Читать книгу Ген зямлі - Аліна Длатоўская - Страница 3
Лабірынты
ОглавлениеДаніл мала што ведаў пра хроснага. Ведаў, што Эдуард быў адзіным бацькавым сябрам. Ведаў, што сяброўства гэтае мела даволі дзіўныя формы ― яны ўвесь час спаборнічалі.
Ён ні разу не бачыў хроснага неахайным ці непаголеным. Ні разу не чуў, каб Эдуард Львовіч у размове забываўся на дыстанцыю. Ніколі не бачыў ніводнай эмоцыі, акрамя стрыманай павагі да вышэйшага і паблажлівага клопату пра ніжэйшага.
Данік узгадаў, з якім спакоем хросны назіраў за руйнаваннем Мірскага. Яго перасмыкнула. Ён мацней сціснуў рукапіс у руках. Можа, не аддаваць? Спаліць жа. Брывом не павядзе ― спаліць. Рукапісы не гараць? Мабыць, у нейкай іншай рэальнасці. Тут гарыць усё, ад газетных аркушаў «Мужыцкай Праўды» да графічных замалёвак Напалеона Орды.
Не, нельга не аддаць. Страшна.
Эдуард Львовіч быў у офісе, разбіраў нейкія паперы.
Зірнуў уважліва на рукапіс, быццам адзін погляд мог сказаць яму пра стан і захаванасць рэчы. Мабыць, так і было.
Вопыт ёсць вопыт.
– Ну, как тебе?
Даніл няўпэўнена паціснуў плячыма:
– До Стругацких не дотягивает.
Эдуард Львовіч скрывіўся ва ўсмешцы.
– Примерно одно и то же, на самом деле. Молодёжи вообще не стоит такое читать. Ваш неокрепший мозг не всегда может отличить реальность от наивных фантазий литератора. Притом редко талантливого. Талантливые пишут реальную жизнь.
Даніл разгублена ўтаропіўся на свае далоні:
– Может, и это ― наивные фантазии литератора?
– В жизни всему есть рациональное…
У кішэні ў Эдуарда Львовіча загудзеў мабільны. Ён расчаравана зірнуў на экран, зразумеў, што працягнуць размову, ігнаруючы званок, не атрымаецца, і ўзняўся.
– Я выйду побеседовать, Дань. Присядь. У меня к тебе есть серьёзное предложение…
Даніл мала што ведаў пра хроснага. Рукі міжволі пацягнуліся да аўтаматычнага алоўка, які Эдуард Львовіч насіў у нагруднай кішэні, колькі Данік сябе памятаў… А сёння чамусьці забыўся на стале.
* * *
Аловак некалькі разоў нервова шчоўкнуў. Правёў роўную дакладную лінію, быццам не аловак, а скальпель. Клічнік.
Малады чалавек у вузкіх акулярах ды адпрасаваным швэдары зачаравана замёр з кнігай у крэсле.
– Представь, что пишет: «На момант спынілася размова, а пазней памалу перайшла на знамянітую полацкую бібліятэку, якой, здабываючы Полацак у 1572 годзе, шукаў Іван Грозны і не знайшоў… Усе аднагалосна ўтрымлівалі, што бібліятэка гэта была тады добра схавана і сягоння ёсць недзе ў падземных полацкіх лёхах… Стары чыноўнік вылічаў, якія кнігі маюцца ў захаванай бібліятэцы. А найперш ёсць там, ― казаў ён, ― летапіс Полацкага княства, пісаная рукой св. Еўфрасініі, праўдзівы экзэмпляр “Повесці врэменных лет”, бо дахаваўшыяся да нашых дзён копіі пераблутаны і далёкі ад арыгінала…»[3] Я понимаю, конечно, что это художественная литература, но не сам же он до этого додумался… Значит, ходили легенды?
Сябар у майтках ды расхрыстанай вайсковай кашулі, які слухаў яго, не адрываючыся ад стралялкі ў камп’ютары, фыркнуў, зірнуў, як на вар’ята.
– Чё это ты читаешь?
– Некто Вацлав Ластовский. «Лабиринты».
– И где ты это взял?
– Не поверишь. Стащил из библиотеки, которую вчера разбирали.
Выраз твару сябра змяніўся з пагардлівага да недаверлівага.
– Да ну, ты гонишь. Ты ж такой ботан-паинька, Эдик. Где взял?
Ён падхапіўся і адным грубым рухам выцягнуў кнігу з рук у Эдуарда. Той толькі акуратна паправіў акуляры. Сябар прагартаў кнігу, патрос, нарэшце разгарнуў першую старонку:
– Библиотека номер пять города Полоцка… Да ты обалдел! Тебя ж отсюда выкинут к чертям собачим, стажёр!
Эдуард Львовіч узняўся і мякка выцягнуў кнігу з рук сябра.
– Во-первых, Игорёша, я не Эдик, а Эдуард. В крайнем случае Эд. Во-вторых, я не ботан и не паинька, я тот, кем мне выгодно быть. В-третьих, я отсюда не вылечу. Потому что никто не узнает. Потому что ты меня не сдашь.
Ігар зноў пагардліва скрывіўся і сеў за стралялку.
– Иди ты в жопу, Эд. Я и не собирался тебя сдавать. Просто непонятно, зачем ты такой фигнёй страдаешь.
– Чтобы понимать, с чем мы имеем дело…
– Угу. Скажи ещё, что где-нибудь под Полоцком реально существуют лабиринты с библиотеками. Ботан.
Эдуард моўчкі глядзеў, як сябар без разбору валіць уяўных праціўнікаў, ды задумліва шчоўкаў алоўкам.
3
Вацлаў Ластоўскі «Лабірынты».