Читать книгу Васiлёк - Іван Ярашэвiч - Страница 5

Клятва

Оглавление

Інфармацыю пра Дзіну Сцяпанаўну Паскробка я атрымаў ад супрацоўніцы Чэрвеньскага раённага ваеннага камісарыята Алесі Мікалаеўны Мінчанкі. Яна вырашыла падключыць мяне да пошукаў месца пахавання бацькі Дзіны Сцяпанаўны – Героя Савецкага Саюза Мазжэрына Сцяпана Фёдаравіча. Так у мяне з’явілася магчымасць пазнаёміцца яшчэ з адным цікавым чалавекам: жанчынай вельмі сціплай, бескарыслівай, з вялікім пачуццём самастойнасці, адказнасці, святымі, падкрэслю гэтае слова, адносінамі да бацькоў.

Яна ніколі і нідзе не афішыравала, што з’яўляецца дачкой Героя. Ні аднаго разу не спрабавала выкарыстаць ва ўласных мэтах высокае званне бацькі ці зганьбіць яго чым-небудзь. Маці і бабуля выхавалі яе так, каб усе свае праблемы вырашала сама. Магчыма, падставай да гэткай мэтанакіраванасці сталі словы аднаго якуцкага чыноўніка, выказаныя маці ў 50-х гадах мінулага стагоддзя: «Удоў шмат, а конь адзін». Прасіў потым прабачэння, але зерне было пасеяна ў глебу.

Васiлёк

Подняться наверх