Читать книгу Народныя прыкметы на кожны дзень - Дзмiтрый Дзьяканаў - Страница 5

САКАВІК

Оглавление

Вясна, вясна – вясне дарогу!


Прыказкі і прымаўкі пра вясну


Вясновы дождж гадуе, восеньскі гноіць.

Вясна ды восень – на дзень пагод восем.

Вясной зверху пячэ, а знізу марозіць.

Вясною суткі мочыць, а гадзіну сушыць.

Вясновы дзень год корміць.

Без першай ластаўкі вясна не абыходзіцца.

Хто вясною папрацуе, той восенню павесяліцца.

Пасля самай лютай зімы ўсё роўна прыйдзе вясна.

Вясной засевак зацягнеш – ногі працягнеш.

Хто не пасее, не будзе і збіраць.

Хто спіць вясною, плача зімою.

Добры год па вясне відаць.

Вясновай вады і цар не суцішыць.

Вясна прыйшла – на ўсе пайшла.

Прыляцела б чайка, а вясна будзе.


Прыказкі і прымаўкі пра сакавік


Сакавік марозам на нос садзіцца.

Сакавік сухі ды мокры май – будзе каша ды каравай.

У сакавіку поўднем вее, старога грэе.

Сакавік з вадой, красавік з травой, а травень з кветкамі.

Прыйшоў сакавік-марток – апранай двое парток.

У сакавіку і ззаду і спераду зіма.

Сакавік – зiмабор, змагаецца з зімой.

Сакавік няправільны: то плача, то смяецца.

Сакавік у маці – зімы футра купіў, а праз тры дні яе прадаў.

Сакавiк яшчэ закруціць завейную круцёлку.

1


Цёпла і сонечна – ўся вясна будзе такая ж.

Ідзе ў гэты дзень снег – год будзе ўраджайны.

Дзьме цёплы вецер абяцаючы дажджлівае лета.

Дзьме паўночны вецер-значыць лета будзе прахалоднае.

На лёдзе вадаёма плёскаецца вада – да цяпла.

Берасцянка гучна крычыць – да халадоў.

Прадметы удалечыні здаюцца вышэй і больш, чым на самай справе – да адлігі, а таксама да снегу або да дажджу.

Густы туман у гэты дзень – да непагодлівага лета.

2


Аблокі плывуць хутка і высока – дзень будзе ясным і з добрай надвор'ем.

Спускаецца густы туман – май абяцае быць халодным.

Тонкія выцягнутыя аблокі з захаду – чакай моцнага дажджу.

Якое надвор'е ў гэты дзень – такім жа будзе і ўсё лета.

Колі на Фёдара ўвечары гуляе месяц, то абяцае добры ўраджай.

Колі на Фёдара ідзе дождж, будзе добры ўраджай збажыны і лёну.

Цяга ў печы слабая – да сырога надвор'я.

Калі пасля Хрышчэння было пацяпленне, то 2 сакавіка чакай мароз.

3


Аблокі плывуць па небе хутка і высока – будзе добрае надвор'е.

Верхавіны дрэў пачарнелі – чакай сапраўднага цяпла.

Ясныя зоркі і месяц бачныя на небе – вернецца моцны мароз.

Шмат снегу ляжыць на палях – будзе ўраджайны год.

Аўсянка прыляцела – хутка наступіць цёплае і сухое надвор'е.

Снезе надзьме – хлеба прыбудзе; вада разальецца – сена набярэцца.

Рака разлілася – шмат травы на заліўных лугах будзе.

4


У завеі снег кладзецца на паля грудамі – будзе добры год для гародніны і яравых збожжавых.

Убачыць чаек каля ракі – хутка растане снег і лёд на рацэ.

Сустрэць белага зайца – будзе яшчэ снег ісці і ляжаць.

Бульба прарасла ў сховішча – вельмі хутка пацяплее.

Гракі і галкі зграямі сядзяць на дарозе – чакайце непагадзі.

Снежныя заносы ў гэты дзень абяцаюць пазнейшыя травы.

Колі на Фядота сустрэнеш у лесе белага зайца, значыць снег абавязкова выпадзе яшчэ.


Вароны купаюцца ранняй вясной – да цяпла.


5


Гракі і галкі ўюцца зграямі і апускаюцца стралой на зямлю, чакай хуткага снегу.

Выпаў снег – не быць багатаму ўраджаю і кругламу караваю.

Дождж пайшоў – быць багатаму разліццю рэк.

Птушкі купаюцца ў снезе, чакаючы хуткага пацяплення.

Сухі сакавік – урадлівасць, дажджлівы-неўраджай.

Растае снег з дажджамі – да вялікай паводкі.

6


Сухое паветра прыкмета, што вось-вось пацяплее.

Вецер падзьмуу з поўдня абяцаючы прыход цяпла.

Паўночны вецер прынясе пахаладанне.

Усходні дзьме вецер – хутка быць вясне.

Своечасовы прылёт птушак вясной абяцае добры ўраджай хлеба.

Высокія гурбы ў двары – да цёплага надвор'я.

Ластаўкі прыляцелі – да цяпла.

Снег растае вакол дрэў, пакідаючы спадзістыя краi – да хуткага цяпла. Калі стромкія краi – яшчэ доўга будзе холадна.

Рана пацяклі ручаі – да ранняй сяўбы.

7


Сонца свеціць цьмяна – надвор'е пагоршыцца.

Спявае жаўрук – вясна ўжо за парогам стаіць.

Галубы буркуюць перад хуткім пацяпленнем.

Пайшоў снег у гэты дзень – чакай услед і пахаладанне.

Гракі і ластаўкі прыляцелі – да дружнай вясны.

У гэты дзень холадна – да дажджлівага лета.

Жаўрук заспяваў – вясна будзе ранняй.

8


Выпаў снег – Святы тыдзень (Вялікдзень) будзе халодным.

Суха – не чакай дажджу на Вялікдзень.

Хутка ляцяць аблокі ў небе – хутка будуць цёплыя днi.

Моцны туман абяцае вiльготнае лета.

Вераб'і гнязда ўюць, а сарокі ляцяць у лес – да ўстойлівага цяпла.

Конь на зямлі ляжыць – да віхуры.

Птушкі прыляцелі – шмат хлеба будзе.

Чутны стук дзятла – да позняй вясны.

Сініцы гучна спяваюць – да цёплай надвор'і.

Берасцянка закрычаkf – да замаразкаў.

9


Дзень снежны – будзе снег ляжаць і ў красавіку.

На дахах снег не растае – холад яшчэ затрымаецца.

Сонечнае надвор'е падказвае – на Вялікдзень будзе цёпла.

На небе ясны месяц кажа, што неўзабаве будзе мароз.

Сінічкі ціўкаюць – да цёплага надвор'я.

Дзень выдаўся цёплым – да цёплага красавіка.

Шмат снегу ў гэты дзень – Вялікдзень будзе халодны.

Калі снег растаў, то будзе суха, сонечна і цёпла.

10


Гром у гэты дзень прадвесціць пахаладанне.

Добрае надвор'е абяцае добрае лета.

Вароны купаюцца – да цяпла.

Снег з дажджом – да паўнаводдзя.

Калі дзяцел стукае ў сакавіку, то вясна будзе позняй.

Калі на Тарасія выпадае снег, то перад Вялікаднем тыдзень будзе дажджлівым і халодным.

Калі зайцы доўга не ліняюць, то чакай працяглых халадоў.

Звяры чхаюць у непагадзь – да магчымага паляпшэння надвор'я.

11


Вецер дзьме паўднёвы або паўднёва – ўсходні – пацяплее.

Густы туман раніцай сцелецца па зямлі перад пахаладаннем.

Туман пасля абеду – хутка стане цёпла.

Пайшоў снег у гэты дзень – лета будзе дажджлівае.

Снег растаў на Парфірыя – хутка яшчэ выпадзе.

Вераб'і збіваюцца ў зграйкі – да сухога і цёплага надвор'я.

Вароны кружаць над галавой – да цяпла.

Галубы вылезлі на вуліцу і радасна буркуюць – да пацяплення.

Галубы хаваюцца пад дах – да пахаладання.

Калі ў гэты дзень птушкі ўюць гнёзды на сонечным боку дамоў і дрэў, значыць лета будзе халоднае.

12


Паўднёвы вецер і капеж – лета будзе цёплым.

Гракі прама на гняздо ляцяць – будзе ураджайны год.

Паказаліся пралескі да праталіны – хутка ехаць у поле араць.

Ныркі вярбы на верхавінах пачыналі раскрывацца – больш халадаць не будзе. Калі на вярбе у гэты дзень пупышкі набраклі – можна чакаць багатага ўраджаю.

Свінні свярбяць – да цяпла.

Вераб'і збіраюцца пад дахам і перабіраюць пёры – да пацяплення.

13


Ідзе дождж – лета будзе з дажджамі.

Пахмурнае неба – пахаладае хутка.

Няма снегу ў гэты дзень – будзе цёплае надвор'е.

Сонечны дзень – будзе добры ўраджай.

Доўгія ледзяшы-доўгі лён. Доўгія ледзяшы – да доўгай вясны.

Звонкая кропель – да вялікага ўраджаю летам.

Гракі прыляцелі – хутка снег растане, але лета будзе дажджлівым.

14


Якое надвор'е ў гэты дзень – такім чакай і лета.

Густы туман у гэты дзень – ўрадзіць гарох і фасоля.

Лужыны ля парога – пчаляры ў мёдзе купацца будуць.

Калі курачка з лужынкі нап'ецца, вясна будзе ранняя.

Снег у гэты дзень – да ўраджаю. Цёплы вецер – да мокрага лета, вецер з поўначы – да халоднага.

Дзень Еўдакіі ясны – на агуркі і грузды ўраджай.

Кропель звонкая – да смажаніны летам.

Калі гракі прыляцелі да гэтага дня – быць лета мокрым, а снег рана сыдзе.

15


Мяцеліца або вецер – доўга не будзе травы на палях.

Добры дзень – да ранняй і цёплай вясны.


Калі надвор'е дрэнная, то вясна будзе позняй.


Паўночны вецер у гэты дзень прадказвае прахалоднае лета.

Вецер падзьмуў паўднёвы на Ветраноса – быць лету цёплым.

Дажджлівы дзень – будзе шмат хлеба, але лета будзе сырое.

Густы туман з раніцы – да ўраджаю бабовых.

Замаразкі – дрэнна ўрадзіцца грэчка.

16


Вераб'і сабраліся пад дах і перабіраюць пёры чакаючы, што будзе цёплае надвор'е.

Певень крычыць часта і не ў час – надвор'е сапсуецца.

Вецер дзьме да сонца перад тым, як пацяплее.

Весела ціўкаюць птушкі, адчуваючы набліжэнне цяпла.

Шпакі прыляцелі – да багатага ўраджаю збожжавых.

Сініцы гучна і весела ціўкаюць – да цёплых дзяньках. Калі іх чырыканне сумнае і працяглае-будуць яшчэ замаразкі.

Гусі высока ляцяць – да вялікага разліва рэк. Нізка ляцяць – будзе мала вады.

17


Гракі прыляцелі – снег сыдзе на працягу месяца

Гракі прыляцелі на старыя гнёзды – вясна будзе дружнай і снег растане разам

Убачыў грака – вясну сустракай.

Убачыць грака, які сядзіць на чорнай купіне – да паводкі.

Ясная, сонечная надвор'е – летам у лесе будзе шмат ягад.

Якое надвор'е ў гэты дзень – такое будзе наступнай зімой.

18


Вароны крычаць, павярнуўшы дзюбы на поўнач – хутка пахаладае.

Зацвілі пралескі – вясна прыйшла канчаткова.

Вярнуліся пліскі – быць вясне цёплай і пагодлівай.

Сонечна ў гэты дзень – лета будзе мяккім.

Месяц у сіні – да хуткага непагадзі.

Ясная надвор'е 18 сакавіка – летам граду не будзе.

Мышы завяліся ў доме і на палях – да неўраджаю.

19


Вароны крумкаюць зграяй – будзе непагодлівае надвор'е.

Стукае гучна дзяцел – холаду працягнуцца яшчэ доўга.

З«явіліся пралескі – хутка пачнуцца палявыя работы.

Лёд на рэках тоне, пакрываючыся вадой – будзе неўрадлівы год.

Убачыць белага зайца – да снегападу.

20


Неба пры заходзе сонца ярка-жоўтае – наступіць чарговае пахаладанне і істотна ўзмоцніцца вецер.

Снегіры цвыркаюць пад акном – чакай хуткую адлігу.

Вярнуліся пералётныя птушкі – будзе цёпла.

Паўднёвы вецер і дружны капеж – да цёплага лета.

Сіні гарызонт – да хуткага пацяплення.

Жаваранкі прыляцелі – да цяпла.

Убачыць зябліка – да халадоў.

Ластаўкі на паўднёвам баку гнёзды ўюць – да халоднага лета.

21


Прылёт жаўрукоў на вясновы Сонцаварот – вясна будзе цёплая і пагодлівая.

Квітнее вярба – вясна прыйшла канчаткова.

Птушкі робяць гнёзды на сонечным баку, чакаючы, што лета будзе халодным.

Шчыльны туман – хутчэй за ўсё падмарозіць.

Аблокі плывуць хутка і высока – да добрага надвор'я.

22


Дзень цёплы на Сорак саракоў – будзе наперадзе 40 дзён цяпла.

Гром грымнуў – будзе неўраджайным годзе.

Жаўрук з'яўляецца да цяпла, а берасцянка да сцюжы.

Убачыў шпака – ведай, вясна ля ганка.

Сонца ў кругах – да выдатнаму ўраджаю.

Сініца на Сарокі заспявала – цяпло варажыць.

23


Вераб'і збіраюцца ў кустах, крычаць – да хуткай непагадзі.

Прыляцелі журавы да гэтага дня – вясна будзе добрая.

Заяц скача каля вёскі – чакай моцнага марозу.

Вакол месяца бачны арэол – пойдуць дажджы.

Варона хавае дзюбу пад крыло – да холаду.

Падзьмуў халодны вецер-зіма яшчэ доўга не сыдзе.

Густы туман-хутка снег растане, але лета будзе дажджлівым.

Глушэц на дрэве начуе – да адлігі.

24


Вароны назойліва крумкаюць – будзе непагадзь.

Іней раніцай да дажджу днём.


Іней раніцай да дажджу днём.


Журавы ляцяць блізка да зямлі баючыся моцных ападкаў.

Прылёт жаўрука да гэтага дня абяцау цёплае надвор'е.

Мышы на палі бягуць – да неўраджайнага года.

Калі ноччу быў іней, то днём снегападу не будзе.

Гракі зграямі ўюцца і стралой на зямлю апускаюцца – да дажджу.

Дружны прылёт птушак – да халадоў і непагадзі.

25


Ідзе дождж – азімыя ў гэтым годзе ўрадзяць.

Ноччу спусціўся туман – сёлета ўрадзіць лён і каноплі.

Добрае надвор'е ў гэты дзень – чэрвень чакаецца з ліўнямі.

Вароны садзяцца на зямлю – да цяпла.

Шмат мышэй з'явілася – да неўраджайнага года.

Калі дзікія звяры са звыклых месцаў перабіраюцца на больш высокія – да моцнага паўнаводдзю.

Калі цёпла і сонечна, то лета будзе непагодлівае.

Коні гучна пырхаюць – да дажджу.

26


Галкі збіраюцца пад вечар і крычаць, чакаючы прыход цяпла.

Стаіць туман – лета чакай непагодлівае.

Свеціць сонца ў гэты дзень – год будзе ўраджайным.

Хатняя птушка падбірае пад сябе лапы чакаючы прыходу начных замаразкаў.

27


Стукае гучна дзяцел чакаючы пацяпленне.

Карова дала мала малака – будзе дрэннаяе надвор'е.

Скаціна не п'е чакаючы дажджу.

Конь спіць лежачы перад надыходам цёплага надвор'я.

Пачуць гром – да ўрадлівага лета.

Аблокі плывуць хутка і высока – да добрага надвор'я.

Туман у гэты дзень – да непагодлівага лета.

Калі дзень марозны, то холады яшчэ тыдзень пратрымаюцца.

28


Пералётныя птушкі ляцяць чарадой – вясна будзе дружная.

Чайкі прыляцелі – будзе крыгаход і цёплае надвор»е

Цвыркаюць заўзята вераб'і, прадбачачы добрае надвор'е.

Мала вады ў рацэ – засушлівае лета.

Чайкі ў вадзе купаюцца – да дажджу.

Гракі прама на гняздо ляцяць – да дружнай вясны.

Жураўлі ляцяць нізка, хутка, моўчкі – да непагадзі.

29


Калі стаiць цёплае надвор'е – вясна будзе цёплая.

Хутка плывуць па небе аблокі – надвор'е будзе цёплым.

Аблокі закрылі сонца – хутка пойдзе дождж.

Птушкі купаюцца ў лужынах перад пацяпленнем.

Снег хутка тае, а вада бяжыць дружна – да дажджлівага лета.

Нізкі ўзровень вады ў рэках – да неўраджайнага года, высокі – да мокрага лета.

30


Журавы прыляцелі – хутка будзе цёпла.

Цякуць ручаі – быць вялікаму павадку.

Высока стаіць вада ў рацэ – год будзе ўраджайны.

Не відаць нідзе шпакоў – яны схаваліся, чакаючы пахаладання.

Калі ў гэты дзень дождж або снег, то лета будзе ўраджайным; ясна – гарачым, ягады і грыбы не ўрадзяцца.

Заквітнела ляшчына – вясна прыйшла канчаткова і далей будзе цёпла.

31


Зоркі драбней звычайнага, можна сказаць ледзь бачныя – хутка будзе дождж.


Зорнае наба над галавой – гэта прыгожа!


Не відаць шпакоў – яны схаваліся, чакаючы пахаладання.

З«явіліся камары – хутка пацяплее.

Снег друзлы яшчэ ляжыць на палях – будзе год неўрадлівы.

Шмат камароў у лесе – добра ўрадзяць авёс і ягады.

Машкара кружыцца – да ўраджаю грыбоў.

Лебедзі прыляцелі – да цяпла.

Народныя прыкметы на кожны дзень

Подняться наверх