Казкі для дарослых (зборнік)
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Адам Глобус. Казкі для дарослых (зборнік)
Блакітныя вочы
Выгнанне з ложкаў
Чырвонае сэрца
Чорная нітка
Кіпень і агонь
Голас крыві бацькі свайго
Лузер і Флудзер
Пяць ложкаў з аргазмам
Права дрэва на шпакоўню
Пагоня
Як чорт падміргвае
Ісціна спадарыні Багушэвіч
Вера, абізян, п’яніца і чалавечыя рогі
Снежная баба і марозны дзень
Як і Тык
Рай і свабода
Белая нітка і новая сталіца
Залатыя гузікі
Дабранач і сем злыдняў
Малы Цемрык і цвік-страла
Калодзежная жонка і Залаты грабянец
Жахліва-жоўтая кветка
Чорная канапа
Кілер, Круцік і ліфт
Шэры мост і дробныя феміністкі
Яна і ён
Ружовая качачка
Час і пілаванне
Шэрая акадэмія-павук у Шэрай краіне
Бар, кухар і партманет
Следчы і застрэленая жонка
Пра марнасць чарговай спробы
Светлая вайна
Шэрыя пальчаткі
Чарцян яка, баба і пляшка гарэлкі
Баба, каток і вартаўнік
Чорная гарэлка
Блакітнае вока
Метамарфозы на возеры Віцязь
Сіні пацук
Сівагаловы гульнятэхнік
Бог і чалавек
Душа і цукар
Куніка і Менік
Вупыры і веры
Шэры генерал і праўда
Таксоўшчык і барсетка
Русалка і Чорт
Іншае месца
Яны і сон
Чорт і Галя
Бэзавы дэман і дэмаралізацыя
Каралева…
Залатакрылы голуб і шэрагаловая галубка
Сіняя трава
Маральная падтрымка
Воўчы апетыт
Джульет і Рамонка
Дама і Сабака-табака
Бліскучая рыдлёўка
Фіялетавы Валасень і лысая жанчына
Белая бяроза і лётчы кава каханка
Ненажэра і Папяровая лялька
Мой-Мой, Два-Два, Тры – Тры
Янусь і падземны пераход
Ілля Волас і залатыя рэчы
Цягнік-забойца і ноч на Купалу
Анёл і чыпсы
Жаданні і магчымасці
Сны выпускніка Акадэміі
Каханак, вясёлка і пара Q
Лепшы свет
Белы білет
Заспіртаваныя пальцы
Міхась і злараднасць
Вядзьмарка і тоўстая вяроўка
Залатакрылы Ліставей
Настаўнік і сон
Шэры мех
Жаўтазубы хлопчык
Яна і я
Птушкі і Дамавік
Ху-у-ух
Шэры забойца
Цёмная раніца
Чорны арэх і Чорнае наканаванне
Белае вядро
Мэр і дэтэктыў Вярнідуб
Святая Ёлка
Белая вяроўка і бруссала
Жоўты чамадан і анёл
Чорна-чорныя пяты
Цёмны волас
Шчаслівае жыццё
Кароткая казка пра звычайных людзей
Гняздо Чырвоных нутрый
Чорна-сіні жудаснік і ключ
Чырвоная шклянка
Чортавы рогі
Чырвоныя туфлікі
Сівы вядзьмак
Празрыстая нітка
Рыжы чартагон і шкляны посуд
Доўгі шлях
Сіняя гушкалка
Шляхі пераможцаў
Рыжая распусніца
Вада і гарэлка
Чорны веер
Зялёны п’яніца
Шэрая баба
Пытанне і адказ
Белая жанчына
Мірскія людажэры
Белая кветка
Д’яблаў зуб
Сісі і Ноно
Зялёная свечка
Паэтка і чарната
Чорная сумка
Зеленавокі чорт
Залаты кілаграм
Адна ноч
Белая кладка
Чорны пэндзлік
Блакітная чарка
Шэрая кепка
Блакітныя агні
Чорнае піяніна
Чорныя сэрцы
Зялёная каністра і «stop-бензін»
Бэзавы кот
Жоўтая лыжка
Залатое кацяня
Отрывок из книги
У Вікторыі Кальварыйскай блакітныя вочы. Такіх чыстых і такіх блакітна-блакітных вачэй, як у Вікторыі, я ні ў кога не бачыў. Запамінальныя вочы: хто бачыў, той не забудзе. Пра яе бялюткую скуру на твары і пяшчотна-рудыя валасы мала хто згадвае, як і пра яе шырокую сялянскую паставу не ўспамінаюць. Пра Блакітныя вочы кажуць усе. Блакітнавокая Вікторыя Кальварыйская дапамагае бяздзетным жанчынам нарадзіць першае дзіця. Яна з’яўляецца да жанчыны ў сне, гаворыць з ёю, спачувае, перапытвае – ці сапраўды той так важна займець сваё дзіця, а потым кажа, што і як трэба зрабіць, каб дзіця нарадзілася. Акром парадаў, звязаных з прыродаю чалавечых целаў, Вікторыя сарамліва просіць нейкую драбязу для сябе. Зазвычай яна кажа пра дзве белыя лілеі, якія трэба занесці на Кальварыйскія могілкі і пакласці на магілу Вікторыі. Усе, каму яна абяцала дапамагчы, атрымалі дапамогу. Хто нараджаў дзіця і забываўся пра Блакітныя вочы ды не выконваў просьбы, не дзячыў Вікторыі, таго яна жорстка карала. Зноў жа з’яўлялася ў сне, зноў папярэджвала пра кару і потым на яве ламала жанчыне руку ці нагу. Апошнім часам Вікторыя Кальварыйская мала каго нявечыць, бо імя ейнае і справы, дзякуючы жанчынам, што з яе дапамогаю здолелі нарадзіць, набылі вядомасць як у Мінску, так і ўва ўсёй Беларусі. Таму і белыя лілеі ляжаць на кальварыйскай магіле Вікторыі-дапаможніцы цэлы год. Першай, да каго дапаможніца з’явілася ў сне, была спявачка з касцёльнага хора – Ядвіся. Яна добра ведала старую бабу Вікцю. Над труною Вікторыі яна ціха папрасіла: «А цётачка Вы наша, а Вікцечка, а калі Вы трапіце на нябёсы блакітныя, а калі ўбачыце там каго, ды папрасіце дзіця для мяне, бо без дзіцяці я чэзну ды марнею і змарнею ўшчэнт…» Праз некалькі дзён Ядвіся пабачыла ў сне Блакітныя вочы цёткі Вікторыі, якая паабяцала ёй дапамагчы. Неўзабаве харыстка зацяжарыла, а пазней лёгка і без усялякіх праблемаў нарадзіла дачушку Антосю. У Ядвісі з Антосяй усё ішло найлепшым чынам, ажно пакуль зноўку ў сне не з’явіліся Блакітныя вочы. Вікторыя была злая, сказала, што пакрыўдзілася, бо не атрымала дзвюх лілеяў, а таму Ядвіся раніцаю зломіць два пальцы на правай руцэ. Ранкам жанчына паслізнулася на ганку хлебнай крамы, упала і знявечыла акурат два пальцы на правай руцэ. Пасля бальніцы яна паехала на могілкі, купіла па дарозе дзве лілеі і паклала Вікторыі пад помнік. Так пачалася дапамога бяздзетным жанчынам Вікторыі Кальварыйскай. Дапамагала яна шмат. Удзячныя людзі назбіралі грошай і паставілі на могілках новы і вялікі помнік сваёй дапаможніцы. Цікаўныя даследчыкі вывучылі і апісалі жыццё Вікторыі Кальварыйскай. Як высветлілася, у жыцці ейным было самае сапраўднае дзіва… Бог уратаваў Вікторыю і яе сына. Яна тады працавала на заводзе разам са старэйшым з яе трох сыноў. У іх цэху вырабляліся карпусы для тэлевізараў. На заводзе абвяшчалі працоўныя суботы і нядзелі. Адмовіцца ад працы ў выходныя было немагчыма, але можна было падмяніцца – памяняцца працоўнымі днямі з кім іншым. Вікторыя падмянілася на суботу, каб разам з сынам паехаць з Мінска ў Рубяжэвічы. Тамака сын граў на касцёльным аргане. Ксёндз бачыў у ім свайго новага арганіста, бо стары зрабіўся зусім нямоглы.
Хлопец граў на аргане, маці малілася, а ў гэты час на іх заводзе адбыўся страшэнны выбух. У сутарэннях пад цэхам, дзе выраблялі карпусы для тэлевізараў, пачаўся пажар. Полымя ахапіла бочкі з лакам. Яны выбухнулі так, што ўзнялі ўгору ўсе перакрыцці і дах. А потым усё разам з дахам абрынулася ў сутарэнні. Цэх разам з рабочымі ператварыўся ў гурбу друзу. У адзін момант загінула блізу трохсот чалавек. Вікторыю разам з сынам пільныя следчыя шматкроць выклікалі на допыты. Чаму з’ехалі? Чаму памяняліся з гэтымі людзьмі зменаю, а не з якімі іншымі? Можа, вы нешта ад некага пачулі, і таму вырашылі не хадзіць у тую суботу на завод? Пасля выбуху і ўратавання Вікторыя займела непахіснае перакананне, што яе і ейнае дзіця выбраў і ўратаваў Бог. Нашто? Каб яна ўсім пра выратаванне распавяла і да апошняга ўздыху свайго дзячыла Богу.
.....
Хлопец граў на аргане, маці малілася, а ў гэты час на іх заводзе адбыўся страшэнны выбух. У сутарэннях пад цэхам, дзе выраблялі карпусы для тэлевізараў, пачаўся пажар. Полымя ахапіла бочкі з лакам. Яны выбухнулі так, што ўзнялі ўгору ўсе перакрыцці і дах. А потым усё разам з дахам абрынулася ў сутарэнні. Цэх разам з рабочымі ператварыўся ў гурбу друзу. У адзін момант загінула блізу трохсот чалавек. Вікторыю разам з сынам пільныя следчыя шматкроць выклікалі на допыты. Чаму з’ехалі? Чаму памяняліся з гэтымі людзьмі зменаю, а не з якімі іншымі? Можа, вы нешта ад некага пачулі, і таму вырашылі не хадзіць у тую суботу на завод? Пасля выбуху і ўратавання Вікторыя займела непахіснае перакананне, што яе і ейнае дзіця выбраў і ўратаваў Бог. Нашто? Каб яна ўсім пра выратаванне распавяла і да апошняга ўздыху свайго дзячыла Богу.
Менавіта Вікторыя дамаглася, каб у Мінску зноў адчынілі касцёл, які быў зачынены адразу пасля Другой Сусветнай вайны. Дзякуючы Вікторыі на Кальварыйскіх могілках быў наведзены парадак, адчыніўся касцёл і зайграў арган. Непадалёк ад таго касцёла і пахавалі Вікторыю. Яе аплакалі і паціху сталі забываць, але яна пачала з’яўляцца ў снах да бяздзетных жанчын, пачала іх суцяшаць і дапамагаць. Жанчыны, што бачылі Вікторыю Кальварыйскую ў снах, казалі мне: у нечым яна нагадвае анёла. У яе няма анёльскіх крылаў, але Блакітныя вочы дакладна маюць анёльскі колер.
.....