымсьці вінаватыя. Вам хочацца зоны камфорту. І вуаля – вашу ўвагу паглынае раман між тыграм і казлом.
Цікава, ці пішуць фанфікі пра Амура і Цімура? Мае аўтары маглі б раскруціць сюжэт. У логвішчы Урабораса ёсць такі Fairy, ён мог бы пасяліць у цела Амура дух бога Тора, а ў Цімура – дух валькірыі… Але не, Fairy любіць катэгорыю слэш, таму ў казла ўсяліўся б Локі. А рамантычная Fljor Delakur, студэнтка-біёлаг з Баранавіч, якая працуе ў рэйтынгу джэн (без эротыкі), жанры «раманс» і катэгорыі «гет» (традыцыйная арыентацыя герояў), сачыніла б, што тыгр і казёл – пярэваратні. Разлучаныя злой вядзьмаркай закаханыя па начах вяртаюцца ў свае абліччы. Толькі ў яе застаюцца рогі, а ў яго – паласаты хвост. А можа, наадварот, мужык у яе казёл. А аматар сцёбу і стымпанку Grjaznyj Ubljudok, пра якога я не ведаю нічога, акрамя ніка, прыдумаў бы, што казёл і тыгр – мутанты, вывучаюць людства на прадмет заваяванняў і самі пішуць пра сябе скандальныя навіны ў сацыяльных сетках.
.....