Читать книгу Нелюбімыя гінуць - Віктар Праўдзін - Страница 6

5

Оглавление

Люба расплюшчыла вейкі, пацягнулася, адразу ўзгадала ўсё, што адбылося ноччу, і, галоўнае, намер фрау Эльзы пабудзіць яе а шостай гадзіне. Пашукала вачыма гадзіннік, убачыла яго на тумбачцы і, згледзеўшы, што стрэлкі вось-вось стануць на шэсць, рэзка адкінула коўдру, а разам адкінула і рэшткі сну, неспакойнага, як забыццё. Стомленасці не адчувала, усе думкі былі скіраваны на запланаваную эканомкай сустрэчу з панам Гансам, цяпер ад ягонай прыхільнасці будзе залежаць далейшы лёс Любы. Хуценька прыбрала ложак, апранулася ў ружовы халат і ўжо накіравалася ў ванны пакой, як у дзверы даволі гучна і патрабавальна пастукалі.

– Люба, пара ўставаць, – гукнула фрау Эльза.

Люба крутнула ручку засаўкі і расчыніла дзверы. Эканомка была ў тым жа строгім, без адзінай складачкі, светла-шэрым гарнітуры, валасы гладка зачэсаныя і сабраныя на патыліцы ў кульку, на шчоках трошкі румянаў, вочы халодныя, быццам і не было паміж імі начной прыхільнай размовы, і ў дадатак – ледзь кранутыя бляклай памадай вусны, якія рабілі твар падобным на бяздушны манекен. Гэтую нязвыклую для Любы строгасць парушала бялюткая блузка з вясёлым карункавым каўнерыкам. Фрау Эльза заўважыла захапленне ў вачах пакаёўкі, і ледзь прыкметная ўсмешка кранула куточкі вуснаў.

– Ты, мілачка, пры поўным парадзе павінна сустракаць мяне ў шэсць гадзін раніцы на кухні, – уваходзячы ў пакой, незласліва паўшчувала Любу эканомка. – Але на сёння зробім выключэнне, нават касманаўты маюць права на адаптацыю.

– Мне б будзільнік, – зноў адчуваючы сябе вінаватай, насцярожана прамармытала Люба.

– У шафе знойдзеш уніформу, – прапускаючы міма вушэй Любіну просьбу, сказала эканомка і, відавочна падтруньваючы над новай пакаёўкай, дадала: – Усё, што прывезла з сабой, можаш выкінуць у сметніцу.

Нелюбімыя гінуць

Подняться наверх