Читать книгу Вараціш-гара - Маргарыта Латышкевіч - Страница 2

Intermezzo
Ільга

Оглавление

Ты сумуеш каторы дзень.

Па слядах тваіх крочыць іней,

скроні ломіць успамін – ды не

расступаецца прыцемак сіні.


Стромых сценаў зубчаты хвост

аблягае тваю святліцу.

Сон, твой доўгачаканы госць,

ноччу стукае ў аканіцы.


Сёстры раніцаю пяюць

серабрыстымі галасамі

пра вясельны баль, пра бяседны гуд —

і твой сон-успамін згасае.


Колькі можа цягнуцца ніць

у клубок сярэбранай поўні?

Хіба можна кагось забыць,

але ўсё ж – забытага – помніць?


Ты сумуеш – адно па кім?

У клетцы жаласна ўсхліпне зяблік,

і ў руку, быццам спелы ўспамін

ляжа самы звычайны яблык.


Вараціш-гара

Подняться наверх