Читать книгу Праклятыя госці сталіцы - Альгерд Бахаревич, Ольгерд Бахаревич - Страница 18
Частка першая
Мінус
17
ОглавлениеКалі б не Назар Мінус, я бы дагэтуль. Страшна нават падумаць, што б я дагэтуль. Нават не магу сабе ўявіць, што я дагэтуль бы. А цяпер я біёграф вялікага, без сумненьняў выбітнага чалавека. Раней я шмат чытаў, і ўрэшце захварэў на беспрычынную роспач. Тады я стаў пісаць, зранку перачытваў напісанае й мне станавілася яшчэ горш. Мая жыцьцёвая прастора звужалася. Мае ўласныя пінжакі пагражалі мне расправай, я кленчыў грошы ў заўзятых ворагаў, у тых, з кім бы год таму за адзін стол ня сеў, на ноч я клаў пад падушку нож. У маім пакоі вісеў на сьцяне чачэнскі сьцяг, а з раніцы ў лазьніцы я адплёўваўся крывёй.
Так працягвалася да той пары, пакуль я… Зрэшты, як пісалі ў старых, цяпер забароненых кнігах, пра ўсё па парадку.